Алег Шкабара

беларускі футбаліст

Алег Шкабара (нарадзіўся 15 лютага 1983 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Алег Шкабара
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лютага 1983 (41 год)
Менск, БССР
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000
2000—2005
2003—2004
2005—2008
2007
2008—2011
2011—2016
2017
2018
2018—2019
Трактар
Дынама Масква
БАТЭ (арэнда)
Гомель
Урал
Дынама Менск
Нафтан
Смалявічы-СТІ
Спадарожнік
Маладэчна
15 (2)
18 (0)
53 (11)
21 (1)
25 (2)
50 (5)
120 (8)
25 (1)
11 (2)
6 (0)
Зборныя
2004—2005
2005—2006
Беларусь (да 21)
Беларусь
30 (5)
5 (2)

Кар’ера рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў клюбе «Трактар» у 2000 годзе, у наступным сэзоне зьехаў у Расею ў маскоўскае «Дынама», але там гуляў, у асноўным, у дублі «бела-блакітных», за асноўны склад маскоўскага клюбу правёў 4 матчы. З «Дынама» вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за БАТЭ, а потым зноўку за «Дынама», выступіўшы яшчэ ў 16 гульнях. Пасьля гуляў за клюб «Гомель», екацярынбурскі «Ўрал». З 2008 па 2011 гады Алег Шкабара выступаў за менскае «Дынама». У студзені 2011 году падпісаў двухгадовы кантракт з «Нафтанам»[1]. У лютым 2017 году перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2]. У красавіку 2018 году перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[3]. Зь верасьня 2018 году выступае за клюб «Маладэчна-ДЮСШ-4»[4].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 17 0
2016 Найвышэйшая ліга 17 0
Смалявічы-СТІ 2017 Першая ліга 25 1
Спадарожнік 2018 Другая ліга 11 2
Маладэчна-ДЮСШ-4 3 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць