Янгон
Янгон (па-бірманску: ရန်ကုန်) — найбуйнейшы горад М’янмы, а таксама адміністрацыйны цэнтар аднайменнай акругі. Янгон быў сталіцай краіны да 2006 году, але апасьля вайсковы ўрад пераехаў у новапабудаваны горад Найп’іда, які месьціцца на поўнач ад гораду[2]. Колькасьць насельніцтва Янгону перавышае 7 мільёнаў чалавек, што робіць яго найважнейшым камэрцыйным цэнтрам. У Янгоне месьціцца найвялікшая колькасьць будынкаў каляніяльнай эпохі ўва ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі[3]. Асабліва ўнікальным ёсьць паўднёвая частка, пабудаваная ангельцамі ў XIX стагодзьдзі, якое дасюль ёсьць надзвычай некранутым[4]. Эканамічны цэнтар каляніяльнай эпохі гуртуецца вакол пагады Суле, якой, як мяркуецца, больш за 2 тысячы гадоў[5]. Але самай знакамітай і найбольшай паважанай ёсьць пазалочаная пагада Швэдагон. Горад пакутуе ад браку інфраструктуры, асабліва ў параўнаньні зь іншымі буйнымі гарадамі Паўднёва-Ўсходняй Азіі, як то Джакартай, Бангкокам ці Ханоем. Не зважаючы на тое, што цэнтральная частка гораду рамантуецца і ўдасканальваецца, але большасьць прадмесьцяў знаходзяцца ў занядбаным стане[6].
Янгон | |
бірм. ရန်ကုန် | |
Дата заснаваньня: | каля 1035 |
Краіна: | М’янма |
Плошча: |
|
Вышыня: | 15 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 01 |
Геаграфічныя каардынаты: | 16°47′42″ пн. ш. 96°9′36″ у. д. / 16.795° пн. ш. 96.16° у. д.Каардынаты: 16°47′42″ пн. ш. 96°9′36″ у. д. / 16.795° пн. ш. 96.16° у. д. |
Янгон | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.ycdc.gov.mm/ |
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія часы
рэдагавацьЯнгон быў закладзены ў пачатку XI стагодзьдзя монамі, які на той час засялялі паўднёвую Бірму[7][8]. Першай назвай гораду быў Дагон, а самое мястэчка, пачынаючы з XIV стагодзьдзяў з часоў існаваньня каралеўства Гантавадзі. Сярод вядомых кіраўнікоў Дагону была прынцэса Мага Дэві, якая кіравала горадам з 1364 па 1392 гады[9], і крыху пазьней каралева Шынсобу, якая пабудавала сабе палац у 1460 годзе ля пагады Швэдагон і жыла ў ім да сваёй сьмерці ў 1471 годзе[10].
У 1755 годзе кароль Алаўнгпая, заснавальнік дынастыі Конбаўн, захапіў Дагон і пабудаваў вакол яго паселішчы. Сам жа горад новы кіраўнік назваў Янгонам. У 1790-я гады Брытанская Оста-Індзкая кампанія адкрыла фабрыку ў горадзе. Меркаванае насельніцтва Янгону ў 1823 годзе складала каля 30 тысячаў[11]. Брытанцы захапілі горад падчас Першай ангельска-бірманскай вайны, якая цягнулася з 1824 па 1826 год, але пасьля вайны горад быў вернуты ў кіраваньне бірманскай уладзе. У 1841 годзе Янгон быў зьнішчаны пажарам[12].
Каляніяльны Рангун
рэдагавацьБрытанцы зноў захапілі Янгон і ўсю Ніжнюю Бірму за часам Другой ангельска-бірманскай вайны 1852 году. Яны ператварылі горад у эканамічны і палітычны цэнтар Брытанскай Бірмы. Пасьля вайны брытанцы перанесьлі сталіцу Брытанскай Бірмы з Малам’яйну ў Янгон[13][14]. Згодна з плянам лейтэнанта Аляксандра Фрэйзэра, брытанцы пашырылі горад, пабудаваўшы новыя раёны на поўдні і захадзе ля ракі Янгон. Горад стаў сталіцай усёй Бірмы пасьля таго, як брытанцы захапілі Верхнюю Бірму паводле вынікаў Трэцяй ангельска-бірманскай вайны 1885 году. Да 1890-х гадоў насельніцтва Янгона павялічылася[15]. Брытанцы пабудавалі ў горадзе шмат шпіталяў, а таксама адкрылі Рангунскі ўнівэрсытэт.
У Янгон быў высланы брытанцамі апошні імпэратар Вялікіх Маголаў Багадур Шаг II пасьля пастаньня сыпаяў 1857 году[16]. Каляніяльны Янгон зь ягонымі прасторнымі паркамі і азёрамі ў спалучэньні з сучаснымі будынкамі і традыцыйнай драўлянай архітэктураў быў шырока вядомы як «Горад-сад Усходу»[15]. Да пачатку XX стагодзьдзя Янгон меў неблагую інфраструктуру нароўні зь Лёнданам[17]. Да Другой сусьветнай вайны каля 55% насельніцтва гораду мелі індыйскае паходжаньне, а бірманцы на той час фармавалі толькі траціну ад усяго насельніцтва[18]. Таксама тут жылі карэйцы, кітайцы, англа-бірманцы ды іншыя.
Пасьля Першай сусьветнай вайны Янгон стаў цэнтрам руху за незалежнасьць Бірмы. Важную ролю на шляху да незалежнасьці згулялі студэнты сталічнага ўнівэрсытэту. У міжваенны пэрыяд у горадзе адбыліся тры агульнанацыянальныя страйкі супраць брытанскага кіраваньня ў 1920, 1936 і 1938 гадах. З 1942 па 1945 гады Янгон знаходзіўся пад японскай акупацыяй, і быў моцна зруйнаваны. Горад вызвалены быў ў траўні 1945 году, а ўжо 4 студзеня 1948 году стаў сталіцай Бірманскага зьвязу, калі краіна атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі[19].
Сучасны Янгон
рэдагавацьНеўзабаве па здабыцьці незалежнасьці Бірмы ў 1948 годзе шматлікія імёны вуліцаў і паркай каляніяльнай эпохі былі зьмененыя на бірманскія. У 1989 годзе вайсковая хунта зьмяніла ангельскую назву гораду на спрадвечную Янгон[20][21]. З часоў незалежнасьці Янгон значна пашырыўся. У 1950-х гадах горад быў аточаны новымі прадмесьцямі, як то Такетай, Паўночным і Паўднёвым Акалапай. У 1980-я гады зьявіліся Глайнгтая, Швэпійта і Паўднёвы Дагон[12]. На сёньня Вялікі Янгон ахоплівае плошчу блізу 600 км²[22].
За час панаваньня У Нэ Віна, які прытрымліваўся ізаляцыянісцкіх поглядаў, насельніцтва гораду авялічвалася, але гарадзкая інфраструктура дрэнна абслугоўвался і пашыралася. У 1990-я гады больш адкрытая рынкавая палітыка вайсковага ўрада прыцягнула ўнутраныя і замежныя інвэстыцыі, у выніку чаго стан гораду палепшыўся. Некаторыя жыхары гораду былі гвалтоўна выселеныя ў новыя спадарожнікавыя гарады. Шмат якія будынкі каляніяльнага пэрыяду былі зьнесеныя, каб саступіць месца новым гатэлям, офісным будынкам і гандлёвым цэнтрам[23]. Тым ня менш, частка гораду ўсё яшчэ мае цяжкасьці з асноўнымі муніцыпальнымі паслугамі, часам у горадзе бракуе электраэнэргіі, а таксама не заўсёды працуе цэнтралізаваны збор і вывазка сьмецьця.
Янгон быў цэнтрам буйных антыўрадавых пратэстаў у 1974, 1988 і 2007 гадах. У прыватнасьці, за час пратэстаў 8888 было забіта шмат бірманскіх жыхароў, у тым ліку ў сталіцы. Шафранавая рэвалюцыя спарадзіла масавыя расстрэлы і выкарыстаньне крэматорыю ў Янгоне бірманскім урадам дзеля утойваньня доказаў сваіх злачынстваў супраць манахаў, бяззбройных удзельнікаў акцыяў, журналістаў і студэнтаў. У 2020-я гады на жыцьцё ў Янгоне моцна паўплывала пандэмія каранавіруса ды дзяржаўны пераварот 2021 году[24][25]. У горадзе выбухнулі масавыя пратэсты ў адказ на пераварот[26], але новы ўрад здушыў хваляваньні, выкарыстоўваючы ў тым ліку і камэнданцкую гадзіну. Пасьля гэтага эканоміка гораду запаволілася.
Геаграфія
рэдагавацьЯнгон месьціцца ў Ніжняй Бірме на зьліцьці рэкаў Янгон і Бага і за 30 км ад затоцы Маўтама. Дзякуючы свайму месцазнаходжаньню ў дэльце Іравадзі рэльеф гораду пляскаты[27].
Клімат
рэдагавацьЯнгон мае трапічны мусонны клімат паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна[28]. З траўня па кастрычнік цягнеццца вільготны сэзон, падчас якога выпадае значная колькасьць ападкаў. Зь лістапада па красавік назіраецца засушлівы сэзон. У гэты час значна скарачаецца колькасьць ападкаў. У першую чаргу праз моцныя ападкі ў сэзон дажджоў Янгон аднесены да трапічнага мусоннага клімату. Цягам доўгіх гадоў сярэдняя тэмпэратура нязначна зьмяняецца між розных паравінаў. Гэтак сярэдні максымум тэмпэратуры складае ад 29 да 36 °C, а сярэдні мінімум апускаецца да 18 і 25 °С. Янгон схільны да трапічных цыклёнаў цягам усяго году. У 2008 годзе цыклён Наргіс спрычыніў шмат шкоды гораду, стаўшы найбольш разбуральным у гісторыі сталіцы.
Кліматычныя зьвесткі для Хартуму | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 39,0 | 39,8 | 40,2 | 42,2 | 42,0 | 40,0 | 37,8 | 37,2 | 38,9 | 38,0 | 38,9 | 35,6 | 42,2 |
Сярэдні максымум t, °C | 33,1 | 35,1 | 36,8 | 37,7 | 34,5 | 31,3 | 30,6 | 30,3 | 31,3 | 32,7 | 33,6 | 32,9 | 33,3 |
Сярэдняя t, °C | 24,9 | 26,6 | 28,9 | 30,6 | 29,2 | 27,3 | 26,7 | 26,6 | 27,0 | 27,7 | 27,4 | 25,4 | 27,4 |
Сярэдні мінімум t, °C | 16,6 | 18,1 | 20,9 | 23,5 | 24,0 | 23,2 | 22,8 | 22,8 | 22,8 | 22,7 | 21,1 | 17,9 | 21,4 |
Абсалютны мінімум t, °C | 10,0 | 12,8 | 15,0 | 16,0 | 17,5 | 18,4 | 18,5 | 16,0 | 17,0 | 13,5 | 12,4 | 9,2 | 9,2 |
Норма ападкаў, мм | 4,5 | 3,0 | 15,1 | 37,9 | 333,8 | 554,0 | 624,5 | 562,2 | 426,8 | 217,4 | 52,6 | 9,2 | 2841 |
Вільготнасьць, % | 62 | 66 | 69 | 66 | 73 | 85 | 86 | 87 | 85 | 78 | 71 | 65 | 74 |
Крыніца: «World Meteorological Organization Climate Normals for 1991—2020». World Meteorological Organization, «"Klimatafel von Yangon (Rangun) / Myanmar (Birma)». Deutscher Wetterdienst. |
Транспарт
рэдагавацьЯнгон ёсьць галоўным транспартным цэнтрам краіны, маючы паветранае спалучэньне, чыгунку і наземны транспарт.
Паветраны
рэдагавацьЯнгонскі міжнародны аэрапорт, які месьціцца за 19 км ад цэнтру, ёсьць галоўным шлюзам краіны, маючы спалучэньні як з м’янмаўскімі гарадмі, гэтак і зь іншымі краінамі. У аэрапорце маюцца тры тэрміналы. Зь Янгону ладзяцца наўпроставыя рэйсы ў буйныя гарады Азіі, як то Токіё, Шанхай, Сэул, Сынгапур, Ганконг, Куала-Лумпур, Калкату і Дубай. Не зважаючы на тое, што айчынныя авіякампаніі прапануюць паслугі пералётаў у блізу сарака м’янмаўскіх гарадоў, але большасьць з гэтых рэйсаў скіравана на турыстаў. З аэрапорту можна выправіцца ў Баган, Мандалай, Гайга, Нгапалі і сталіцу Найп’іду.
Чыгунка
рэдагавацьЧыгунка злучае горад з усімі куткамі краіны. Выехаць на чыгункі можна з Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу. Горад таксама абслугоўвае колавая чыгунка, якая мае 39 станцыяў і цягнецца на амаль на 46 км. Гэтая сетка злучае горад з прадмесьцямі. Сыстэма звычайна выкарыстоўваецца мясцовым насельніцтвам, а штодня прадаюцца каля 150 тысяч квіткоў[29]. Папулярнасьць гэтай чыгункі падскочыла з таго часу, як урад зьнізіў субсыдыі на бэнзін у жніўні 2007 году[29]. Дзеля падтрыманьня сеткі ў належным стане, у тым ліку з набыцьцём новых вагонаў і мадэрнізацыяй лініі, дапамог урад Японіі, які ў 2917 годзе забясьпечыў фінансаваньне больш чым на 200 мільёнаў даляраў[30].
Аўтобусная сетка і самаходы
рэдагавацьЯнгон мае шырокую сетку аўтадарогаў, якая цягнецца амаль на 4,5 тысячы км. Аднак многія дарогі знаходзяцца ў дрэнным стане і недастаткова шырокія, каб зьмясьціць усё большую колькасьць самаходаў[31]. Пераважная большасьць жыхароў Янгона ня можа дазволіць сабе мець аўто, таму карыстаецца шырокай аўтобуснай сеткай. У горадзе абслугоўваюцца больш за 300 дзяржаўных і прыватных аўтобусных лініяў, на якіх працуюць каля 6300 аўтобусаў, перавозячы больш за 4,4 мільёнаў пасажыраў штодня[32]. Усе аўтобусы і 80% таксовак у Янгоне працуюць на звадкаваным прыродным газе, бо ўрад з 2005 году спрабуе ашчадзіць грошы на імпартную нафту[33]. Маторны транспарт у Янгоне вельмі дарагі для большасьці грамадзянаў, паколькі ўрад дазваляе штогод увозіць толькі некалькі тысячаў аўтамабіляў у краіну, насельніцтва якой сягае больш за 50 мільёнаў чалавек[34].
Тым ня менш, у краіну трапляюць і незаконна імпартаваныя аўтамабілі, якія таннейшыя прыблізна ўдвая за афіцыйна транспартаваныя самаходы. Зрэшты, выкарыстаньне аўтамабіляў у Янгоне ўзрастае, што ёсьць прыкметай росту прыбыткаў жыхароў. Гэта выклікае зьяўленьне коркаў на вуліцах Янгону, якія не прыдатныя да вялікай колькасьці самаходаў. У 2011 годзе ў Янгоне мелася каля 300 тысячаў зарэгістраваных аўтамабіляў у дадатак да невядомай колькасьці незарэгістраваных транспартных сродкаў[31].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.demographia.com/db-worldua.pdf
- ^ «Burma’s new capital stages parade». BBC News.
- ^ Martin, Steven (30.03.2004). «Burma maintains bygone buildings». BBC News.
- ^ «As Myanmar Modernizes, Architectural Gems Are Endangered». NPR.
- ^ De Thabrew, W. Vivian (11.03.2014). «Buddhist Monuments And Temples of Myanmar And Thailand». AuthorHouse. — ISBN 9781491896228.
- ^ «Rapid migration and lack of cheap housing fuels Yangon slum growth». Myanmar Now.
- ^ Smith-Forbes, Charles James Forbes (1882). «Legendary History of Burma and Arakan». The Government Press. — С. 20.
- ^ Harvey, G. E. (1925). «History of Burma: From the Earliest Times to 10 March 1824». London: Frank Cass & Co. Ltd. — С. 368.
- ^ Pan Hla, Nai (2005) [1968]. «Razadarit Ayedawbon». Yangon: Armanthit Sarpay. — С. 54.
- ^ Morse, Jedidiah; Morse, Richard C. (Richard Cary); Converse, S. (1823). «A new universal gazetteer, or geographical dictionary». University of California Libraries.
- ^ Great Britain. India Office; Hunter, William Wilson; Cotton, James Sutherland; Burn, Richard; Meyer, William Stevenson (1907). «Imperial gazetteer of India». University of California Libraries. Oxford : Clarendon Press.
- ^ а б Kyaw Kyaw (2006). Frauke Krass; Hartmut Gaese; Mi Mi Kyi (eds.). «Megacity yangon: transformation processes and modern developments». Berlin: Lit Verlag. — С. 333—334. — ISBN 978-3-8258-0042-0.
- ^ «Burma maintains bygone buildings». BBC.
- ^ «Moulmein, first British capital of Myanmar, back on the tourist map». The Hindu.
- ^ а б «Yangon Summary Review and Analysis». Bookrags.
- ^ «Remembering the last Mughal emperor». BBC.
- ^ Falconer, John; et al. (2001). «Burmese Design & Architecture». Hong Kong: Periplus. — ISBN 978-962-593-882-0.
- ^ Tin Maung Maung Than (1993). «Indian Communities in south-east Asia — Some Aspects of Indians in Rangoon». Institute of south-east Asian Studies. — С. 585—587. — ISBN 9789812304186.
- ^ Grace, John D. (2017). «Heads of State and Government». Palgrave Macmillan UK. — С. 606. — ISBN 9781349657711.
- ^ Who, What, Why? (26.09.2007). «Should it be Burma or Myanmar?». BBC News.
- ^ «Background Note: Burma». Bureau of East Asian and Pacific Affairs, US Department of State.
- ^ «Third Regional EST Forum: Presentation of Myanmar». Singapore: Ministry of Transport, Myanmar.
- ^ Edward Blair (1.05.2006). «Beyond Rangoon». The Irrawaddy.
- ^ «Myanmar locks down Yangon region after record jump in COVID cases». Al Jazeera.
- ^ «Life in Myanmar’s Yangon after COVID and a coup». Deutsche Welle.
- ^ «Anti-coup mass protests take place in cities across Myanmar». Myanmar Now.
- ^ Murray, N.J.; Clemens, R.S.; Phinn, S.R.; Possingham, H.P.; Fuller, R.A. (2014). «Tracking the rapid loss of tidal wetlands in the Yellow Sea». Frontiers in Ecology and the Environment. 12 (5): 267—272. — doi:10.1890/130260.
- ^ Peel, M. C. and Finlayson, B. L. and McMahon, T. A. (2007). «Updated world map of the Köppen-Geiger climate classification». Hydrol. Earth Syst. Sci. 11 (5): 1633—1644. — doi:10.5194/hess-11-1633-2007.
- ^ а б Yeni (30.01.2008). «The Railway Bazaar». The Irrawaddy.
- ^ «Myanma Railways to upgrade circle line with Japanese loan». The Myanmar Times.
- ^ а б «Discussion on a 30-Year Development Plan for Yangon». Weekly Eleven.
- ^ Yan Naing Hein. «First private bus line in Yangon launched». The Myanmar Times.
- ^ Wai Moe (14.10.2008). «Rangoon Commuters Afraid of Gas Explosions». The Irrawaddy.
- ^ «Burmese Economy Is an Obstacle to Aid». The New York Times.