чэрвень
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30            
2025 год
Усе дні

27 чэ́рвеня — 178-ы дзень году (179-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 187 дзён.

  • 1697 — абраньне каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага
  • 1707 — узяцьце Быхава, наймацнейшай фартэцыі ВКЛ, маскоўскім войскам у часе Паўночнай вайны
  • 1834 — адчынены Кіеўскі ўнівэрсытэт (цяпер Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі)
  • 1898 — канадзец Джошуа Слокам завяршыў першае ў гісторыі самотнае плаваньне вакол сьвету
  • 1931 — авіяканструктар Ігар Сікорскі атрымаў у ЗША патэнт на вынаходзтва першага гелікоптэра
  • 1936 — у СССР забароненыя аборты
  • 1941 — у Віцебску НКВД распачаў масавыя расстрэлы палітычных вязьняў
  • 1941 — пачатак масавае дэпартацыі баўгараў, армянаў і грэкаў з Крыму ўва ўсходнія рэгіёны СССР
  • 1944 — у Менску пачаўся Другі Ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай, — апошні такога маштабу сход прыхільнікаў дзяржаўнае незалежнасьці Беларусі на ўласна беларускай тэрыторыі
  • 1989 — устаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова
  • 1991 — Югаславія ўторгнулася на тэрыторыю Славеніі, праз два дні пасьля абвяшчэньня апошняй незалежнасьці. Пачалася Дзесяцідзённая вайна.
  • 2002 — пачала ажыцьцяўляць камэрцыйную дзейнасьць кампанія «Мабільныя ТэлеСыстэмы» (Беларусь)

    Нараджэньні

    рэдагаваць

    Вонкавыя спасылкі

    рэдагаваць

      27 чэрвенясховішча мультымэдыйных матэрыялаў