Якуб Блашчыкоўскі (па-польску: Jakub Błaszczykowski; нарадзіўся 14 сьнежня 1985 году, Трускалясы, Польшча) — колішні польскі футбаліст. АБараняў колеры нацыянальнай зборнай Польшчы, гуляючы на пазыцыі паўабаронцы. Акрамя таго, Блашчыкоўскі часткова валодае «Віслай», якую сваімі намаганьнямі здолеў выцягнуць з банкруцтва.

Якуб Блашчыкоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 сьнежня 1985(1985-12-14)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005
2005—2007
2007—2016
2015—2016
2016—2019
2019—2023
Страдам
Вісла Кракаў
Барусія Дортмунд
Фіярэнтына (арэнда)
Вольфсбург
Вісла Кракаў
24 (11)
51 (3)
197 (27)
15 (2)
40 (1)
50 (16)
Зборныя
2006—2019 Польшча 108 (21)

Біяграфія

рэдагаваць

Якуб нарадзіўся 14 сьнежня 1985 году ў вёскі Трускалясы паблізу гораду Чанстахова. Калі Якубу было 8 гадоў, ён і ягоны старэйшы брат Давыд пачалі займацца футболам у мясцовай камандзе гораду Чанстахова, у клюбе «Ракаў». Братам штодня даводзілася пераадольваць на цягніку 35 кілямэтраў у адзін бок, каб дабрацца да гораду Чанстахова, але й у роднай вёсцы братам атрымоўвалася пагуляць у футбол на газоне каля дома, але нават на пярэдадні калядаў юныя футбалісты «ганялі мяч» у бабулінай цяпліцы. Калі Якубу было 11 гадоў, у яго трагічна памерла маці, для Якуба гэта стала такім шокам, што ён перастаў наведваць футбольныя трэніроўкі й нават школу. Пасьля сьмерці маці, выхаваньнем Якуба занялася ягоная бабуля, Фэліцыя Бжэнчкова, якая стала для яго другой маці[5].

Нацыянальная зборная

рэдагаваць

Блашчыкоўскі дэбютаваў за зборную Польшчы 28 сакавіка 2006 году ў таварыскім матчы супраць Саудаўскай Арабіі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Вісла»:

«Барусія»:

  1. ^ а б в Jakub Blaszczykowski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в JAKUB BLASZCZYKOWSKI // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Jakub Blaszczykowski // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  5. ^ Narodziny gwiazdy «Białej Gwiazdy». krakow.gazeta.pl

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць