Давід Хасуэ Хімэнэс Сыльва (па-гішпанску: David Josué Jiménez Silva; нарадзіўся 8 студзеня 1986 году, Аргінэгін, Канарскія астравы, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэал Сасьедад» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету 2010 году й чэмпіён Эўропы 2008 і 2012 гадоў ў складзе нацыянальнай каманды. Давід зьяўляецца унівэрсальным гульцом, які здольны гуляць на абодвух флянгах і ў цэнтры паўабароны. Адной з галоўных якасьцяў Сыльвы лічыцца ўмелая арганізацыя каманднай гульні. Давід выдатна бачыць поле, валодае добрым «апошнім» пасам, пастаўленым ударам, якім, праўда, карыстаецца зрэдку.

Давід Сыльва
David Silva Euro 2012 vs France 01.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 студзеня 1986(1986-01-08)[1][2] (37 гадоў)
Рост 170 см
Вага 67 кг
Пазыцыя флангавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Сасьедад
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004
2004—2010
2004—2005
2005—2006
2010—2020
2020—
Валенсія Мэстальля
Валенсія
Эйбар (арэнда)
Сэльта (арэнда)
Манчэстэр Сіці
Рэал Сасьедад
0 (0)
119 (21)
0 (0)
34 (4)
309 (60)
61 (5)
Зборныя
2006— Гішпанія 125 (37)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 студзеня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 ліпеня 2018.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Кар’ера Давіда пачалася ў «Эйбары», куды ён перайшоў на правах арэнды з «Валенсіі», забіўшы за сэзон 5 галоў. У сэзоне 2005—2006 гадоў Сыльва быў аддадзены ў арэнду ў «Сэльту», дзе згуляўшы 34 матчы й забіўшы 4 галы, зарэкамендаваў сябе як будучая зорка. 21 чэрвеня 2007 году Сыльва падоўжыў кантракт з «Валенсіяй» на сем гадоў.

30 чэрвеня 2010 году было абвешчана аб пераходзе Давіда ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансфэру склала 28,5 мільёнаў эўра, а кантракт зь «мяшчанамі» быў разлічаны на 5 гадоў[3]. У новым клюбе Сыльва раскрыўся па новаму, на пару з Тэвэсам, гішпанец быў прызнаны спэцыялістамі адным з самых грозных гульцоў у лізе. У сэзоне 2011—2012 гадоў не зважаючы на тое, што да клюбу далучыліся такія майстры, як то Сэрхіё Агуэра й Самір Насры, Давід ня толькі не згубіўся ў іхнай зорнай кампаніі, але й стаў вылучацца на іх фоне.

МіжнароднаяРэдагаваць

Давід дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Гішпаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі 15 лістапада 2006 году. Ён таксама згуляў у пераможным матчы супраць зборнай Ангельшчыны. Паказаўшы добрую гульню ў першых матчах, Сыльва захаваў месца ў зборнай. У таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі 22 жніўня 2007 году, які завяршыўся перамогай гішпанцаў зь лікам 3:2, Сыльва забіў 2 галы. Давід браў удзел у трыюмфальным для гішпанскай зборнай чэмпіянаце Эўропы 2008 году, у паўфінальным матчы супраць зборнай Расеі, якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць пірэнэйцаў, гулец забіў трэці гол на 82-й хвіліне.

ДасягненьніРэдагаваць

«Валенсія»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Рэал Сасьедад»:

Гішпанія

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць