Дзьмітры Ігнаценка (1988)

беларускі футбаліст, нарадзіўся ў 1988 годзе

Дзьмітры Ігнаценка (нарадзіўся 24 кастрычніка 1988 году, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Дзьмітры Ігнаценка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1988 (34 гады)
Магілёў, БССР
Рост 185 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007
2008—2010

2011
2012
2013
2013
2014—2016
2016—2018
2019
2019—
Дняпро Магілёў
Спартак Шклоў
Сахалін
Смаргонь
Граніт
Тарпэда-БелАЗ
Граніт
Граніт
Гарадзея
Шахцёр Салігорск
Дняпро Магілёў
8 (0)
29 (5)

19 (1)
24 (8)
1 (0)
27 (7)
66 (19)
71 (8)
0 (0)
2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 жніўня 2019.

Кар’ераРэдагаваць

Выхаванец магілёўскага «Дняпро», гуляў за дубль клюбу, а ў сэзоне 2007 году зьяўляўся і ў асноўным складзе. Сэзон 2008 году правёў у арэндзе ў шклоўскім «Спартаку», пасьля чаго апынуўся на Далёкім Усходе ў складзе каманды другога дывізіёну Расеі «Сахалін».

У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе выступаў за шклоўскі «Спартак» і «Смаргонь» у першай лізе. У 2012 годзе стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніту», у складзе якога правёў пасьпяховы сэзон, запісаўшы на свой рахунак 8 забітых мячоў.

У сьнежні 2012 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», стаўшы такім чынам першым набыцьцём аўтазаводцаў у міжсэзоньні[2]. Але пазьней жодзінскі клюб умацаваўся іншымі гульцамі, і Дзьмітры пачаў сэзон 2013 году на лаўцы запасных. У выніку толькі аднойчы выйшаў на поле 8 красавіка 2013 году ў самым канцы сустрэчы з «Дняпром», а ўжо 19 красавіка таго ж году быў аддадзены ў арэнду «Граніту» да канца сэзону 2013 году[3].

У студзені 2014 году, пакінуўшы «Тарпэда-БелАЗ», падпісаў кантракт з дэбютантам вышэйшай лігі «Слуцкам», але ўжо празь месяц кантракт са случанамі быў разарваны[4]. У выніку ў сакавіку 2014 году чарговы раз далучыўся да «Граніту», падпісаўшы паўнавартасны кантракт[5]. Дапамог «Граніту» перамагчы ў першай лізе 2014 году, а сам з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт зь мікашэвіцкім клюбам[6].

У ліпені 2016 году перайшоў у «Гарадзею»[7]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. У ліпені 2019 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[9].

СтатыстыкаРэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Граніт 2015 Найвышэйшая ліга 26 3
2016 Найвышэйшая ліга 11 2
Гарадзея 14 4
2017 Найвышэйшая ліга 28 3
2018 Найвышэйшая ліга 29 1

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць