Будучы час

граматычная форма дзеяслова

Бу́дучы час, футурум — граматычная форма дзеяслова, якая апісвае падзею альбо дзеяньне, якое яшчэ не адбылося, але адбудзецца ў будучыні.

У беларускай мове выкарыстоўваюцца чатыры формы будучага часу: простая форма, складаная форма, працяглы будучы час і прадбудучы час[1].

Ангельская мова

рэдагаваць

У ангельскай мове для фармаваньня будучага часу існуюць чатыры аспэктныя формы дзеяслова: Future Simple, Future Continuous, Future Perfect, Future Perfect Continuous[2]. Для фармаваньня будучага часу таксама выкарыстоўваюцца «The going-to future»[3], Present Simple і Present Continuous[4].

Future Simple фармуецца з дапамогай канструкцыі will + v і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Адзіночнае дзеяньне ў будучыні.
  2. Дзеяньне, якое займацьме пэўны пэрыяд ў будучыні.
  3. Пасьлядоўнасьць дзеяньняў у будучыні.
  4. Дзеяньні, якія паўтараюцца ў будучыні.
  5. Меркаваньні (здагадкі) / мысьлі наконт будучыні.
  6. Рашэньне, якое прымаецца ў момант гутаркі.
  7. Абяцаньні, прапановы, пагрозы, просьбы.

Future Continuous

рэдагаваць

Future Continuous фармуецца з дапамогай канструкцыі will + be + ving і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Дзеяньне, якое будзе адбывацца ў пэўны момант у будучыні.
  2. Дзеяньне, якое, паводле кагосьці, абавязкова зьдзейсьніцца ў будучыні.
  3. Ветлівае пытаньне аб плянах суразмоўцы.

Future Perfect фармуецца з дапамогай канструкцыі will + have + ved / v3 і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Дзеяньне ў будучыні, якое скончыцца да пэўнага моманту ў будучыні.
  2. Мінулае меркаванае дзеяньне.

Future Perfect Continuous

рэдагаваць

Future Perfect Continuous фармуецца з дапамогай канструкцыі will + have / has + been + ving і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  • Працяглае дзеяньне ў будучыні, якое пачнецца раней іншага будучага моманту / дзеяньня й будзе працягвацца ў гэты момант.

Канструкцыя be going to выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Будучы намер, амбіцыі, пляны.
  2. Будучыя дзеяньні, аб якіх прынятае рашэньне, але яны не арґанізаваны.
  3. Прагноз на аснове чагосьці.

Беларуская мова

рэдагаваць

У беларускай мове ёсьць дзьве формы будучага часу: простая (пэрфэкт) і складаная (імпэрфэкт). Таксама выкарыстоўваецца працяглы будучы і прадбудучы час.

Табліца формаў будучага часу ў беларускай мове:

Простая форма (Пэрфэкт) Складаная форма (Імпэрфэкт) Працяглы будучы час[1][5] Прадбудучы час[6]
Фармаваньне даданьне прыстаўкі да дзеяслова ў цяперашнім часе «быць» у патрэбнай форме + інфінітыў інфінітыў + канчатак будучы час «быць» + дзеепрыслоўе закончанага трываньня
Выкарыстаньне звычайна для дзеясловаў закончанага трываньня[1] звычайна для дзеясловаў незакончанага трываньня[1] звычайна для дзеясловаў незакончанага трываньня дзеяньне, якое зробіцца перад іншым дзеяньнем

Простая і складаная формы будучага часу

рэдагаваць

Форма дзеясловаў будучага часу рэалізуецца:

  • сынтэтычнымі сродкамі (простая форма);
  • аналітычнымі (складаная форма).

Усе формы будучага часу й форма працяглага будучага часу паказваюць на намер зьдзейсьніць нейкае дзеяньне ў будучыні.

Спражэньне простай і складанай формаў будучага часу[7]
Простая форма Складаная форма
я
ты
ён
мы
вы
яны
пагляджу
паглядзіш
паглядзіць
паглядзім
пагледзіцё (-е)
паглядзяць
буду глядзець
будзеш глядзець
будзе глядзець
будзем глядзець
будзеце глядзець
будуць глядзець

Працяглы будучы час

рэдагаваць

Ужываецца ў паўднёвых беларускіх гаворках. Гэтая форма будучага часу паходзіць з старой формы першага будучага складанага часу: асабовай формы й дапаможнага дзеяслова іму[5].

Спражэньне працяглага будучага часу[1]
Форма
я
ты
ён
мы
вы
яны
рабіцьму
рабіцьмеш
рабіцьме
рабіцьмем
рабіцьмеце
рабіцьмуць

Працяглы будучы час знаходзіць адлюстраваньне ў мастацкай літаратуры:

«А мы то як жа бяз вас жыцьмем» — уздыхае маці.

— Сач.

Прадбудучы час

рэдагаваць

Прадбудучы час у беларускай мове апісаў Браніслаў Тарашкевіч у сваей «Граматыцы для школ»[6]:

…Здараецца час прадбудучы: я буду пайшоўшы, буду ўстаўшы і г. д. (перш чымся што другое зробіцца).

— Браніслаў Тарашкевіч, «Граматыка для школ»

Прыклады прадбудучага часу:

Форма
я
ты
ён
яна
яно
мы
вы
яны
буду прыйшоўшы
будзеш прыйшоўшы
будзе прыйшоўшы
будзе прыйшоўшая
будзе прыйшоўшае
будзем прыйшоўшымі
будзеце прыйшоўшымі
будуць прыйшоўшыя

Гішпанская мова

рэдагаваць

У гішпанскай мове для фармаваньня будучага часу выкарыстоўваюцца Futuro de indicativo і Futuro perfecto de indicativo.

Futuro de indicativo

рэдагаваць

Утвараецца шляхам даданьня да інфінітыва цалкам ударных канчаткаў пры спражэньні дзеяслова haber[8]:

Форма Канчатак
я
ты
ён / яна
мы
вы
яны
yo

él / ella
nosotros / as
vosotros / as
ellos / as

-ás

-emos
-eis
-án

Futuro perfecto de indicativo

рэдагаваць

Выкарыстоўваецца для ўказаньня на тое, што дзеяньне будзе скончана або зроблена да пэўнага моманту ў будучыні, або ў прапановах з двума неадначасовымі будучымі дзеяньнямі, каб паказаць, якое зь іх адбудзецца раней. Утвараецца спражэньнем няправільнага дзеяслова haber у будучым часе (habré, habrás, habrá, habremos, habreis, habrán) і кароткім -ado / -ido.

Таксама аб дзеяньнях будучыні можна казаць у цяперашнім часе, паказваючы, калі дзеяньне адбудзецца.

Нямецкая мова

рэдагаваць

У нямецкай мове для фармаваньня будучага часу выкарыстоўваюцца Futur I і Futur II, Präsens.

Формула: werden + infinitiv i. Як час Futur I мае наступныя функцыі ўжываньня[9][10]:

  • Перадача дзеяньня ў будучыні: Ich werde morgen früher aufstehen — Заўтра я ўстану раней;
  • Пры адносным ужываньні выраз адначасовасьці дзеяньняў: «Wenn ich werde trinken wollen», sagte Klaus, «wirst du mir den Krug geben» — «Калі я захачу піць», сказаў Кляўс, «ты падасі мне кружку».
  • У пэўным сэнсе Futur I можа выступаць у якасьці Imperativ (такое ўжываньне, характэрнае для многіх эўрапейскіх моваў, суправаджаецца адпаведнай загаднай інтанацыяй): Du wirst um jeden Preis kommen! — Ты прыйдзеш любой цаной!

У нямецкай мове першы будучы час часта падмяняецца на Präsens. Гэта зьвязана з адноснай прастатой канструкцыі, а таксама яе зразумеласьцю для носьбітаў мовы. Так, выраз ich komme, які варта разумець як «я іду» ў цяперашнім часе, у кантэксьце прамовы можа разумецца як «я прыйду». Паўплываць на сэмантыку ў стане, напрыклад, прыслоўі: Ich komme bald — Я хутка прыйду.

Futur II складаецца з сэнсавага й дапаможнага дзеясловаў. Формула: werden + infinitiv ii. Гэта зьвязвае яго з Futur I, у якім сэнсавы дзеяслоў стаіць у форме першага інфінітыва. У актыўным закладзе двух ладаў — Indikativ і Konjunktiv — выкарыстоўваюцца адпаведна дапаможны дзеяслоў у формах Präsens і Präsens Konjunktiv[9][10]:

  • Ich werde alles getan haben — Я ўсё зраблю (усё будзе зроблена).
  • Nächsten Sommer werde ich meinen Führerschein gemacht haben — У наступнае лета я ўжо зраблю сабе правы кіроўцы.
  1. ^ а б в г д Мова Нанова № 4. Будучы час дзеяслова. Мова Нанова. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  2. ^ What Is the Future Tense? (анг.). Grammar Monster. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  3. ^ Fleischman, Suzanne. The Future in Thought and Language. — Cambridge Univ. Press, 1982. (анг.)
  4. ^ Talking about the future (анг.). British council — LearnEnglish. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  5. ^ а б «Па-беларуску без памылак»: катэгорыя часу дзеяслова. Polskieradio (26 красавіка 2020). Праверана 24 лістапада 2023 г.
  6. ^ а б Б. Тарашкевіч Беларуская граматыка для школ. — Вільня: «Беларускае выдавецкае таварыства», 1931.
  7. ^ Сяржук Аляксандраў, Галіна Мыцык. Часы дзеясловаў. // Лад мовы. «Гавары са мной па-беларуску». Базавы курс беларускае мовы. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  8. ^ El futuro simple de indicativo. Lingolia Español. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  9. ^ а б Михаленко А. О. Deutsche Sprache // Морфология. — Железногорск: 2010. (рас.)
  10. ^ а б Мышковая И. Б. Времена немецкого глагола. — СПб.: 2007. — 96 с. — ISBN 978-5-91281-007-7 (рас.)