Ягор Шадзько

беларускі футбаліст

Ягор Шадзько (нар. 19 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік наваполацкага «Нафтану».

Ягор Шадзько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 траўня 2003(2003-05-12)[1] (21 год)
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023 Дынама Менск 0 (0)
2023 Лякаматыў Гомель 31 (7)
2024 Нафтан 9 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у родным Наваполацку. Першым трэнэрам гульца быў Дзьмітры Гаўрыловіч. Пасьля быў у складзе сталічнага РУАР. У жніўні 2020 году далучыўся да менскага «Дынама», дзе гуляў у складзе дублюючай каманды. У сакавіку 2023 году прыяднаўся на правах арэнды да гомельскага «Лякаматыву». Запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе 2 красавіка ў матчы супраць «Маладэчна-2018», зьявіўшыся ў стартавым складзе. 23 красавіка адзначыўся першым у кар’еры голам, улучыўшы мяч у браму «Воршы». У наступным матчы, які ладзіўся 30 красавіка, учыніў дубль. Пацярпеў ад дзеяў гульца гомельскі «Паперпрам». Шадзько хутка стаў адным з асноўных гульцоў каманды. У сьнежні зышоў з каманды[2]. У студзені 2024 году далучыўся да «Нафтану»[3], дэбютаваўшы ў Найвышэйшай лізе ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ.

Міжнародная

рэдагаваць

У канцы 2019 году прыцягваўся да выступаў зборнай Беларусі (да 17 гадоў), дэбютаваўшы ў складзе каманды 24 кастрычніка ў матчы супраць зборнай Вугоршчыны. Першым голам адзначыўся 23 студзеня 2020 году ў матчы супраць зборнай Бэльгіі. У чэрвені 2021 году атрымаў выклік у склад зборнай Беларусі (да 19 гадоў). Запачаткаваў выступы ў складзе гэтай зборнай 2 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану. Празь некалькі месяцаў браў удзел у каліфікацыйных матчах да чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць