Андрэа Пірлё

італьянскі футбаліст і трэнэр

Андрэ́а Пі́рлё (па-італьянску: Andrea Pirlo; нарадзіўся 19 траўня 1979 году, Флера, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. За нацыянальную зборную Італіі правёў 116 матчаў. Майстар выкананьня стандартных палажэньняў і далёкіх удараў, адрозьніваецца тонкім бачаньнем поля і дакладнасьцю перадачаў. Ён, як правіла, гуляе на пазыцыі адцягнутага плэймэйкера як за «Ювэнтус», гэтак і ў матчах за нацыянальную каманду, і лічыцца адным з найлепшых гульцоў у сьвеце на гэтай пазыцыі[2].

Андрэа Пірлё
Андрэа Пірлё
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 траўня 1979 (44 гады)
Флера, Італія
Рост 177 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1998
1998—2001
1999—2000
2001
2001—2011
2011—2015
2015—2017
Брэшыя
Інтэрнацыянале
Рэджына
Брэшыя
Мілян
Ювэнтус
Нью-Ёрк Сіці
47 (6)
22 (0)
29 (6)
10 (0)
284 (32)
119 (16)
60 (1)
Зборныя
2002— Італія 116 (13)
Трэнэрскія клюбы
2023—4 Сампдорыя Генуя

Гуляючы за «Мілян», ён перамогаў у такіх спаборніцтвах, як Ліга чэмпіёнаў (2003 і 2007), эўрапейскі Супэркубак (2003 і 2007), чэмпіянат Італіі (2004 і 2011), Супэркубак Італіі (2004), чэмпіянат сьвету сярод клюбаў (2007), а таксама Кубак Італіі ў 2003 годзе. Разам з «Ювэнтусам» Пірлё атрымаў перамогі яшчэ ў чатырох чэмпіянатах Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

У 16 гадоў у складзе клюбу «Брэшыя» дэбютаваў у Сэрыі А, добра сябе зарэкамендаваўшы, перабраўся ў адзін з наймацнейшых клюбаў Італіі — «Інтэр». Пасьля першага добрага сэзону праводзіў вялікую частку часу ў запасе. Ягонымі канкурэнтамі на месца ў асноўным складзе на той момант былі Рабэрта Баджа, Юры Джаркаеф і Альвара Рэкоба. У сэзоне 1999—2000 гадоў выходзіў на поле ў складзе клюбу «Рэджына», куды быў аддадзены ў арэнду «Інтэрам», паказаўшы добры футбол на наступны сэзон ён зноўку вярнуўся ў склад «Інтэра». Не знайшоўшы агульнай мовы з новым трэнэрам каманды, за суму ў 10 мільёнаў даляраў ЗША ён перайшоў у «Мілян», дзе раскрыўся цалкам ягоны талент. Дэбют маладога гульца за «Мілян» прыпаў на матч супраць барысаўскага БАТЭ 20 верасьня 2001 году ў рамках Кубка УЭФА. Матч скончыўся зь лікам 0:2 на карысьць італьянцаў, а Пірлё выйшаў у другім тайме замест Масыма Данаці.

18 траўня 2011 году Андрэа Пірлё абвесьціў аб сыходзе зь «Міляну» па заканчэньні сэзону[3]. Праз шэсьць дзён, 24 траўня, падпісаў трохгадовы кантракт з турынскім «Ювэнтусам», які дзейнічаў да 30 чэрвеня 2014 году[4].

11 чэрвеня 2014 году Пірлё падпісаў новы кантракт, паводле якога ён павінен быў застацца ў турынскім клюбе да 2016 году. Пірлё згуляў свой 100-ы матч у лізе за «Ювэнтус» у хатнім матчы супраць «Ромы» (3:2) 5 кастрычніка 2014 году. 1 лістапада 2014 году Пірлё забіў першы гол «Ювэнтусу» ў матчы супраць «Эмпалі». Гэты гол стаў 26-м, які быў забіты са штрафнога стрэла, такім чынам Андрэа пераўзышоў рэкорд Сэрыі А, які да таго належыў Сінішы Міхайлавічу[5].

У «Ювэнтусе» Пірлё атрымаў новую матывацыю, і ў выніку пераўзышоў усе спадзяваньні заўзятараў. Хутка замацаваўшыся ў цэнтры паўабароны, Пірлё дапамог новаму клюбу вярнуцца на вядучыя пазыцыі ў італьянскім футболе, то бок разам з Андрэа турынцы ўпершыню пасьля скандалу 2006 году сталі чэмпіёнамі Італіі. Усе чатыры сэзоны, якія Пірлё правёў у «Ювэнтусе», той станавіўся чэмпіёнам, а ў сэзоне 2014—2015 гадоў здолеў дайсьці да фіналу Лігі чэмпіёнаў. 6 ліпеня 2015 году было афіцыйна абвешчана пра пераход Пірлё ў клюб амэрыканскай МЛС «Нью-Ёрк Сіці»[6].

Міжнародная рэдагаваць

Свой першы матч за нацыянальную зборную Італіі правёў 7 верасьня 2002 году супраць зборнай Азэрбайджану.

Дасягненьні рэдагаваць

 
Пірлё быў аднім зь лідэраў італьянскай зборнай на чэмпіянаце Эўропы 2012 году, калі яна дайшла да фіналу

Клюбныя рэдагаваць

«Мілян»:

«Ювэнтус»:

Міжнародныя рэдагаваць

Італія:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць