Цярэнці Луцэвіч
Цярэнці Луцэвіч (нарадзіўся 19 красавіка 1991 году, Дуала, Камэрун; імя пры нараджэньні — Вабга Т’янчэн) — беларускі футбаліст камэрунскага паходжаньня, абаронца.
Цярэнці Луцэвіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 красавіка 1991[1] (33 гады) | |
Рост | 193 см | |
Вага | 85 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Смаргонь | |
Нумар | 44 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008 | Менск-2 | 25 (8) |
2009—2014 | Дынама Менск | 10 (0) |
2012 | → Гомель | 0 (0) |
2012 | → Віцебск | 13 (3) |
2013 | → Гомель | 19 (1) |
2014 | → Бяроза-2010 | 30 (10) |
2015—2016 | Мікашэвічы | 39 (7) |
2016 | Тарпэда-БелАЗ | 14 (6) |
2017 | Нэфтчы Фэргана[d] | 5 (0) |
2017 | Менск | 13 (0) |
2018 | Смалявічы | 23 (1) |
2019 | Гомель | 24 (3) |
2020 | Кызылжар | 0 (0) |
2020 | Гомель | 9 (0) |
2021 | Белшына | 31 (5) |
2022—2023 | Нафтан | 39 (2) |
2024— | Смаргонь | 22 (4) |
Зборныя | ||
2009 | Беларусь (да 19)[d] | 1 (0) |
2011 | Беларусь (да 21) | 1 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьНарадзіўся ў Камэруне, але мае беларускае грамадзянства. З 2008 году гуляў у менскіх клюбах, у асноўным за дублюючыя склады. Спачатку быў нападнікам, потым перакваліфікаваўся ў абаронцу. У 2012 годзе гуляў у арэндзе за «Гомель», дзе пераважна спаборнічаў у складзе дублю. Потым у арэндзе быў у «Віцебску», дзе быў гульцом асноўнага складу. У студзені 2013 году зноў быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[3]. Спачатку толькі выходзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэньні тэрміну арэнды ў канцы 2013 году вярнуўся ў «Дынама». У сакавіку 2014 году стаў гульцом «Бярозы-2010»[4]. У складзе бярозаўскага клюба зноў пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі нападніка. У выніку, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Бярозы-2010» у сэзоне 2014 году.
У студзені 2015 году склаў працоўнае пагадненьне зь мікашэвіцкім «Гранітам», які вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся як на пазыцыі нападніка, гэтак і абаронцы. У пачатку ліпеня 2016 году празь фінансавыя цяжкасьці клюбу зышоў з каманды і неўзабаве перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6], дзе ў 14 матчах забіў 6 галоў.
У студзені 2017 году праходзіў прагляд ва ўкраінскім клюбе «Александрыя», але камандзе не падышоў[7]. Пазьней некаторы час трэнаваўся з «Тарпэда-БелАЗ», а ў лютым выправіўся ва ўзбэцкі клюб «Нэфтчы» і неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У чэрвені 2017 году пакінуў «Нэфтчы»[9] і неўзабаве ўзмоцніў склад «Менску»[10]. У «Менску» быў асноўным абаронцам, аднак па заканчэньні кантракта ў лістападзе 2017 году пакінуў каманду[11]. У студзені 2018 году трэнаваўся з «Смалявічамі», а ў лютым выправіўся на прагляд у тбіліскае «Дынама», які скончыўся беспасьпяхова. Вярнуўшыся ў Беларусь, у сакавіку 2018 году падпісаўся з «Смалявічамі»[12]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове смалявіцкай каманды, аднак паводле вынікаў сэзону 2018 году «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу.
У студзені 2019 году стаў гульцом «Гомля»[13]. Пачынаў сэзон 2019 году ў першай адзінаццатцы, але зь ліпеня выходзіў на замену. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[14] і неўзабаве далучыўся да казаскага клюбу «Кызылжар» зь Петрапаўла[15]. У жніўні 2020 году скасаваў кантракт з клюбам[16], гэтак і не згуляўшы за яго, і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[17], дзе звычайна выходзіў на замену. У студзені 2021 году пакінуў «Гомель»[18], пасьля чаго праходзіў прагляд у менскім «Энэргетыку-БДУ», але беспасьпяхова. У красавіку 2021 году стаў гульцом «Белшыны»[19], якой паводле вынікаў сэзону 2021 году ў якасьці трывалага гульца стартавага складу дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу.
У пачатку 2022 году трэнаваўся з наваполацкім «Нафтанам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[20]. Паводле вынікаў сэзону 2022 году разам з камандай вярнуўся ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2023 году падпісаў новы кантракт з клюбам[21]. У сакавіку 2023 году быў абраны капітанам каманды[22]. Па заканчэньні сэзону 2023 году зышоў з каманды[23]. У лютым 2024 году далучыўся да «Смаргоні»[24], дзе быў капітанам каманды. У жніўні 2024 году пакінуў клюб[25].
Міжнародная
рэдагавацьЗгуляў у двух матчах за моладзевыя зборныя Беларусі.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 5 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 2 | |
Тарпэда-БелАЗ | 14 | 6 | ||
Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 |
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьУ студзені 2013 году зьмяніў імя і прозьвішча з Вабга Т’янчэн на Цярэнці Луцэвіч, абумовіў гэта жаданьнем узяць прозьвішча бабулі, якая яго ўзгадавала і імя, якое атрымаў пры хрышчэньні[26].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Terentiy Lutsevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/terentyi_lutsevich/
- ^ Игрок минского "Динамо" сменил имя, фамилию и команду (рас.)
- ^ Минское «Динамо» подписало Удоджи. Куган перешел в «Днепр», Луцевич — в «Березу-2010» (рас.)
- ^ Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб (рас.)
- ^ Луцевич перешел в «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Терентий Луцевич не подошел "Александрии" (рас.)
- ^ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи" (рас.)
- ^ Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи" (рас.)
- ^ Терентий Луцевич стал игроком "Минска" (рас.)
- ^ Терентий Луцевич покинул «Минск» (рас.)
- ^ Скшинецкий и Луцевич стали игроками "Смолевичей" (рас.)
- ^ Луцевич подписал контракт с "Гомелем" (рас.)
- ^ 14 футболистов покинули "Гомель" (рас.)
- ^ Луцевич перешел в "Кызыл-Жар" (рас.)
- ^ Терентий Луцевич расторг контракт с "Кызыл-Жаром" (рас.)
- ^ Терентий Луцевич вернулся в "Гомель" (рас.)
- ^ Каплунов, Луцевич, Трояков и Хотов покинули "Гомель" (рас.)
- ^ Терентий Луцевич продолжит карьеру в "Белшине" (рас.)
- ^ Никита Костомаров остаётся в «Нафтане» (рас.) Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана»
- ^ Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (рас.) Архіўная копія ад 2023-02-03 г.
- ^ «Нафтан» выбрал капитана на сезон 2023 г. (рас.) Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана»
- ^ Новый "Нафтан" взялся за работу. Пополнение, потери и спарринги "нефтяников" (рас.)
- ^ Луцевич стал футболистом "Сморгони" (рас.)
- ^ Владислав Шубович и Терентий Луцевич покинули "Сморгонь" (рас.)
- ^ Вобга Тьенчен стал Терентием Луцевичем и перешел в «Гомель» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)