Крымскае ханства

колішняя дзяржава на Крымскім паўвостраве

Кры́мскае ха́нства (па-крымскататарску: Qırım Hanlığı, قريم خانلغى‎) — фэадальная дзяржава крымскататарскай дынастыі Гірэяў, якая існавала ў 14491783 роках. Саманазва — Крымскі юрт (крым. Qırım Yurtu, قريم يورتى‎). Займала тэрыторыю Крымскага паўвостраву (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая кіравалася непасрэдна Асманскай імпэрыяй), стэпы Паўночнага Прычарнамор’я ў міжрэччы Днястру й Дону, а таксама землі паўночнай Кубані. Плошча дасягала 26 тыс. км², насельніцтва 180—300 тыс. чал. (у асн. татары, у паўднёвай частцы таксама італьянцы, грэкі, армяне, караімы, жыды, туркі, французы, на поўначы ад Перакопскага перашыйку нагайцы). Сталіца — места Бахчысарай.

Крымскае ханства
قريم يورتى
Qırım Yurtu

 

1449—1783
Сьцяг Крымскага ханства Герб Крымскага ханства
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Крымскага ханства

Крымскае ханства ў 1600

Афіцыйная мова Крымскататарская, асманская
Сталіца
Форма кіраваньня спадчынная манархія
Гісторыя
 • пратэктарат Расейскай імпэрыі
 • Анэксія Расейскай імпэрыяй

1774
1783
Цяпер зьяўляецца часткай Украіна Украіна
Расея Расея
Малдова Малдова

Заснаванае Хаджы Гірэем у выніку палітычнага распаду Залатой Арды. Хаджы Гірэй памёр у 1466 годзе і пакінуў восем сыноў[1]. У чэрвені 1475 года Асманская імпэрыя заваявала Кофу (сучасная Феадосія), Салдаю (Судак), Чэмбала (Балаклава) і спынілі там уладу Генуі. Таксама яны паклалі канец існаваньню двух хрысьціянскіх княстваў Готыі і Тэадоры[2]. У 1478 року падчас праўленьня Мэнглі Гірэя прыняло пратэктарат Асманскай імпэрыі, якая адлучыла ад Крымскага ханства буйныя парты Гезьлеў, Азоў, Ачакаў, Ізмаіл. Паводле турэцкіх гісторыкаў, крымская дзяржаўнасьць узьнікла толькі ў 1470-я[3]. Хан знаходзіўся ў васальнай залежнасьці ад асманскага султана і ў сваю чаргу трымаў у васальнай залежнасьці качоўнікаў Нагайскай, Буджацкай, Ачакаўскай, Перакопскай ордаў. Цягам XV—XVIII стагодзьдзяў вяла пэрманэнтныя войны з паўночнымі суседзямі — запароскімі казакамі, Літвою, Польшчаю, Масковіяй і данскімі казакамі, неаднаразова зьдзяйсьняла паляваньні на рабоў ва Ўкраіне. Зазнала вялізныя страты пад час расейска-асманскае вайны 1735—1739 рокаў. У 1774 пасьля чарговае паразы Асманскае імпэрыі атрымала незалежнасьць пад пратэктаратам Расейскай імпэрыі. У 1783 было анэксаванае Расеяй і стала ў яе складзе губэрняй.

  1. ^ Веселовский Н. И. Ханство крымское // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1903 Т. XXXVII. С. 45—52
  2. ^ Тунманн, И. Крымское ханство (рас.) / пер. Н. Л. Эрнста и С. Л. Белявской. — Симферополь: Таврия, 1991. — 92 с. — ISBN 5-7780-0382-X
  3. ^ Виноградов А. В., Фаизов С. Ф. КРЫМСКОЕ ХАНСТВО // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2018); https://old.bigenc.ru/domestic_history/text/3892808# Дата обращения: 06.03.2023

Літаратура

рэдагаваць