Вішванатан Ананд

індыйскі шахматыст

Вішванатан Ананд (па-тамільску: விசுவநாதன் ஆனந்த்) — індыйскі шахматыст, гросмайстар, пяціразовы чэмпіён сьвету. Нарадзіўся 11 сьнежня 1969 року ў горадзе Маілдутурай, штат Тамілнад, Індыя.

Вішванатан Ананд
Краіна
Нарадзіўся 11 сьнежня 1969(1969-12-11)[3][4] (54 гады)
Званьнемайстар ФІДЭ[d], міжнародны майстар[d][6] і гросмайстар[6]
Рэйтынг ФІДЭ2754[7]

Шахматная кар’ера

рэдагаваць

Першай вялікай перамогай Ананда стала перамога на юнацкім чэмпіянаце Азіі з лікам 9/9 балаў ў 1983 годзе ў 14-гадовым веку. У 1984 годзе перамог на Азіяцкім чэмпіянаце сярод юніёраў, выканаўшы норму міжнароднага майстара. Неўзабаве ён дэбютаваў ад нацыянальнай каманды Індыі на шахматнай алімпіядзе 1984 г. у горадзе Тэсалёнікі (Грэцыя). Там Ананд набраў 7½ балаў з 11, выканаўшы другую норму міжнароднага майстра[8]. У 1985 годзе стаў наймаладзейшым індусам, які атрымаў статус міжнароднага майстра ў 15 гадоў, калі другі раз запар перамог на юніёрскім чэмпіянаце[9]. У 16 стаў нацыянальным чэмпіёнам па шахматах; атрымліваў гэты тытул яшчэ двойчы. У 1987 годзе стаў першым індыйскім ґрасмайстарам пасьля перамогі ў міжнародным турніры «Shakti Finance» у Каімбаторы, Індыя. У 18 гадоў быў ўзнагароджаны мэдалём «Падма Шры».

У сусьветным шахматным чэмпіянаце 1993 року ўпершыню кваліфікаваўся на турнір кандыдатаў.