Нікіца Елавіч
Ні́кіца Е́лавіч (па-харвацку: Nikica Jelavić; нарадзіўся 27 жніўня 1985 году, Чапліна, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Харватыі.
Нікіца Елавіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 жніўня 1985[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2007 2007—2009 2008—2010 2010—2012 2012—2014 2014—2015 2015—2016 2016—2018 2017 2018—2020 2020—2021 |
Хайдук Зюльтэ-Варэгем Рапід Вена Рэйнджарз Эвэртан Гал Сіці Ўэст Гэм Юнайтэд Бэйджын Жэньхэ → Гуйчжоў Чжычэн (арэнда) Гуйчжоў Чжычэн Лякаматыва |
22 (5) 23 (3) 71 (27) 45 (30) 59 (16) 46 (14) 13 (1) 29 (15) 25 (15) 31 (12) 4 (0) |
Зборныя | ||
2009—2014 | Харватыя | 36 (6) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьНікіца Елавіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны й пачаў займацца футболам у сыстэме клюбу «Габэла», разьмешчанага непадалёк ад гораду Габэла. Пасьля Елавіч апынуўся спачатку ў юнацкай камандзе футбольнага клюбу «Нерэтва» з харвацкага гораду Меткавіч, а затым і ў сыстэме падрыхтоўкі «Хайдуку» з Спліту. Елавіч правёў першы матч за «Хайдук» у сэзоне 2002—2003 гадоў, аднак замацавацца ў складзе яму ўдалося толькі праз чатыры гады, калі ў 17 матчах нападнік забіў 5 мячоў. Па заканчэньні сэзона 2006—2007 гадоў Елавіч перайшоў у бэльгійскі «Зюльтэ-Варэгем». Сэзон у бэльгійскім чэмпіянаце Елавіч пачаў нядрэнна, забіўшы ў першым жа туры ў браму льескага «Стандарду», аднак у далейшым справы футбаліста складваліся ня гэтак добра, і да заканчэньня чэмпіянату харват вызначыўся яшчэ толькі двойчы. Перад сэзонам 2008—2009 гадоў перайшоў у венскі «Рапід». За першы сэзон у складзе клюбу са сталіцы Аўстрыі Елавіч забіў 7 галоў у 34 гульнях. У канцы жніўня 2010 году Елавіч стаў футбалістам «Рэйнджарз». Трансфэр нападніка абыйшоўся шатляндзкаму клюбу ў 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў[3]. Дэбютаваў за «Рэйнджарз» 28 жніўня 2010 году ў матчы 3 туру чэмпіянату супраць «Сэнт-Джонстану», замяніўшы на 67-й хвіліне Джэймза Біці.
Удзень 31 студзеня 2012 году ангельскі «Эвэртан» абвесьціў аб дасягненьні дамоўленасьці з «Рэйнджарз» аб пераходзе футбаліста[4], і ўвечары таго ж дня Елавіч падпісаў з клюбам зь Лівэрпулу кантракт на 4,5 гады[5]. 15 студзеня 2014 году Елавіч падпісаў кантракт з клюбам «Гал Сіці» на тры з паловай гады[6]. Паводле ўгоды ягоны папярэдні клюб «Рэйнджарз» атрымаў дадаткова 300 тысячаў фунтаў[7].
Міжнародная
рэдагавацьПершы матч за нацыянальую зборную Харватыі правёў 8 кастрычніка 2009 году супраць зборнай Катару. У гэтай жа гульні Нікіца забіў свой першы гол за зборную.
Дасягненьні
рэдагаваць«Хайдук»:
- Чэмпіён Харватыі: 2004, 2005
- Уладальнік кубка Харватыі: 2003
«Рэйнджарз»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2011
- Уладальнік Кубка Шатляндзкай лігі: 2011
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Nikica Jelavić // FBref (мн.)
- ^ а б в Nikica Jelavic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Rangers sign Rapid Vienna's Nikica Jelavic for £4m. BBC Sport
- ^ Blues Agree Jelavic Deal. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан»
- ^ Jelavic Signs For Everton. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан»
- ^ Jelavic Signs For The Tigers. Hull City AFC
- ^ Rangers squad rejects 15% pay cut as troubled Scottish giants look to reduce costs. Daily Mail.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Эвэртану»
- Профіль на сайце sports.ru
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Статыстыка на сайце soccerbase.com