Марыё Гомэс Гарсія (па-гішпанску: Mario Gómez García; нарадзіўся 10 ліпеня 1985 году, Рыдлінген, ФРН) — былы нямецкі футбаліст гішпанскага паходжаньня, нападнік. Выбітны гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Найлепшы футбаліст Нямеччыны 2007 году.

Марыё Гомэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 ліпеня 1985(1985-07-10)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 189 см
Вага 88 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2005—2009
2009—2013
2013—2016
2015—2016
2016—2018
2018—2020
Штутгарт II
Штутгарт
Баварыя
Фіярэнтына
Бэшыкташ (арэнда)
Вольфсбург
Штутгарт
43 (21)
120 (63)
115 (75)
29 (7)
33 (26)
47 (18)
70 (22)
Зборныя
2007—2018 Нямеччына 78 (31)

Біяграфія

рэдагаваць

«Штутгарт»

рэдагаваць

У 2004 годзе Гомэс згуляў 10 хвілінаў за «Штутгарт» у матчы Лігі чэмпіёнаў у гульні супраць «Чэлсі» 9 сакавіка, а 8 траўня дэбютаваў за клюб у розыгрышы Бундэсьлігі.

«Баварыя»

рэдагаваць

26 траўня 2009 году «Баварыя» заплаціла за яго рэкордную для Бундэсьлігі суму — паводле розных крыніцах ад 30 да 35 мільёнаў эўра. Лічыцца адным з найлепшых нападнікаў Нямеччыны. У першым сэзоне ў «Баварыі» Гомэс згуляў нядрэнна, але ад яго чакалі большага. Валодае цудоўнай тэхнікай і часьцяком забівае прыгожыя мячы, аднак у зборнай яму стала не шанцуе. 7 траўня 2011 году Гомэс забіў тры галы ў браму «Санкт-Паўлі», што стала ягоным пятым хет-трыкам за сэзон 2010—2011 гадоў у Бундэсьлізе, што зьяўляецца другім падобным паказчыкам за ўсю гісторыю нямецкіх чэмпіянатаў[5].

«Фіярэнтына»

рэдагаваць

8 ліпеня 2013 году Гомэс далучылася да клюбу Сэрыі А флярэнтыйскай «Фіярэнтыны», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. Як мяркуецца за гульца італьянскі клюб заплаціў 20 млн эўра[6]. Марыё быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Фіярэнтыны» 15 ліпеня, на цырымоніі прысутнічала 20 тысяч чалавек[7].

Нацыянальная зборная

рэдагаваць

Марыё Гомэс дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў матчы супраць зборнай Швайцарыі 7 лютага 2007 году. Нямеччына перамагла ў той гульні зь лікам 3:1, а Гомэс забіў другі гол каманды.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

У Гомэса нямецка-гішпанскія карані, ягоны бацька гішпанец, родам з Гранады, а маці — немка.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Штутгарт»:

«Баварыя»:

«Бэшыкташ»:

Нямеччына:

  1. ^ а б в Mario Gómez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в MARIO GOMEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Mario Gómez // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1023941171 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Форвард «Баварии» Гомес сделал пятый хет-трик в нынешнем сезоне. championat.ru
  6. ^ Gomez-Wechsel nach Florenz perfekt. Bild.
  7. ^ Tutti pazzi per Gomez. Mediaset

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць