Раман Паўлючэнка
Раман Паўлючэнка (па-расейску: Роман Павлюченко; нарадзіўся 15 сьнежня 1981 году, Мастоўскі, РСФСР, СССР) — колішні расейскі футбаліст, нападнік. У 2003—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Расеі. Заслужаны майстар спорту (2008).
Раман Паўлючэнка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 сьнежня 1981[1][2] (42 гады) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1900—1999 1999—2000 2000—2003 2003—2008 2008—2012 2012—2015 2015—2016 2016—2017 2017—2018 2018—2019 2019 2019—2022 |
ВАР Стаўрапаль Дынама Стаўрапаль Ротар Спартак Тотэнгэм Готспур Лякаматыў Масква Кубань Урал Арарат Масква Знамя Арарат Масква Знамя |
0 (0) 0 (0) 65 (14) 141 (69) 78 (21) 63 (13) 10 (2) 21 (4) 11 (9) 0 (0) 0 (0) 48 (32) |
Зборныя | ||
2003—2012 | Расея | 51 (21) |
Кар’ера
рэдагавацьЗь лістапада 2002 году па жнівень 2008 году выступаў за футбольны клюб «Спартак» з Масквы. Са жніўня 2008 году гуляў за ангельскі «Тотэнгэм Готспур». Гэты трансфэр зрабіў яго адным з самых дарагіх расейскіх футбалістаў, прададзеных за мяжу, у гісторыі расейскага футболу, бо сума кампэнсацыі, атрыманай «Спартаком» склала ня менш за 17 мільёнаў эўра.
Дасягненьні
рэдагаваць«Спартак»:
- Уладальнік Кубка Расеі: 2003
«Лякаматыў»:
- Уладальнік Кубка Расеі: 2015
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Roman Pavlyuchenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в ROMAN PAVLYUCHENKO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б ПАВЛЮЧЕНКО // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.