Аляксей Харытановіч

беларускі футбаліст

Аляксе́й Харытановіч (нарадзіўся 30 красавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, брамнік наваполацкага «Нафтану».

Аляксей Харытановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 красавіка 1995(1995-04-30)[1] (29 гадоў)
Рост 185 см
Вага 80 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Нафтан
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014 Дынама Менск 0 (0)
2014 Бяроза-2010 4 (0)
2015—2019 Энэргетык-БДУ 78 (0)
2020—2023 Белшына 68 (0)
2024—4 Нафтан 28 (0)
Зборныя
2013 Беларусь (да 19)[d] 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль. З 2012 году пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна быў трэцім брамнікам. У афіцыйных матчах у кашулі «Дынама» гэтак і не дэбютаваў. У 2014 годзе быў аддадзены ў арэнду клюбу «Бяроза-2010», аднак праз траўмы правёў толькі 5 матчаў, зь якіх чатыры гульні прыпала на Першую лігу ды яшчэ адзін матч згуляў у Кубку Беларусі. У 2015 году перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку быў другім брамнікам каманды за Раманам Бабаевым, але пазьней пачаў часьцей зьяўляцца на полі і замацаваўся як асноўны брамнік каманды, якая ў 2017 годзе зьмяніла назву на «Энэргетык-БДУ». Канец cэзону 2017 году прапусьціў праз траўмы, а ў другой палове 2018 году таксама не гуляў.

У студзені 2019 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[3]. Пасьля праходзіў прагляд у «Белшыне», аднак у лютым вярнуўся ў сталічную каманду і пачаў у ейным складзе cэзон 2019 году ў Найвышэйшай лізе. Спачатку звычайна гуляў у пачатковым складзе, зь верасьня пачаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2020 году ўсё ж такі стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[4]. У cэзоне 2020 году спачатку чаргаваўся ў складзе зь Сяргеем Туранком, пасьля замацаваўся ў якасьці галоўнага брамніка, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У cэзоне 2021 году быў адным зь нешматлікіх футбалістаў, якія засталіся ў камандзе з папярэдняга cэзону, а таксама быў капітанам бабруйскага клюбу. Спачатку гуляў у асноўным складзе, пасьля чаргаваўся з Паўлам Ахрамчуком. Паводле вынікаў cэзону дапамог «Белшыне» вярнуць месца ў Найвышэйшай лізе. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт з бабруйскім клюбам[5]. Сэзон 2022 году амаль цалкам прапусьціў праз пашкоджаньні. У 2023 годзе вярнуўся да шыхтаў клюбу і зноў стаў капітанам каманды.

У студзені 2024 году пакінуў «Белшыну»[6], якая страціла месца ў элітным дывізіёне, і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтану»[7][8].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2013 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Эўропы, дзе выйшаў на гульнявую пляцоўку толькі ў адным матчы.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2017 Першая ліга 22 –18
2018 Першая ліга 11 –6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць