Краязнаўчая газета
Краязнаўчая газета — тыднёвік, які выдаецца з красавіка 2003 году, заснаваны Беларускім фондам культуры. Галоўны рэдактар Максім Гальпяровіч (з 2022 году).
Краязнаўчая газета | |
Тып | раз на тыдзень |
---|---|
Заснавальнік | Беларускі фонд культуры |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Максім Гальпяровіч |
Заснаваная | 2003 (21 год таму) |
Штаб-кватэра | Менск, Траецкая наберажная, 6 |
На старонках выданьня зьмяшчаюцца артыкулы мясцовых краязнаўцаў, прысьвечаныя гісторыі і традыцыям рэгіёнаў нашай краіны, дасьледаваньні навукоўцаў пра гісторыю, этнаграфію, фальклор і архітэктуру, пра гістарычныя падзеі і асобаў, а таксама эсэ пра землякоў, якія праславіліся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Лёс газэты напрыканцы 2021 году “трымаўся на валаску”, бо ад каронавірусу раптоўна памёр яе рэдактар Уладзімер Пучынскі. Аднак выданьне ўзначаліў гісторык Максім Гальпяровіч[1]
У 2022 годзе на Радыё Марыя пачалі выходзіць аўдыё агляды «Па старонках краязнаўчай газеты» [2]
У студзені 2023 году наклад газэты складаў 560 асобнікаў (напачатку 2022—403 асобнікі).
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- kazeta.by Сайт газэты (не абнаўляўся з 2020 году)
- Старонка газэты на фэйсбуку