Выбарная манархія

тып манархіі, калі новы манарх пасьля спыненьня паўнамоцтваў папярэдняга абіраецца

Выбарная манархія — тып манархіі, калі новы манарх пасьля спыненьня паўнамоцтваў папярэдняга абіраецца парлямэнтам, чальцамі манархавай сям’і альбо іншым адмысловым органам ці простым галасаваньнем грамадзянаў дзяржавы.

Гісторыя

рэдагаваць

Выбарная манархія часта ўжывалася ў архаічных дзяржавах: старажытнарымскія цары абіраліся каміцыямі, вялікія князі на Русі — зьездамі князёў. У шмат якіх краінах, як, прыкладам, у Францыі, дзе спадчыньнік прастола сьцьвярджаўся пры жыцьці манарха-бацькі, сярэднявечнай Скандынавіі, карэйскай дзяржаве Сіла, па меры ўмацаваньня інстытута абсалютнай манархіі адбыўся пераход да спадчыннай манархіі.

Клясычнымі прыкладамі выбарных манархій могуць служыць Вестгоцкае каралеўства, Сьвятая Рымская імпэрыя, дзе імпэратар абіраўся сямю курфюрстамі, Польшча (пазьней Рэч Паспалітая), дзе са спыненьнем дынастыі Пястаў у 1370 годзе кароль стаў абірацца соймам і была афіцыйна абвешчана рэспубліка.

У Мангольскай імпэрыі і яе аскепках хан абіраўся на агульнанародным курултаі з «залатога роду», то бок зь ліку простых нашчадкаў Чынгісхана. На агульнанародным сходзе права голасу мелі ваяры — то бок практычна ўсё сталае мужчынскае насельніцтва Орды. У Казахскім ханстве абраньне адбывалася зь ліку султанаў, што зьяўляюцца нашчадкамі Чынгісхана.

У Новы час выбарны прынцып часта ўжываўся пры падставе новых дзяржаваў — так былі абраны для падставы дынастыі першыя каралі Грэцыі, Румыніі, Баўгарыі і Нарвэгіі, дзе надалей пасад перадаваўся па спадчыне. У Расеі на царства быў абраны Міхал Фёдаравіч Раманаў пасьля спыненьня дынастый Рурыкавічаў і Гадуновых і няздольнасьці Шуйскага заснаваць сваю дынастыю. Таксама манархі абіраліся пасьля зрушэньня старых дынастый, — так парлямэнтамі сваіх краінаў былі абраны каралі Англіі Генрых ІV і Вільгельм ІІІ Аранскі і кароль Францыі Луі-Піліп.

Выбарнай манархіяй таксама была недаўгавечная Імпэрыя Гаіці, што існавала ў 1804—1806 гадах.

Сучасныя выбарныя манархіі

рэдагаваць

У наш час клясычная выбарная манархія існуе толькі ў чатырох краінах сьвету:

Таксама рысы выбарнай манархіі маюць:

Да 2007 выбарнай манархіяй была таксама Самоа, дзе з атрыманьнем незалежнасьці правадыры Тупуа Тамасесе Меаоле й Маліетоа Танумафілі былі абраныя сумеснымі кіраўнікамі дзяржавы пажыцьцёва, аднак, паводле канстытуцыі, са сьмерцю апошняга кіраўнік дзяржавы стаў абірацца парлямэнтам на пяцігадовы тэрмін. Акрамя гэтага, радай плямёнаў абіраецца кароль маары, які не мае рэальнай улады ў Новай Зэляндыі, правадыры ва Уоліс і Футуне, каралі ў некаторыя традыцыйных афрыканскіх манархіях.

Глядзіце таксама

рэдагаваць