Ігнаці Сідар

беларускі футбаліст

Ігна́ці Сі́дар (нарадзіўся 21 жніўня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтану».

Ігнаці Сідар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 жніўня 1998(1998-08-21) (26 гадоў)
Рост 198 см[1]
Вага 92 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2020 Тарпэда-БелАЗ 1 (0)
2018 Мікашэвічы 8 (0)
2019 Ліда 18 (0)
2020 Смаргонь 23 (1)
2021 Крумкачы 29 (3)
2022 Худжанд[d] 2 (0)
2022—2024 Нафтан 40 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу». Дэбютаваў за галоўную каманду клюбу ў Найвышэйшай лізе ў траўні 2017 году ў матчы супраць «Крумкачоў», выйшаўшы на замену. У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[2]. У Першай лізе дэбютаваў у жніўні 2018 году ў матчы супраць ЮАСу.

У сакавіку 2019 году аддадзены ў арэнду клюбу «Ліда»[3]. У 2020 годзе стаў гульцом «Смаргоні». У сакавіку 2021 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы». У студзені 2022 году быў аб’яўлены гульцом таджыцкага «Худжанду». Пачатак сэзону прапусьціў праз траўму пахвіны[4]. Дэбютаваў за клюб 8 траўня 2022 году ў матчы супраць «Істыклолу» за Супэркубак Таджыкістану[5]. У чэмпіянаце дэбютаваў 18 траўня 2022 году, калі выйшаў на апошняй хвіліне аднаго з матчу таджыцкага першынства[6]. У ліпені 2022 году зышоў з клюбу.

У жніўні 2022 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану»[7]. Дэбютаваў за клюб 13 жніўня 2022 году ў матчы супраць петрыкаўскага «Шахцёра», выйшаўшы ў пачатковым складзе і адыграўшы ўвесь матч. Дэбютны гол за клюб здабыў 22 кастрычніка 2022 году ў матчы супраць пінскай «Хвалі». Разам з клюбам стаў чэмпіёнам Першай лігі[8]. У лютым 2023 году працягнуў кантракт з наваполацкім клюбам[9].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2017 Найвышэйшая ліга 1 0
Граніт 2018 Першая ліга 8 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць