Арцём Драбатовіч

беларускі футбаліст

Арцём Драбатовіч (нар. 19 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтану».

Арцём Драбатовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 верасьня 2003(2003-09-19)[1] (21 год)
Рост 180 см[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нафтан
Нумар 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Рух Берасьце 0 (0)
2021 Нафтан 27 (0)
2022—4 Нафтан 71 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Юнаком далучыўся да акадэміі берасьцейскага «Дынама». Улетку 2020 году пачаў выступаць у дублюючым складзе каманды. Па сканчэньні сэзону зышоў з клюбу і далучыўся да берасьцейскага «Руха»[4]. Аднак, гулец хутка быў выпраўлены ў арэнду ў першалігавы наваполацкі «Нафтан». Запачаткаваў кар’еру 17 красавіка 2021 году ў матчы супраць «Баранавічаў». Гулец адразу замацаваўся ў складзе паўночнікаў. На пачатку 2022 году пасьля таго, як «Рух» зьняўся з чэмпіянату Беларусі, гулец як вольны агент вярнуўся ў «Нафтан», склаўшы дамову да сканчэньня году[5]. Дэбютны гол у складзе «нафтавікоў» забіў 28 траўня 2022 году ў матчы Кубка Беларусі супраць менскага «Юні». Першы гол быў улучаны ў браму «Ліды» 20 жніўня таго ж году. Паводле вынікаў сэзону поруч з камандай здабыў пуцёўку ў Найвышэйшую лігу[6].

У лютым 2023 году падоўжыў супрацу з клюбам, узгадніўшы ўмовы новага кантракту[7]. Дэбютаваў у матчах Найвышэйшай лігі 18 сакавіка 2023 году, калі ў пачатковым складзе зьявіўся ў сустрэчы з салігорскага «Шахцёра». Цягам усяго сэзону быў адным з ключавых футбалістаў каманды.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць