Антон Сучкоў

беларускі футбаліст

Антон Сучкоў (нар. 29 траўня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтану» (у арэндзе зь «Нёмана») і моладзевай зборнай Беларусі. Сын былога гульца нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксея Сучкова.

Антон Сучкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 траўня 2002(2002-05-29)[1] (22 гады)
Рост 183 см
Вага 70 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Нафтан
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2024 Нёман Горадня 44 (5)
2022 Нафтан 9 (6)
2024 Нафтан 6 (1)
2024—4 Нафтан 22 (5)
Зборныя
2022—2023 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец СДЮШАР «Белкард». Пазьней трапіў у юнацкую каманду гарадзенскага «Нёмана». У жніўні 2018 году падпісаў першы прафэсійны кантракт з клюбам[2] і пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 году ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

Сэзон 2022 году пачынаў у «Нёмане», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 году быў адкліканы з арэнды ў «Нёман»[4]. У 2022 годзе зьяўляўся ў асноўным складзе гарадзенцаў нерэгулярна, а ў сэзоне 2023 году ўжо замацаваўся ў пачатковым складзе. У ліпені 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да лета 2024 году[5]. У лютым 2024 году зноў быў арандаваны «Нафтанам»[6].

Міжнародная

рэдагаваць

21 верасьня 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць зборнай Расеі (1:6).

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць