Пацы
Пацы (Pacy; у XV—XVI стагодзьдзях Пацавічы) — шляхецкі род гербу «Газдава», які ў XVII—XVIII стагодзьдзях увайшоў у шэрагі найбольш уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага (у 1660-х — сяр. 1680-х фактычна кіравалі дзяржавай).
![]() Герб «Газдава» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Паходзілі ад Паца Даўкшавіча (згадваецца пад 1450), ад імя якога ўтварылся прозьвішча роду. Існавала некалькі галінаў Пацаў, апошні прадстаўнік роду — Людвік Міхал Пац — памёр у 1835[1].
Валодалі маёнткамі ў Лідзкім (XV ст.), Берасьцейскім і Гарадзенскім паветах (XVI ст.), мястэчкамі Магільна, Астравец (XVI ст.), Чартарыйск, Відзы, Галоўчын, Княжыцы (XVII ст.) і інш.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі Рэдагаваць
- Стэфан Пац (1587—1640) — падканцлер вялікі літоўскі
- Міхал Казімер Пац (каля 1624 — 1682) — гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі
- Крыштап Жыгімонт Пац (1621—1684) — канцлер вялікі літоўскі
Галерэя Рэдагаваць
- Іканаграфія роду Пацаў
-
Клара Ізабэла Пац (дэ Майлі)
-
Эўфрасіньня Пац (з Агінскіх)
-
Тэрэза Барбара Пац (з Радзівілаў)
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
Літаратура Рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Пацы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў