Дзьмітры Верхаўцоў

беларускі футбаліст

Дзьмі́тры Мікала́евіч Верхаўцо́ў (нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2008—2014 гадах правёў 44 гульні за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 3 галы.

Дзьмітры Верхаўцоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1986(1986-10-10)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 190 см
Вага 90 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2011 Нафтан 164 (17)
2012—2014 Крылы Саветаў 37 (1)
2014—2015 Уфа 20 (0)
2016 Карона Кельцы 12 (1)
2017 Нёман Горадня 9 (1)
Зборныя
2006—2009 Беларусь (да 21) 19 (2)
2008—2014 Беларусь 44 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Футболам пачаў займацца ў 1993 годзе ў Магілёве. У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе ў складзе наваполацкага «Нафтану». Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе навапалачанаў ды стаў капітанам каманды. Некалькі разоў трапляў у сьпіс 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе дапамог «Нафтану» здабыць першы ў гісторыі трафэй — Кубак Беларусі, забіўшы вырашальны мяч у фінальнай сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:1). У студзені 2010 году перайшоў у латвійскі «Вэнтсьпілс». Разам з новай камандай рыхтаваўся да сэзону, аднак у сакавіку 2010 году вярнуўся ў «Нафтан».

16 сьнежня 2011 году перайшоў у расейскі клюб «Крылы Саветаў» з Самары[5], склаўшы трохгадовы кантракт. Пасьля заканчэньня сэзону 2013—2014 гадоў пакінуў «Крылы Саветаў»[6] і падпісаў кантракт на два гады з клюбам «Уфа»[7]. У студзені 2016 году Верхаўцоў не паехаў з «Уфой» на перадсэзонны збор, і неўзабаве кантракт абаронцы быў скасаваны[8].

У студзені 2016 году падпісаў кантракт на 1,5 году з клюбам «Карона»[9]. Аднак, замацавацца ў складзе польскай каманды ня здолеў, зьяўляўся на полі эпізадычна. У канцы 2016 году быў адлічаны з асноўнай каманды ды трэнаваўся з дублем «Кароны». У сакавіку 2017 году кантракт з польскім клюбам быў скасаваны[10]. Неўзабаве пасьля зыходу з «Кароны» вярнуўся ў Беларусь. У сакавіку 2017 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[11]. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўмы, з чэрвеня пачаў зьяўляцца на полі, але трывалым гульцом асновы ня стаў. У студзені 2018 году стала вядома, што Верхаўцоў пакідае «Нёман» па заканчэньні сэзону[12]. Пасьля зыходу зь «Нёмана» завяршыў прафэсійную кар’еру.

Міжнародная

рэдагаваць

У 2006—2009 гадах выступаў за зборную Беларусі (да 21 году), браў удзел у моладзевым чэмпіянаце Эўропы ўлетку 2009 году ў Швэцыі. 2 чэрвеня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі (1:1).

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2017 Найвышэйшая ліга 9 1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць