Рафаэль ван дэр Ваарт
Рафаэль Фэрдынанд ван дэр Ваарт (па-нідэрляндзку: Rafael Ferdinand van der Vaart; нарадзіўся 11 лютага 1983 году, Гээмскерк, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Выхаванец футбольнай школы амстэрдамскага «Аяксу». Адрозьніваецца высокім майстэрствам выкананьня штрафных удараў і добрай тэхнікай. За зборную гуляў на Эўра-2004, чэмпіянаце сьвету 2006 году, Эўра-2008 і на чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе Нідэрлянды занялі другое месца.
Рафаэль ван дэр Ваарт | ||
Rafael van der Vaart | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лютага 1983 (41 год) Гээмскерк, Нідэрлянды | |
Рост | 175 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1987—1993 1993—2000 |
Дэ Кенэмэрс Аякс | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2005 2005—2008 2008—2010 2010—2012 2012—2015 2015—2016 2016—2018 2018 |
Аякс Гамбург Рэал Мадрыд Тотэнгэм Готспур Гамбург Рэал Бэтыс Сэвільля Міт’юлян Гэрнінг Эсб’ерг |
117 (52) 74 (29) 58 (11) 63 (24) 79 (16) 7 (0) 17 (2) 3 (0) |
Зборныя | ||
2001—2013 | Нідэрлянды | 109 (25) |
Клюбная кар’ера
рэдагаваць«Аякс»
рэдагавацьУ дзесяць гадоў Рафаэль ван дэр Ваарт трапіў на прагляд у амстэрдамскую школу аднаго з наймацнейшых клюбаў краіны, «Аякс». Ягоныя здольнасьці зрабілі ўражаньне на трэнэраў дзіцячай каманды, і маладога футбаліста прынялі ў школу. У сямнаццаць гадоў Рафаэль дэбютаваў за галоўную каманду «Аяксу» ў нічыйным (1:1) матчы з «Дэн Босхам» у сэзоне 1999—2000 гадоў. Хоць ён гуляў са стараннасьцю, дэманструючы добрую тэхніку, на поле ў тым сэзоне ён больш не выходзіў.
У сэзоне 2001—2002 гадоў ван дэр Ваарт павінен быў стаць адным зь лідэраў каманды, аднак ён атрымаў сур’ёзнае пашкоджаньне мэніска, якое запатрабавала апэрацыі й працяглай рэабілітацыі.
«Гамбург»
рэдагавацьВан дэр Ваарт нечакана для ўсіх перайшоў у «Гамбург» 1 ліпеня 2005 году. Меркавалася, што ён папоўніць склад аднаго зь вядучых клюбаў Эўропы, да ліку якіх «Гамбург» на той момант не ставіўся — магчымымі кандыдатамі на перамогу ў барацьбе за маладога й пэрспэктыўнага паўабаронцы лічыліся «Барсэлёна», мадрыдзкі «Рэал» і «Манчэстэр Юнайтэд».
«Рэал Мадрыд»
рэдагаваць5 жніўня 2008 году ён падпісаў з клюбам «Рэал Мадрыд» пяцігадовы кантракт, сума трансфэру склала больш за 15 млн эўра[1]. 14 верасьня Рафаэль дэбютаваў у гішпанскай Прымэры й адзначыўся забітым голам ў матчы супраць «Нумансіі».
«Тотэнгэм Готспур»
рэдагаваць31 жніўня 2010 году Рафаэль ван дэр Ваарт быў падпісаны ангельскай камандай «Тотэнгэм Готспур».
Вяртаньне ў «Гамбург»
рэдагаваць31 жніўня 2012 году ван дэр Ваарт вярнуўся ў свой былы клюб «Гамбург»[2].
Зборная
рэдагавацьРафаэль ван дэр Варта дэбютаваў за нацыянальную зборную Нідэрляндаў у матчы з камандай Андоры 6 кастрычніка 2001 году.
Дасягненьні
рэдагавацьАякс:
- Чэмпіён Нідэрляндаў (2): 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2002
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2002
Рэал:
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьРафаэль ёсьць сынам гішпанкі й нідэрлянца. 10 чэрвеня 2005 году Рафаэль ажаніўся на Сыльвіі Мэйс, нідэрляндзкай акторцы й тэлевядучай. 27 траўня 2006 году ў іх нарадзілася першае дзіця, сын Даміян Рафаэль. Сыльвія нядрэнна валодае футбольным мячом, але пачала сваю кар’еру як топ-мадэль[3].
Ван дэр Ваарт зьяўляецца прыхільнікам дартсу, ён нават наведваў прафэсійны турнір па гэтай гульні[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Реал» подтвердил приобретение ван дер Варта. Чемпионат.ру.
- ^ «VDV heading back to Hamburg». Sky Sports.
- ^ Сильвия, супруга ван дер Варта, с футбольным мячом. lifesports.ru
- ^ Ван дер Варт: я неплохо играю в дартс. Чемпионат.ру.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРафаэль ван дэр Ваарт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў