Nutri-Score

француская сыстэма маркаваньня пажыўнасьці харчовых прадуктаў

Nutri-Score, таксама 5-колерная метка пажыўнасьці ці 5-CNL — сыстэма ацэнкі харчаваньня(d)[1], прызначаная для спрошчанай дэманстрацыі агульнай харчовай вартасьці прадуктаў. Дзеліцца на 5 катэгорыяў, пазначаных лацінскімі літарамі ад A (найлепшая) да E (найгоршая) і адпаведнымі колерамі ад зялёнага да чырвонага.

Шкала карыснасьці Nutri-Score на пакунку апэльсінаў

Прынятая францускім урадам у сакавіку 2017 року[2][3][4], таксама ўхваленая іншыі дзяржавамі Эўразьвязу[5][6][7][8], Эўрапейскай камісіяй[9] і Сусьветнай арганізацыяй здароўя[4].

Працэс разьліку ўзяты з распрацаванай брытанскім Агенцтвам харчовых стандартаў(d) «мадэлі WXYfm»[10]. Спрошчаны альгарытм разьліку складаецца з трох крокаў, заснаваных на пажыўных якасьцях прадуктаў:

  • Балы адымаюцца (N) за ўтрыманьне розных харчовых складнікаў, прызнаных праблематычнымі, напрыклад цукру.
  • Балы дадаюцца (P) за ўтрыманьне розных харчовых складнікаў, прызнаных карыснымі, напрыклад бялкоў.
  • Вылічваецца'агульны вынік. Звычайна бярэцца простая формула N-P, хоць існуюць выняткі.

Па агульным выніку надаецца метка ад A (найлепшы) да E (найгоршы).

Пажыўныя складнікі, якія дадаюць у Nutri-Score адмоўных балаў (N):

  • высокая энэргетычная вартасьць на 100 г ці 100 мл,
  • высокае ўтрыманьне цукру,
  • высокае ўтрыманьне насычаных тлустых кісьляў,
  • высокае ўтрыманьне солі.

Пажыўныя складнікі, якія дадаюць у Nutri-Score дадатных балаў (P):

  • утрыманьне садавіны, гародніны, арэхаў і бабоў
  • утрыманьне валокнаў,
  • утрыманьне бялкоў,
  • утрыманьне рапсавага насеньня, арэхавага і аліўкавага алею.

Акрамя вышэйапісанага альгарытму, існуюць асобныя правілы для сыроў, «тлушчавых дадаткаў» (тлушчоў, якія дадаюцца як асобныя складнікі, напрыклад алей ці масла) ды напояў.

Асноўнай задачай сыстэмы было маркіраваньне прадуктовых пакункаў колернай схемай Nutri-Score[11]. Зь ейнай дапамогай спажыўцы могуць параўноўваць харчовыя якасьці прадуктаў аднае катэгорыі ад розных вытворцаў. У канчатковым выніку такая схема дапаможа пакупнікам сярод падобных прадуктаў абраць такія, якія можна спажываць у большай колькасьці, а якія — ва ўмеранай (меншымі порцыямі ці радзей).

Увядзеньне Nutri-Score

рэдагаваць
 
Ухваленьне Nutri-Score ў Эўропе:

     Урад рэкамэндуе выкарыстаньне

     Дабраахвотнае выкарыстаньне вытворцамі

     Зьвесткі адсутнічаюць

     Урад процістаіць выкарыстаньню

Заканадаўства Эўразьвязу не дазваляе краінам самастойна ўводзіць свае сыстэмы маркіраваньня харчовай прадукцыі, толькі падаваць рэкамэндацыі[12].

Упершыню сыстэма Nutri-Score добраахвотна прынятая ў Францыі ў 2017 року[13]. За ёй гэтую сыстэму фармальна прынялі Бэльгія (2018), Швайцарыя (2019), Нямеччына (2020), Люксэмбург (2020) і Нідэрлянды (2021)[14]. У Партугаліі, Славеніі і Аўстрыі асобныя прадуктовыя кампаніі (Nestlé, Auchan, Danone) ўвялі маркіроўку на сваіх прадуктах, хоць на афіцыйным узроўні ўхвалы не было[15][16]. Ва Ўкраіне Nutri-Score прыняла другая паводле велічыні сетка раздробавага гандлю Сільпо[17].

У такіх краінах, як Вугоршчына, Грэцыя, Італія, Латвія, Кіпр, Румынія ды Чэхія, супраціўляюцца прыняцьцю сыстэму Nutri-Score[18]. Італьянскі ўрад прапанаваў уласную сыстэму маркіраваньня, а паўднёваэўрапейскія дзяржавы асьцерагаюцца, што Nutri-Score ставіць у нявыгаднае становішча традыцыйную міжземнаморскую дыету[19].

На ўзроўні Эўрапейскага Зьвязу пакуль прапрацоўваецца прыняцьцё агульнай сыстэмы маркіраваньня пярэдняй этыкеткі прадукцыі, і Nutri-Score разглядаецца адным з магчымых варыянтаў. Эўрапейская Камісія і Сусьветная арганізацыя здароўя адзначаюць неабходнасьць празрыстай, простай і інтуітыўна зразумелай сыстэмы маркіраваньня прадукцыі, аднак не аддаюць перавагу якой-кольвек зь іх[20][21].

  1. ^ Nutriscore — jak powstaje i jak wykorzystywać wskaźnik Nutriscore (пол.) Праверана 2022-03-29 г.
  2. ^ Julia Chantal, Fabrice Etilé, Serge Hercberg Front-of-pack Nutri-Score labelling in France: an evidence-based policy // The Lancet Public Health. — 2018. — В. 4. — Т. 3. — С. e164. — ISSN 2468-2667. — DOI:10.1016/s2468-2667(18)30009-4
  3. ^ France becomes one of the first countries in Region to recommend colour-coded front-of-pack nutrition labelling system euro.who.int Праверана 7 April 2019 г.
  4. ^ а б Le logo nutritionnel arrive dans les rayons des supermarchés (фр.) // 20 February 2018 г. Праверана 7 April 2019 г.
  5. ^ Consommer plus sainement: le "Nutri-Score" débarque officiellement en Belgique (фр.) RTBF Info Праверана 7 April 2019 г.
  6. ^ Cómo funciona NutriScore, el nuevo etiquetado de alimentos: críticas y virtudes del semáforo nutricional (гішп.) // 20 November 2018 г. Праверана 7 April 2019 г.
  7. ^ Germany plans to introduce Nutriscore: 'This is a milestone in nutrition policy' (анг.) // 1 October 2019 г. Праверана 4 October 2019 г.
  8. ^ Dutch government announces support for Nutri-Score // 29 November 2019 г. Праверана 1 December 2019 г.
  9. ^ Le gouvernement lance officiellement son étiquetage nutritionnel coloré (фр.) Ouest-France Праверана 7 April 2019 г.
  10. ^ Peter Scarborough, Anna Boxer, Mike Rayner, Lynn Stockley Testing nutrient profile models using data from a survey of nutrition professionals // Public Health Nutrition. — В. 4. — Т. 10. — С. 337–345. — ISSN 1368-9800. — DOI:10.1017/s1368980007666671
  11. ^ Morgane Fialon, Jordi Salas-Salvadó, Nancy Babio, Mathilde Touvier, Serge Hercberg, Pilar Galan Is FOP Nutrition Label Nutri-Score Well Understood by Consumers When Comparing the Nutritional Quality of Added Fats, and Does It Negatively Impact the Image of Olive Oil? // Foods. — 2021-09-17. — В. 9. — Т. 10. — С. 2209. — ISSN 2304-8158. — DOI:10.3390/foods10092209
  12. ^ Petition on European food labels seeks 1m signatures (анг.) The Connexion Праверана 19 March 2021 г. Архіўная копія ад 6 December 2019 г.
  13. ^ Nutri-Score : un étiquetage nutritionnel pour favoriser une alimentation équilibrée (фр.). Ministère des Solidarités et de la Santé. Праверана 2022-03-29 г.
  14. ^ 7 European countries team up to propel Nutri-Score rollout (анг.) foodnavigator.com Праверана 2022-03-29 г.
  15. ^ Nestle to use Nutri-Score nutrition-labeling in Europe // 27 November 2019 г. Праверана 19 March 2021 г.
  16. ^ Auchan Portugal Adopts Nutri-Score On Own-Brand Products // 18 October 2019 г. Праверана 1 December 2019 г.
  17. ^ Офіційний сайт «Сільпо» (укр.) silpo.ua Праверана 2023-04-11 г.
  18. ^ Member states coalition presents latest challenge to colour-coded nutrition label (анг.) Euractiv Праверана 19 March 2021 г.
  19. ^ Scientists renew support for Nutri-Score amid a 'Mediterranean' uprising (анг.) Euractiv Праверана 19 March 2021 г. Архіўная копія ад 16 March 2021 г.
  20. ^ Joint Research Centre (European Commission), Stefan Storcksdieck genannt Bonsmann, G. Marandola, E. Ciriolo, R. van Bavel, Jan Wollgast Front-of-pack nutrition labelling schemes: a comprehensive review. — LU: Publications Office of the European Union, 2020. — ISBN 978-92-76-08971-1
  21. ^ State of play of WHO guidance on Front-of-the-Pack labelling (анг.) www.who.int Праверана 2022-03-29 г.