Шахцёр Петрыкаў

беларускі футбольны клюб

«Шахцёр» — беларускі футбольны клюб зь Петрыкава, які ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне Прыпяць. Закладзены ў 2020 годзе як фарм-клюб салігорскага «Шахцёру».

Шахцёр
Заснаваны 2020
Горад Петрыкаў, Беларусь
Стадыён Прыпяць
Умяшчальнасьць: 800
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 16 месца

Гісторыя

рэдагаваць

У сьнежні 2019 году стала вядома, што салігорскі «Шахцёр» плянуе заявіць даччыную каманду ў Другую лігу[1]. У студзені 2020 году галоўным трэнэрам новай каманды стаў Сяргей Нікіфарэнка, які раней працаваў у структуры салігорскага клюбу[2]. Склад фарм-клюбу ўтварылі ў асноўным былыя рэзэрвісты салігорскага «Шахцёра», таксама былі запрошаныя і іншыя дасьведчаныя футбалісты. Некаторы час каманда рыхтавалася да новага сэзону ў Салігорску, а ў сакавіку 2020 году быў адкрыты новы стадыён «Прыпяць» у Петрыкаве[3], які і стаў хатнім.

«Шахцёр» адразу стаў адным з фаварытаў Другой лігі. Скончыўшы першую частку першынства 2020 году на другім месцы пасьля магілёўскага «Дняпра», «Шахцёр» упэўнена правёў фінальную частку і заняў другое выніковае месца, якое дазволіла выйсьці ў Першую лігу. У сэзоне 2021 году ў Першай лізе петрыкаўскі «Шахцёр» заставаўся фарм-клюбам салігорскага, аднак камплектаваўся ня толькі салігорскімі, але і іншымі, пераважна маладымі гульцамі. Каманда нестабільна правяла сэзон, чаргуючы пасьпяховыя адрэзкі з правальнымі, у выніку фінішавала ў сярэдзіне, на 7 месцы пры 12 удзельніках.

У сэзоне 2022 году «Шахцёр» хутка апынуўся сярод лідэраў турніру, значны час рухаўся на першым месцы. Каманда ўпэўнена змагалася з аўтсайдэрамі, дзе нярэдка перамагала з вынішчальным лікам, аднак матчы з асноўнымі канкурэнтамі атрымоўваліся горш. У верасьні 2022 году АБФФ афіцыйна паведаміла, што «Шахцёр» як фарм-клюб ня мае права ўзьняцца ў Найвышэйшую лігу[4], пасьля чаго петрыкаўская каманда прапусьціла наперад асноўных канкурэнтаў і фінішавала на трэцім месцы.

У пачатку 2023 году шмат гульцоў петрыкаўчан далучыліся да асноўнай каманды салігорскага «Шахцёра», як і галоўны трэнэр Станіслаў Сувораў. Склад быў амаль цалкам абноўлены, яго склалі выключна салігорскія выхаванцы з дубля і юнацкіх камандаў. Новым трэнэрам быў прызначаны Сяргей Лушчан, які раней працаваў зь юнакамі салігорцаў. Новая каманда ўжо не магла змагацца за высокія месцы і апынулася ў канцы табліцы. Пад канец сэзону вынікі сталі паляпшацца, але «Шахцёр» ня здолеў узняцца вышэй за 16-е месца пры 17 удзельніках.

Актуальны на 11 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Рустам Гурыновіч 2006
2   Аб Арцём Герасім 2007
3   Аб Данііл Падбярозны 2003
5   Аб Мікіта Коршун 2007
6   Нап Дзьмітры Селіванаў 2004
7   ПА Арцём Смальцар 2005
8   ПА Ягор Барадзін 2007
9   Нап Анатоль Ярмоліч 2005
10   ПА Максім Зыль 2003
11   ПА Арцём Курбачоў 2007
12   Аб Юры Басалыга 2004
14   Аб Сяргей Шаплыка 2004
15   Аб Павал Дубоўскі (капітан) 2005
16   Бр Данііл Котаў 2007
17   ПА Мікіта Шаўла 2006
18   Нап Глеб Варкулевіч 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Аб Максім Бурко 2004
27   Нап Станіслаў Сьцефановіч 2004
28   Нап Арсень Чакур 2005
29   Нап Раман Сьцесік 2008
35   Бр Ігар Малашчыцкі 2002
80   Аб Георгі Кукушкін 2005
92   Нап Марк Буланаў 2005
99   ПА Аляксей Куроўскі 2006
  Бр Мікіта Доўнар 2006
  Аб Кірыл Цямчык 2005
  ПА Аляксандар Данілаў 2007
  ПА Мікіта Акушка 2007
  ПА Вячаслаў Прыгодзіч 2004
  ПА Ільля Селязьнёў 2007
  ПА Марк Тычко 2006
  Нап Ягор Грывенеў 2006

Статыстыка

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2020 Другая — група Б 2 20 16 1 3 80–16 49
Другая — фінальны этап 2 10 6 1 3 24–10 19
2021 Першая 7 33 13 7 13 50–56 46
2022 Першая 3 24 13 6 5 69–20 45
2023 Першая 16 32 6 4 22 33–72 22