Ігнат Прановіч

беларускі футбаліст

Ігнат Прановіч (нар. 2 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтану» і моладзевай зборнай Беларусі. У арэндзе з сталічнага «Менску».

Ігнат Прановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 траўня 2003(2003-05-02)[1] (21 год)
Рост 178 см[2]
Вага 71 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нафтан
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2024 Менск 10 (0)
2022 Нафтан 23 (4)
2023—2024 Нафтан 35 (6)
2024—4 Нафтан 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец сталічнага клюбу «Менск», дзе першым трэнэрам гульца быў Віталь Тараканаў. У 2021 годзе Прановіч запачаткаваў выступы за клюбны дубль, пры гэтым некалькі разоў трапляў у заяўку галоўнай каманды. У сакавіку 2022 году на правах арэнды прыяднаўся да наваполацкага «Нафтану», які выступаў у Першай лізе. Ужо 9 красавіка дэбютаваў у прафэсійным футболе, зьявіўшыся ў матчы супраць петрыкаўскага «Шахцёра». Дэбютным голам адзначыўся 22 траўня ў сустрэчы з «Макслайнам». Гулец хутка стаў адным з ключавых футбалістаў каманды, якая здабыла перамогу ў розыгрышы другога дывізіёну.

Па заканчэньні арэнды вярнуўся ў сталічны клюб, дзе рыхтаваўся з асноўным складам да новага сэзону[3]. У складзе «Менску» дэбютаваў у пачатковым матчы новага сэзону Найвышэйшай лігі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў сустрэчы, якая скончылася перамогай «мяшчанаў» зь лікам 2:0 над мазырскай «Славіяй». Першую палову чэмпіянату быў адным з галоўных гульцоў каманды, але з чэрвеня трапіў на лаўку запасных. У ліпені 2023 году вярнуўся на правах арэнды ў «Нафтан»[4], дзе замацаваў у складзе. 18 жніўня забіў важны гол у браму сталічнага «Энэргетыка»-БДУ, чым дапамог здабыць буйную перамогу зь лікам 4:0. У студзені 2024 году падоўжыў супрацу з «паўночнікамі»[5]. 7 красавіка 2024 году адзначыўся галявым дублем у выяздным матчы супраць менскага «Дынама» (2:2). Сам гулец гэты матч назваў найлепшым у сваёй кар’еры[6].

Міжнародная

рэдагаваць

У траўні 2021 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 19 гадоў), дэбютаваўшы ў ейным складзе 2 чэрвеня 2021 году ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць