Антон Суша

беларускі футбаліст

Антон Суша (нарадзіўся 25 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтану».

Антон Суша
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 студзеня 2000(2000-01-25)[1] (24 гады)
Рост 181 см
Вага 80 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нафтан
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2022 Дынама Менск 1 (0)
2020 Гомель 16 (0)
2021 Гомель 7 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 3 (0)
2022 Слуцак 5 (0)
2024—4 Нафтан 3 (0)
Зборныя
2019—2021 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец СДЮШАР гораду Ігумен. З 2017 году пачаў выступаць за дубль «Дынама», пазьней зрэдку пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 22 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у пачатковым складзе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (0:3) і быў заменены на 31-й хвіліне пры ліку 0:2.

У студзені 2020 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспасьпяхова. Пазьней далучыўся да «Гомлю» і ў лютым 2020 году быў арандаваны гэтым клюбам на cэзон 2020 году[2]. У складзе гомельскай каманды пераважна выходзіў на замену. У сьнежні 2020 году вярнуўся ў «Дынама»[3]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з асноўнай камандай дынамаўцаў, у выніку пачаў у ейным складзе cэзон 2021 году. Заставаўся на лаўцы запасных, гуляючы за дубль. За першую каманду толькі аднойчы выйшаў на замену 23 чэрвеня ў кубкавым матчы супраць «Ліды» (3:0). У ліпені 2021 году зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4], дзе 7 разоў выйшаў на замену ў Найвышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5].

У лютым 2022 году знаходзіўся разам з асноўным складам дынамаўцаў на міжcэзонным зборы ў Сочы, а пасьля вяртаньня праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да койданаўскага «Арсэнала»[6]. Не замацаваўся ў камандзе, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену. У ліпені 2022 году арэнда была датэрмінова спыненая[7], і ў хуткім часе паўабаронца быў наноў арандаваны, ужо «Слуцкам»[8]. У слуцкай камандзе спачатку выходзіў на замену, пасьля пачаў заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Слуцак»[9]. У пачатку 2023 году некаторы час трэнаваўся з дублем «Дынама», але пасьля пакінуў сталічны клюб. У ліпені 2024 году стаў гульцом наваполацкага «Нафтану»[10].

Міжнародная

рэдагаваць

10 верасьня 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Партугаліі (0:2).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць