Аляксандар Дзегцяроў
Аляксандар Дзегцяроў (нарадзіўся 20 сакавіка 1986 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабронца. Аляксандар зьяўляецца атакавалым паўабаронцам, аднак можа згуляць і на пазыцыі левага крайняга нападніка.
Аляксандар Дзегцяроў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1986 (36 гадоў) Віцебск, БССР | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003 2005 2006—2010 2011 2011—2012 2013 2014 2015 2016—2018 2018 2019— |
Тарпэда Жодзін Лякаматыў Віцебск Нафтан Белшына Віцебск Нафтан Віцебск Смаргонь Слонім-2017 Ворша Баранавічы |
4 (0) 12 (4) 105 (15) 7 (0) 26 (13) 17 (0) 13 (2) 23 (1) 58 (6) 12 (1) 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Пачаў займацца футболам у 1993 годзе. Першымі трэнэрамі былі Асташэнка й Новікаў. Перайшоў у «Нафтан» у 2006 годзе зь віцебскага «Лякаматыва». У 2009 годзе разам з наваполацкім «Нафтанам» ён заваяваў свой першы тытул — Кубак Беларусі, у фінальным матчы якога быў перайграны салігорскі «Шахцёр». Таксама ў 2009 годзе ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы, у якім «Нафтанам» быў абыграны бэльгійскі «Гент» зь лікам 2:1, Аляксандар адзначыўся двума забітымі мячамі. У чэмпіянаце Беларусі 2009 году Аляксандар забіў 4 галы й аддаў 3 галявыя перадачы ў 24 матчах.
У 2010 годзе пакінуў склад «Нафтана» й адправіўся выступаць у бабруйскую «Белшыну». Гэтае рашэньне Аляксандар лічыць сваёй вялікай памылкай. Паводле словаў гульца галоўны трэнэр бабруйскага клюбу Аляксандар Сяднёў запрашаў футбаліста ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў, аднак пасьля некалькіх гульняў у складзе каманды Аляксандар быў пераведзены ў запас, зь якога ўжо не выходзіў, не зважаючы на добрыя намаганьні на трэніроўках клюбу[1]. У 2011 годзе перайшоў у склад «Віцебску», дзе адразу стаў другім найлепшым гульцом каманды, саступіўшы першы радок свайму партнэру па атацы Ігару Сьлесарчуку. Аднак добрая гульня Аляксандра не дапамагла клюбу захаваць месца ў вышэйшай лізе першынства, каманда заняла перадапошняе месца й у матчах плэй-оф была слабейшай за менскі «Партызан», які атрымаў пуцёўку ў мацнейшую лігу краіны, аднак быў расфармаваны, а віцебскі клюб быў паніжаны да першай лігі. На наступны сэзон гулец падоўжыў кантракт зь віцебскім клюбам[2]. У лютым 2013 году Дзегцяроў зноку стаў гульцом наваполацкага клюбу, пасьля таго як каманду ўзначаліў расейскі спэцыяліст Павал Кучараў[3][4]. У перадсэзонным часе вызначаўся добрым галявым паказчыкам, забіўшы галы ў брамы такіх камандаў, як бабруйская «Белшына», чарнагорская «Будучнаст» і румынскі «Сэджата»[5]. У студзені 2014 году вярнуўся ў «Віцебск»[6]. У кастрычніку 2014 году кантракт зь «Віцебскам» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[7]. У красавіку 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Смаргонь»[8][9]. У 2016—2018 гадах выступаў за клюб «Слонім»[10]. У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Ворша»[11]. У пачатку 2019 году выступаў за клюб «Баранавічы»[12], які пакінуў у ліпені 2019 году[13].
МіжнароднаяРэдагаваць
Прыцягваўся да ўдзелу ў гульнях за моладзевую зборную Беларусі.
ДасягненьніРэдагаваць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
СтатыстыкаРэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Смаргонь | 2015 | Першая ліга | 23 | 1 |
Слонім-2017 | 2016 | Першая ліга | 22 | 4 |
2017 | Першая ліга | 22 | 1 | |
2018 | Першая ліга | 14 | 1 | |
Ворша | 12 | 1 |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Александр Дегтерев: «Белшина» – это моя большая ошибка, надеюсь, последняя»(рас.)
- ^ Дегтерев подписал контракт с «Витебском» до окончания первого круга(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Дегтерев перешел в «Нафтан»(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Александр Дегтерев перешел в «Нафтан»(рас.)
- ^ Александр Дегтерев: «Кучеров прививает нам остроатакующий голландский футбол»(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Дегтярев и Усачев перешли в «Витебск», Скитов продлил контракт с клубом(рас.)
- ^ «Витебск» расстался с Дегтеревым и Новиком(рас.)
- ^ 1-я лига. Заявки команд. Лига актуальных реформ: шестнадцать претендентов на три путевки в элиту(рас.)
- ^ Ганич, Метлицкий, Дегтерев и Гузик стали игроками ФК «Сморгонь»(рас.)
- ^ Первая лига. Заявки команд. «Гомель» Журавля и «Днепр» Седнева: видим цель — не видим преград?(рас.)
- ^ Дегтерев сменил «Слоним» на «Оршу»(рас.)
- ^ Первая лига. Анонс сезона. Желающих много. Путевок — две с половиной(рас.)
- ^ Пятеро игроков покинуло «Барановичи»(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)