Юры Казлоў

беларускі футбаліст

Юры Казлоў (нарадзіўся 21 траўня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Маладэчна».

Юры Казлоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 траўня 1991(1991-05-21)[1] (33 гады)
Рост 189 см[2]
Вага 88 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Маладэчна-2018
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011 Менск 0 (0)
2008 Менск-2 9 (0)
2011 Камунальнік[d] 15 (1)
2014—2018 Дняпро Магілёў 121 (38)
2019 Дняпро Магілёў[d] 21 (2)
2020 Слуцак 21 (3)
2021 Нёман Горадня 14 (0)
2021 Менск 13 (0)
2022 Нафтан 23 (13)
2023—4 Маладэчна-2018 61 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», выступаў за фарм-клюб «Менск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сэзону ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасьля чаго пастанавіў сабе завяршыць прафэсійную кар’еру. Працаваў у Менску ў розных сфэрах[3]. Разам з асноўнай працай гуляў у менскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да менскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным зь лідэраў каманды. У сэзоне 2017 году дапамог менскаму клюбу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У студзені 2018 году падоўжыў кантракт з «Промнем»[4]. Пасьля хыходу з клюбу Аляксандра Козела быў таксама капітанам каманды. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў капітанам і адным з асноўных гульцоў магілёўскай каманды, ягоны гол у браму «Тарпэда-БелАЗ» быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Беларусі 2019 году, аднак гэта ня здолела выратаваць «Дняпро» ад вылету з Найвышэйшай лігі. У студзені 2020 году перайшоў у «Слуцак»[5], дзе трывала гуляў у пачатковым складзе. Пакінуў слуцкі клюб у сьнежні 2020 году[6].

У студзені 2021 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Трывала зьяўляўся ў асноўным складзе, чаргуючы выхады ў першай адзінаццатцы і на замену. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў пагадненьне з гарадзенскім клюбам[8] і ў хуткім часе далучыўся да «Менска»[9], дзе стаў часьцей зьяўляцца ў асноўным складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[10].

У лютым 2022 году далучыўся да шыхтаў наваполацкага «Нафтану»[11]. Быў капітанам і адным зь лідэраў каманды і дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2022 году прабіцца ў Найвышэйшую лігу, з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў лігі. Пакінуў «Нафтан» у лютым 2023 году[12] і неўзабаве стаў гульцом «Маладэчна-2018»[13]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[14].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Прамень 2018 Найвышэйшая ліга 25 3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць