Рэч Паспалі́тая (польск. Rzeczpospolita Obojga Narodów, рус. Рѣч Посполита, лац. Res Publica Serenissima) — канфэдэрацыя[3][4][5] Кароны каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, якая ўзьнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і была ліквідаваная ў 1795 годзе з канчатковым падзелам дзяржавы паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Новае палітычнае аб’яднаньне стала найбуйнейшай і адной з самых густа населеных краінаў Эўропы XVI і XVII стагодзьдзяў[6][7][8][9].

Колішняя канфэдэрацыя
Рэч Паспалітая
лац. Reč Paspalitaja
па-польску: Rzeczpospolita Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskiego
па-лацінску: Res Publica Utriusque Nationis
Герб
Дэвіз Si Deus nobiscum, quis contra nos (лац.)
(Калі Бог з намі, то хто супраць нас)
(«За веру, праўду і караля» — ад 18 стагодзьдзя)
Гімн Gaude Mater Polonia[d]
11 чэрвеня 1569 — 24 кастрычніка 1795
Сталіца Кракаў, Варшава і Вільня
Афіцыйная мова польская[1], лаціна[1], старабеларуская (да 1697[2])
Афіцыйная рэлігія Каталіцкая царква і Руская ўніяцкая царква
Супольныя граніцы Сьвятая Рымская імпэрыя, Дзяржава Тэўтонскага ордэну, Герцагства Прусія[d], Каралеўства Прусія[d], Каралеўства Вугоршчына, Асманская імпэрыя, Расейская імпэрыя, Маскоўская дзяржава, Швэцыя, Крымскае ханства, Курляндзкае і Земгальскае герцагства і Малдаўскае княства
Форма ўраду спадчынная манархія[d], выбарная манархія, спадчынная манархія[d], выбарная манархія і канстытуцыйная манархія
Заканадаўчы орган вальны сойм
Насельніцтва
  • 12 300 000 чал. (1771)
Этнічны склад палякі: 40 %,
русіны: 20 %,
ліцьвіны: 13 %,
немцы: 10 %,
жыды: 5 %,
іншыя: 12 %
Валюта злоты[d] і злоты
Кіраўніцтва дзяржавы
Апошні кароль польскі й вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Гісторыя
1 ліпеня 1569 г. узьнікла
5 жніўня 1772 г. першы падзел
3 траўня 1791 г. Канстытуцыя
23 студзеня 1793 г. другі падзел
24 кастрычніка 1795 г. трэці падзел
Цяпер зьяўляецца часткай:
Беларусь Беларусь
Вугоршчына Вугоршчына
Латвія Латвія
Летува Летува
Малдова Малдова
Польшча Польшча
Расея Расея
Румынія Румынія
Славаччына Славаччына
Украіна Украіна
Чэхія Чэхія
Эстонія Эстонія

Новаму зьвязу былі ўласьцівыя ўнікальныя рысы для тагачасных дзяржаваў: палітычная сыстэма Рэчы Паспалітай (вядомая пад альтэрнатыўнай назвай «шляхецкая дэмакратыя» альбо «Залатыя вольнасьці») характарызавалася моцным абмежаваньнем манархічнай улады. Гэтыя абмежаваньні ўводзіліся заканадаўчым чынам у Сойме, які кантраляваўся шляхтай. Гэтая ўнікальная сыстэма стала папярэдніцай сучасных канцэпцыяў дэмакратыі[10], канстытуцыйнай манархіі[11][12][13] і фэдэрацыі[14]. Дзьве састаўныя краіны Рэчы Паспалітай фармальна існавалі на раўнапраўнай аснове, але, зрэшты, Польшча зьяўлялася дамінуючым партнэрам[15].

Рэч Паспалітая адзначалася высокай этнічнай разнастайнасьцю і незвычайнай рэлігійнай талерантнасьцю[16][17], але ступень рэлігійнай талерантнасьці зь цягам часу зьмянялася[18].

Пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў велічы і магутнасьці[19][20][21] Рэч Паспалітая ўвайшла ў пэрыяд працяглага палітычнага[13][22], ваеннага і эканамічнага[23] заняпаду. Узрастаючая слабасьць дзяржавы прывяла да яе разьдзелу наймагутнейшымі суседзямі: Аўстрыйскай імпэрыяй, Каралеўствам Прусія і Расейскай імпэрыяй цягам XVIII ст. Незадоўга да свайго зьнікненьня ў Рэчы Паспалітай была праведзеная спроба буйной рэформы, што вылілася ў зацьвярджэньне Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, якую апісваюць як другую найстарэйшую кадыфікаваную нацыянальную канстытуцыю ў сучаснай гісторыі[24][25][26][27].

Гісторыя

рэдагаваць
 
«Люблінская унія», Ян Матэйка, 1569.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў складаным становішчы. Цягам Лівонскай вайны Жыгімонт Аўгуст прапанаваў Лівонскай канфэдэрацыі пратэктарат Вялікага Княства, што выклікала канфлікт з Маскоўскім княствам. Для прыцягненьня войска польскага не было юрыдычных падставаў. 1 ліпеня 1569 году ў выніку Люблінскай уніі адбылося аб’яднаньне Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў фэдэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Першым манархам Рэчы Паспалітай быў Жыгімонт Аўгуст. У новай дзяржаве мелі быць агульныя сойм, грашовая сыстэма, вонкавая палітыка. Стратэгічнай мэтай аб’яднаньня было распаўсюджваньне каталіцтва сярод насельніцтва Вялікага Княства. Такім чынам, фэдэрацыю падтрымала каталіцкая царква. Праз тры гады пасьля заключэньня уніі, не пакінуўшы нашчадкаў, памёр Жыгімонт Аўгуст, апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў па мужчынскай лініі. Адгэтуль манархія Рэчы Паспалітай стала выбарнай. Амаль праз год, 11 траўня 1573, у Варшаве пачаўся элекцыйны сойм. Спадкаемцам трону Рэчы Паспалітай быў абраны герцаг Анжуйскі Генрык Валезы. У 1582 годзе насельніцтва краіны складала каля 6,5 млн чалавек.

Палітычны крызіс

рэдагаваць

Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай — Люблінская унія — гэта пачатак страты ня толькі Вялікага Княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаваў. Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасьці. Трэцім вытокам палітычнага крызісу зьявілася рэлігійная палітыка. Берасьцейская унія ня дала жаданых вынікаў. Чацьверты выток палітычнага крызісу — спалучэньне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з фэадальным. Хмяльніччына нанесла заўважны ўрон палітычнай моцы Рэчы Паспалітай. Пяты выток паглыбленьня палітычнага крызісу — барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі супернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 1768 годзе сойм (пад націскам расейскіх войскаў) прыняў пастанову аб ураўнаваньні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

Першы падзел Рэчы Паспалітай

рэдагаваць
 
Першы падзел Рэчы Паспалітай

Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 5 жніўня 1772 году Расеяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісаная канвэнцыя, паводле якой да Расеі пераходзілі цалкам Амсьціслаўскае і Інфлянцкае ваяводзтвы, усходнія землі Менскага ваяводзтва і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводзтваў. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы, а Аўстрыя — частку паўднёвай Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам.

Пасьля першага падзелу адбыўся Чатырохгадовы Сойм (17881792), на якім была прынятая першая ў Эўропе канстытуцыя, праведзеныя эканамічныя, палітычныя ды сацыяльныя рэформы.

Другі падзел Рэчы Паспалітай

рэдагаваць
 
Другі падзел Рэчы Паспалітай

У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расеі — частка Полацкага ваяводзтва, рэшткі Віцебскага і Амсьціслаўскага, Менскае і ўсходнія часткі Наваградзкага і Берасьцейскага ваяводзтваў.

У 1794 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай грымнула паўстаньне супраць расейскай акупацыі ды прускай інтэрвэнцыі. Кіраўніком паўстаньня стаў Тадэвуш Касьцюшка. Вынікам паразы гэтага кароткага ўсплёску грамадзянскай актыўнасьці стала канчатковае зьнікненьне Рэчы Паспалітай з мапы Эўропы.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай

рэдагаваць
 
Трэці падзел Рэчы Паспалітай

У 1795 годзе адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расея атрымала Заходнюю Беларусь і Ўсходнюю Летуву, а таксама Ўкраіну да Заходняга Буга. Да Аўстрыі і Прусіі адышлі карэнныя землі, частка ўкраінскіх і летувіскіх зямель.

Дзяржаўны лад

рэдагаваць

Палітыка-сацыяльны лад Рэчы Паспалітай характарызуецца як «шляхецкая рэспубліка», самай яркай праявай было права Liberum veto, якое дазваляла аднаму голасу супраць забараніць прыняцьцё закону ў сойме.

  1. ^ а б Anatol Lieven, The Baltic Revolution
  2. ^ After the Deluge: Poland-Lithuania and the Second Northern War, 1655-1660
  3. ^ Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 6, 21, 36—38.
  4. ^ Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 7.
  5. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 207, 272.
  6. ^ «Poland.» Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. Retrieved 20 Feb. 2009
  7. ^ Heritage: Interactive Atlas: Polish-Lithuanian Commonwealth. Retrieved March 19, 2006: At its apogee, the Polish-Lithuanian Commonwealth comprised some (1,000,000 km2) and a multi-ethnic population of 11 million. For population comparisons, see also those maps: [1], [2].
  8. ^ Norman Davies, Europe: A History, Pimlico 1997, p. 554: Poland-Lithuania was another country which experienced its 'Golden Age' during the sixteenth and early seventeenth centuries. The realm of the last Jagiellons was absolutely the largest state in Europe.
  9. ^ Yale Richmond, From Da to Yes: Understanding the East Europeans, Intercultural Press, 1995, p. 51
  10. ^ Maciej Janowski, Polish Liberal Thought, Central European University Press, 2001, ISBN 963-9241-18-0, Google Print: p3, p12
  11. ^ Paul W. Schroeder, The Transformation of European Politics 1763—1848, Oxford University Press, 1996, ISBN 0-19-820654-2, Google print p84
  12. ^ Rett R. Ludwikowski, Constitution-Making in the Region of Former Soviet Dominance, Duke University Press, 1997, ISBN 0-8223-1802-4, Google Print, p34
  13. ^ а б George Sanford, Democratic Government in Poland: Constitutional Politics Since 1989, Palgrave, 2002, ISBN 0-333-77475-2, Google print p11—constitutional monarchy, p3—anarchy
  14. ^ Aleksander Gella, Development of Class Structure in Eastern Europe: Poland and Her Southern Neighbors, SUNY Press, 1998, ISBN 0-88706-833-2, Google Print, p13
  15. ^ «Formally, Poland and Lithuania were to be distinct, equal components of the federation… But Poland, which retained possession of the Lithuanian lands it had seized, had greater representation in the Diet and became the dominant partner.» Lublin, Union of // Encyclopædia Britannica. — 2006.
  16. ^ Halina Stephan, Living in Translation: Polish Writers in America, Rodopi, 2003, ISBN 90-420-1016-9, Google Print p373. Quoting from Sarmatian Review academic journal mission statement: Polish-Lithuanian Commonwealth was […] characterized by religious tolerance unusual in premodern Europe
  17. ^ This quality of the Commonwealth was recognized by its contemporaries. Robert Burton, in his The Anatomy of Melancholy, first published in 1621, writes of Poland: «Poland is a receptacle of all religions, where Samosetans, Socinians, Photinians […], Arians, Anabaptists are to be found»; «In Europe, Poland and Amsterdam are the common sanctuaries [for Jews]».
  18. ^ Feliks Gross, Citizenship and Ethnicity: The Growth and Development of a Democratic Multiethnic Institution, Greenwood Press, 1999, ISBN 0-313-30932-9, Google Print, p122 (notes)
  19. ^ «In the mid-1500s, united Poland was the largest state in Europe and perhaps the continent’s most powerful nation». «Poland». Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. Retrieved 26 June 2009
  20. ^ Francis Dvornik (1992). The Slavs in European History and Civilization. Rutgers University Press. p. 300. ISBN 08-13507-99-5
  21. ^ Salo Wittmayer Baron (1976). A social and religious history of the Jews. Columbia University Press. ISBN 02-31088-53-1.
  22. ^ Martin Van Gelderen, Quentin Skinner, Republicanism: A Shared European Heritage, Cambridge University Press, 2002, ISBN 0-521-80756-5 Google Print: p54
  23. ^ The Causes of Slavery or Serfdom: A Hypothesis, discussion and full online text of Evsey Domar (1970) «The Causes of Slavery or Serfdom: A Hypothesis», Economic History Review 30:1 (March), pp18-32
  24. ^ «Poland.» Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. Retrieved 5 August 2009
  25. ^ Blaustein, Albert (January 1993). Constitutions of the World. Fred B. Rothman & Company.
  26. ^ Isaac Kramnick, Introduction, Madison, James (November 1987). The Federalist Papers. Penguin Classics. ISBN 0-14-044495-5.
  27. ^ John Markoff describes the advent of modern codified national constitutions as one of the milestones of democracy, and states that «The first European country to follow the U.S. example was Poland in 1791.» John Markoff, Waves of Democracy, 1996, ISBN 0-8039-9019-7, p.121.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Партал «Беларусь»
  Партал «Украіна»
  Партал «Гісторыя»