Лярс Бэндэр
Лярс Бэндэр (па-нямецку: Lars Bender; нарадзіўся 27 красавіка 1989 году, Розэнгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Баер» зь Левэркузэну й нацыянальную зборную Нямеччыны. Гуляе на пазыцыі паўабаронцы.
Лярс Бэндэр | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 красавіка 1989[1] (31 год) Розэнгайм, Баварыя, Заходняя Нямеччына | |
Рост | 185 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баер | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2009— |
Мюнхэн-1860 Баер |
58 (4) 241 (21) |
Зборныя | ||
2011— | Нямеччына | 19 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
Клюбная кар’ераРэдагаваць
Лярс нарадзіўся ў баварскім горадзе Розэнгайме. Разам са сваім братам-блізьнюком Свэнам займацца пачаў у футбольнай школе Бранэнбургу, адкуль пайшоў на павышэньне ў школу клюбу «Унтэргахінг». У 2003 годзе таленавітых юнакоў заўважылі ў другім па значнасьці клюбе Мюнхэну, у «Мюнхэн-1860». Разам з братам яны адразу ж зайгралі й склалі магутны кулак у сярэдняй лініі поля.
У 2009 годзе перайшоў у клюб «Баер», склаўшы з клюбаў трохгадовую дамову[2].
Міжнародная кар’ераРэдагаваць
Гуляў у юнацкіх зборных Нямеччыны розных узростаў. У 2008 годзе стаў чэмпіёнам Эўропы сярод юнакоў да 19 гадоў. У верасьні 2011 году дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны ў таварыскай гульні супраць зборнай Польшчы.
ДасягненьніРэдагаваць
Нямеччына: Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.
Сям’яРэдагаваць
Мае брата-блізьнюка Свэна Бэндэра, таксама гульца клюбу «Баер».
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Лярс Бэндэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў