Гент (футбольны клюб)

бэльгійскі футбольны клюб

«Гент» (па-нідэрляндзку: Gent) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Генту. Заснаваны ў 1864 годзе першапачаткова як лёгкаатлетычны клюб з сэкцыяй па хакеі на траве. Футбольная сэкцыя зьявілася ў 1900 годзе. Чэмпіён Бэльгіі і трохразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Гэлямка Арэна, на якім гуляе з 2013 году. Да гэтага амаль 100 гадоў хатняй пляцоўкай быў стадыён імя Жуля Атэна. Традыцыйныя колеры «Генту» — сіні і белы. Сучасная назва на нідэрляндзкай мове была прынятая ў 1971 годзе, да гэтага афіцыйным назовам быў «Гантуаз» на францускай мове. У франкамоўнай частцы Бэльгіі дасюль выкарыстоўваецца былы францускі назоў. Мянушка клюбу Бафала ўзыходзіць да візыту Біфала Біла і ягонага цырка Дзікага Захаду ў Гент на пачатку XX стагоддзе[2].

Гент
Поўная назва Koninklijke Atletiek Associatie Gent
Заснаваны 1864
Горад Гент, Бэльгія
Стадыён Гэлямка Арэна
Умяшчальнасьць: 20 000
Прэзыдэнт Іван Дэ Вітэ[d]
КіраўнікІван Дэ Вітэ[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2024—2025 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
kaagent.be (нід.)​ (анг.)​ (фр.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Лягатып клюбу ў 1914 годзе.

Клюб быў закладзены ў 1864 годзе як гімнастычнае таварыства Генту (франц. Société Gymnastique la Gantoise) з мэтай прасоўваньня гімнастыкі. Некаторыя філіі таварыства хутка сталі незалежнымі, а ў 1891 годзе каманда аб’ядналася з атлетычнай асацыяцыяй гораду, якая сама па сабе была зьліцьцём розных клюбаў, як то бегавога клюбу. Новы клюб атрымаў назву Атлетычная асацыяцыя Генту (франц. Association Athlétique La Gantoise). Акрамя гімнастыкі клюб на той час меў сэкцыі лёгкай атлетыкі, боксу, крыкету, роварнага спорту, фэхтаваньня, хакею на траве, плаваньня і тэнісу.

У апошняе дзесяцігодзьдзе XIX стагодзьдзя ў Генце пачалі зьяўляцца футбольныя суполкі. Празь нейкі час 1 красавіка 1899 году некалькі такіх суполак аб’ядналіся ў клюб «Расінг», які на працягу наступных гадоў быў асноўным супернікам «Генту». У самім атлетычным клюбе футбольная сэкцыя зьявілася толькі ў 1900 годзе, дзякуючы высілкам студэнтаў Мэльле. Першым прэзыдэнтам каманды стаўся лекар Гэктар Прыем. Першапачаткова колерамі клюбу былі абраныя чорны і белы, але да 31 кастрычніка 1900 году, калі каманда стала афіцыйным чальцом клюбу, колеры былі зьмененыя на сіні і белы. Першым матчам 15 лістапада 1900 году была гульня супраць клюбу «Омніюм». У студзені 1901 году каманда правяла матч супраць клюбу «Расінг», які на той час быў мацнейшым за «Гент». Сустрэча скончылася зь лікам 10:0 на карысьць «Расінгу». У 1901 годзе клюб дэбютаваў ў бэльгійскай сыстэме ліг[3].

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Самюэль Като 2003
3   Аб Арчы Браўн 2002
4   Аб Цуёсі Ватанабэ 1997
5   ПА Леандру Лопіш 1998
6   ПА Амры Гандэльман 2000
8   ПА Пітэр Геркенс 1995
9   Нап Андры Гуд’ёнсэн 2002
10   ПА Аімэ Амгба 2002
11   Нап Мамаду Санко 2005
12   Аб Юго Гамбор 2002
13   Аб Стэфан Мітравіч 1990
14   Нап Дантэ Ванзэйр 1998
15   ПА Ацукі Іта 1998
16   ПА Матыяс Дэлёрж 2004
17   ПА Эндру Юльсагер 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   ПА Матыс Самуаз 2001
19   Нап Франк Сюрдэ 2002
20   Аб Т’ягу Араужу 2001
21   Нап Макс Дын 2004
22   Аб Ноа Фадыга 1999
23   Аб Джордан Тарунарыга 1997
24   ПА Свэн Кумс (капітан) 1988
26   Бр Люі Фартэн 2002
27   ПА Тыбэ Дэ Флігер 2005
29   Нап Элію Варэла 2002
30   Бр Сэлестэн Дэ Схрэвэль 2002
32   Бр Том Вандэнбэргге 1992
33   Бр Даві Руф 1994
35   Аб Жыль Дэ Мэер 2006
45   Нап Ілярыён Гоор 2005

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць