Зборная Швэцыі па футболе
Зборная Швэцыі па футболе — прадстаўляе Швэцыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Швэдзкі футбольны зьвяз. Адна з найстарэйшых зборных Скандынавіі.
Швэцыя | |||||
Фэдэрацыя | Швэдзкі футбольны зьвяз | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | Янэ Андэрсан | ||||
Найбольш гульняў | Андэрс Свэнсан (148) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Златан Ібрагімавіч (62) | ||||
Першая гульня | |||||
Швэцыя 11:3 Нарвэгія (Гётэборг, Швэцыя; 12 ліпеня 1908) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Швэцыя 12:0 Латвія (Стакгольм, Швэцыя; 29 траўня 1927) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Ангельшчына 12:1 Швэцыя (Лёндан, Ангельшчына; 20 кастрычніка 1908) | |||||
Чэмпіянат сьвету | |||||
Удзел | 12 (упершыню: 1934) | ||||
Дасягненьні | Другое месца (1958) | ||||
Чэмпіянат Эўропы | |||||
Удзел | 6 (упершыню: 1992) | ||||
Дасягненьні | паўфінал (1992) | ||||
|
ГісторыяРэдагаваць
Зборная Швэцыі па футболе традыцыйна лічыцца адной з наймацнейшых камандаў сьвету. Тройчы швэдзкія футбалісты заваёўвалі мэдалі Алімпійскіх гульняў, адзінаццаць разоў удзельнічалі ў фінальным турніры чэмпіянату сьвету. У 1958 годзе каманда заняла другое месца на сусьветным першынстве, якое праводзілася ў Швэцыі, тады ў фінальным матчы яна пацярпела паразу ад зборнай Бразыліі зь лікам 2:5. Яшчэ двойчы швэды займалі трэцяе месца, у 1950 і 1994 гадох, а ў 1938 годзе фінішавалі чацьвертымі.
Раньняя гісторыяРэдагаваць
Зборная Швэцыі правяла свой першы міжнародны матч супраць зборнай Нарвэгіі 12 ліпеня 1908 году, і атрымала перамогу зь лікам 11:3. У тым жа годзе каманда гуляла таксама са зборнымі Ангельшчыны, Нідэрляндаў і Бэльгіі, але ўва ўсіх трох сустрэчах пацярпела паразу.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Зборная Швэцыі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў