Антоніё Касана
Антоніё Касана (па-італьянску: Antonio Cassano; нарадзіўся 12 ліпеня 1982 году, Бары, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Выхаванец футбольнай школы «Бары». Касана называюць гульцом, які майстэрскі валодае мячом, а таксама мае добры футбольны зрок[3]. Вольны агент.
Антоніё Касана | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 ліпеня 1982 (42 гады) Бары, Італія | |
Рост | 175 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 2001—2006 2006—2007 2007—2011 2011—2012 2012—2013 2013—2015 2015—2017 2017 |
Бары Рома Рэал Мадрыд Сампдорыя Мілян Інтэр Парма Сампдорыя Вэрона |
48 (6) 118 (39) 19 (2) 96 (35) 33 (7) 28 (8) 53 (17) 24 (2) 0 (0) |
Зборныя | ||
2003—2014 | Італія | 39 (10) |
Кар’ера
рэдагаваць«Бары»
рэдагавацьКасана дэбютаваў у Сэрыі А сэзону 1999—2000 гадоў 11 сьнежня 1999 году ў выязным матчы 13-га туру супраць «Леччы». Ужо ў наступным туры, 18 сьнежня 1999 году, на хатнім стадыёне «Сан-Ніколя» забіў пераможны гол у браму «Інтэру», адкрыўшы рахунак сваім мячам ў Сэрыі А.
«Рома»
рэдагавацьУ 2001 годзе нападнік перайшоў у «Рому», якая была на той момант чэмпіёнам Італіі. Сума трансфэру склала 28 млн эўра[4]. Свой першы гол за новую каманду ў чэмпіянаце краіны Касана забіў у 18 туры ў браму клюбу «Вэрона». Нягледзячы на добрую гульню й высокую рэзультатыўнасьць, Касана ніяк ня мог рэалізаваць свой талент цалкам. У гэтым яму перашкаджаў ягоны свавольны характар. Гулец праславіўся сталымі скандаламі з трэнэрамі й кіраўніцтвам клюбу[4].
«Рэал»
рэдагавацьУ 2006 годзе пасьля працяглых спрэчак аб падпісаньні новага кантракту, Касана быў прададзены ў «Рэал», дзе Касана ўступіў у адкрыты канфлікт з Фабіё Капэля, зь якім у яго склаліся дрэнныя адносіны яшчэ з часоў іхнага сумеснага знаходжаньня ў «Роме»[4]. Капэля сьцьвярджаў, што гулец мае праблемы зь лішняй вагой і знаходзіцца ў дрэннай фізычнай форме.
«Сампдорыя»
рэдагавацьУ 2007 годзе Касана аддалі ў арэнду «Сампдорыі». На радзіме футбаліст атрымаў дадатковую матывацыю. Ягоная гульня стала паходзіць на гульню пяцігадовай даўнасьці. Касана не канфліктаваў з кіраўніцтвам клюбу, спраўна забіваў і стаў улюбёнцам генуэскіх заўзятараў. У 2008 годзе «Сампдорыя» выкупіла правы на футбаліста.
У пачатку сэзону 2010—2011 гадоў чэмпіянату Італіі, паміж Касана й прэзыдэнтам «Сампдорыі» Рыкарда Гаронэ адбыўся канфлікт у сувязі з тым, што форвард адмовіўся наведаць дабрачынны абед, які зладзіў кіраўнік каманды[4]. Пасьля гэтага Касана быў адхілены ад трэніровак і перастаў трапляць у заяўку на матчы.
«Мілян»
рэдагаваць3 студзеня 2011 году Касана падпісаў кантракт зь «Мілянам» да 2014 году[5][6]. 6 студзеня 2011 году Касана дэбютаваў у складзе «Міляну» ў выязным матчы супраць «Кальляры» й зрабіў галявы пас на Родні Страсэра, пасьля якога быў забіты адзіны ў матчы гол[7].
29 кастрычніка 2011 году Антоніё адчуў сябе дрэнна, знаходзячыся на борце самалёта, якім вяртаўся пасьля матчу «Міляну» з «Ромай», у прыватнасьці ў яго рэзка паўсталі праблемы са зрокам, прамовай і рухам[8]. Па прыбыцьці ў аэрапорт футбаліст быў перапраўлены ў шпіталь[9], дзе ў яго выявіліся праблемы з сэрцам. 4 лістапада Антоніё быў пасьпяхова праапэраваны ў Міляне прафэсарам Марыё Кармінацьці[10]. Тэрмін аднаўленьня футбаліста быў пастаўлены ў 6 месяцаў. У красавіку лекары дазволілі Касана вярнуцца ў футбол[11]. 7 красавіка Антоніё выйшаў на замену на 83 хвіліне матчу супраць «Фіярэнтыны».
«Інтэр»
рэдагаваць21 жніўня 2012 году, было пацьверджана, што «Мілян» і «Інтэр» дасягнулі пагадненьня па абмене Джампаолё Пацыні й Касана, з кампэнсацыйнай сумай каля 7 млн эўра на карысьць нэрадзуры[12]. У той жа дзень Касана прайшоў «Інтэр» мэдычны агляд[13].
«Парма»
рэдагаваць3 ліпеня 2013 году Касана падпісаў пагадненьне з «Пармай» тэрмінам на тры гады, дзе ўзяў сабе 99 нумар. На афіцыйнай прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай прэзэнтацыі Антоніё ў якасьці новага гульца «Пармы», нападнік прызнаўся, што пакінуў мілянскі клюб з-за новага галоўнага трэнэра каманды Вальтэра Маццары, пад кіраўніцтвам якога ён трэніраваўся яшчэ ў «Сампдорыі». 26 студзеня 2015 году Касана скасаваў свой кантракт з клюбам, што дазволіла яму стаць вольным агентам.
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьКасана правёў дэбютны матч за зборную ў лістападзе 2003 году, у матчы супраць зборнай Польшчы. У складзе зборнай Італіі гуляў на Эўра-2004 і Эўра-2008, але на трыюмфальны для італьянцаў чэмпіянат сьвету 2006 году гулец не патрапіў.
Дасягненьні
рэдагаваць«Рома»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2001
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2011
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сампдорыя Генуя — 1946.
- ^ Cassano riparte dall’Entella, allenamenti da lunedì (італ.) — Genova: (untranslated), 1886. — ISSN 1594-4395; 1722-7704
- ^ «Player Profile». ESPN Soccernet.
- ^ а б в г Возвращение трудного ребёнка. championat.ru
- ^ «Милан» официально объявил о подписании Кассано. championat.ru
- ^ Ufficiale: Antonio Cassano al Milan a titolo definitivo. Sampdoria.it
- ^ Голевой пас Кассано помог «Милану» дожать «Кальяри». championat.ru
- ^ Галлиани: уверен, что Кассано полностью восстановится. championat.com
- ^ Кассано был отправлен в больницу после возвращения в Милан из Рима. championat.com
- ^ Операция на сердце Кассано прошла успешно. championat.com
- ^ Кассано разрешено вернуться в большой футбол. championat.com
- ^ «AC Milan and Inter agree terms over Pazzini-Cassano swap». goal.com
- ^ «Cassano passes Inter medical, says club doctor». goal.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнтоніё Касана — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Міляну»
- Статыстыка на EPSN Soccernet
- Профіль на Sports.ru