Фёдар Чарных
Фёдар Чарных (па-летувіску: Fiodor Černych; нарадзіўся 21 траўня 1991 году, Масква, РСФСР) — летувіскі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Ягелёнія». Гулец нацыянальнай зборнай Летувы. Паводле паходжаньня зьяўляецца расейцам.
Фёдар Чарных | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 траўня 1991[1][2] (31 год) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ягелёнія | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1900—2009 2009—2014 2012 2014—2015 2015—2018 2018— 2019—2020 2020— |
Гранітас Дняпро Магілёў → Нафтан (арэнда) Гурнік Лэнчна Ягелёнія Дынама Масква → Арэнбург (арэнда) Ягелёнія |
0 (0) 85 (15) 30 (5) 38 (12) 82 (18) 31 (3) 11 (0) 44 (5) |
Зборныя | ||
2012— | Летува | 73 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Клюбную кар’еру Фёдар распачаў на радзіме ў клюбе другога летувіскага дывізіёну «Гранітас»[3]. У Магілёве першы раз пабываў разам з клюбам, куды прыехаў на спаборніцтвы. Падчас турніру ў Беларусі форвард быў прыкмечаны Валерыем Стральцовым, і ўлетку 2009 году стаў гульцом магілёўскага «Дняпра». Дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі ў матчы супраць «Смаргоні», дзе выйшаўшы на 20 хвілін гульнявога часу, двойчы забіваў галы ў браму суперніка. На наступны сэзон стаў чальцом асноўнага складу клюбу. У сэзоне 2011 году прапусьціў шмат гульняў з-за траўмы, а клюб вылецеў з Найвышэйшай лігі.
Паколькі правілы БФФ забараняюць браць удзел легіянэрам у спаборніцтвах першай лігі, Фёдар быў вымушаны шукаць іншы клюб дзеля працягу кар’еры. Такім чынам, сэзон 2012 году Чарных правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане». Па заканчэньні сэзону да Фёдара праяўлялі цікавасьць беларускія «Дынама» й БАТЭ, а таксама турэцкі «Анкараспор»[4]. У чэрвені 2014 году пакінуў «Дняпро» па ўзаемнай згодзе бакоў[5]. У ліпені 2014 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Гурнік» (Лэнчна)[6].
МіжнароднаяРэдагаваць
Фёдар дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Летувы яшчэ ўлетку 2010 году. 14 кастрычніка 2012 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Летувы ў таварыскай гульні супраць зборнай Армэніі, згуляўшы за каманду палову гульні.
ДасягненьніРэдагаваць
«Дняпро»
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009
«Нафтан»
- Уладальнік Кубак Беларусі: 2012
Асабістае жыцьцёРэдагаваць
Дзядуля Фёдара з матулінага боку быў у свой час савецкім афіцэрам, а пасьля выхаду ў адстайку зьехаў на сталае жыцьцё ў Летуву. Роднай мовай для Чарных зьяўляецца расейская, аднак ён, акрамя таго, добра валодае летувіскай, ангельскай і польскай[7].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Fedor Cernych // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Fiodor Černych // FBref.com (мн.)
- ^ Федор Черных: Обо всем(недаступная спасылка). MyCity.by
- ^ Литовский полузащитник Черных отправился на просмотр в Турцию. Cissoccer.com
- ^ Федор Черных покидает могилевский «Днепр»(рас.)
- ^ Черных подписал контракт клубом польской экстраклассы «Гурник» Ленчна(рас.)
- ^ Непоседа. Goals.by
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Профіль на сайце 90minut.pl(пол.)
- Профіль на сайце transfermarkt.de(анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)