Канстытуцыйная манархія

Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная так, што ў некаторых, або ва ўсіх сфэрах дзяржаўнай улады ён ня мае вярхоўных паўнамоцтваў. Прававыя абмежаваньні на ўладу манарха могуць быць замацаваныя ў вышэйшых законах, такіх, як канстытуцыя або статуты, або ў прэцэдэнтных вырашэньнях, вынесеных вярхоўнымі судовымі інстанцыямі. Істотнай прыкметай канстытуцыйнай манархіі зьяўляецца тое, што статус манарха абмежаваны ня толькі фармальна-юрыдычна, але й фактычна.

Формы кіраваньня й палітычныя рэжымы
рэдаг.

Канстытуцыйныя манархіі падзяляюцца на два віды: дуалістычныя й парлямэнтарныя. І ў тых, і ў іншых, манарх дзеліць уладу з парлямэнтам, але ў той час як у першых за ім застаецца ўся выканаўчая ўлада, у другіх яна ажыцьцяўляецца ўрадам, адказным перад парлямэнтам.

Краіны з парлямэнтарнай канстытуцыйнай манархіяй афарбаваныя ў чырвоны колер, краіны з дуалістычнай канстытуцыйнай манархіяй афарбаваныя ў сьветла-фіялетавы колер

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць