Алмаз

мінэрал, алятропная адмена вугляроду
(Перанакіравана з «Дыямэнт»)

Алма́з (грэц. ἀδάμας — непераможны), дыямэ́нт — каштоўны камень. Надзвычай цьвёрды празрысты матэрыял. Складаецца з вугляроду, як і графіт. Здабываецца пераважна ў Паўднёвай Афрыцы глыбока пад зямлёю. Выкарыстоўваецца ў прамысловасьці дзякуючы сваёй трываласьці і як упрыгажэньне.

Алмаз
апрацаваны алмаз
апрацаваны алмаз
Агульныя
Катэгорыя Мінэрал
Формула
(структурнай адзінкі)
C
Клясыфікацыя Штрунца 1.CB.10a[1]
Прымешак N
Сынгонія кубічная
Прасторавая група гексактаэдрычны[d]
Выгляд
Колер бясколерны
Форма крышталаў актаэдар[d]
Спайнасьць {111}[d]
Злом чарапашынны злом[d]
Шкала Моаса
(цьвёрдасьць)
10
Бляск алмазавы
Колер рысы белы колер
Празрыстасьць празрысты
Шчыльнасьць 3,51 грамаў на кубічны сантымэтар[2] і 3,515 ± 0,015 грамаў на кубічны сантымэтар[1]
Аптычныя ўласьцівасьці
Паказчык пераламленьня 2,417—2,419

У 1919 годзе бэльгійскі матэматык Марсэль Талкоўскі(en) разьлічыў агранку круглага брыльянта праз нанясеньне 57 граняў пад пэўнымі кутамі. У выніку звыш 70% алмазаў сталі рабіць круглымі. Найдаражэйшымі ёсьць брыльянты сіняга і чырвонага адценьня, якія здабываюць у Афрыцы. Штучныя алмазы пераважна выкарыстоўваюць у дарагіх гадзіньніках. У 2012 годзе іх продажы на сусьветным рынку склалі каля 5%. Яны каштуюць на 30% таньней за прыродныя, бо з часам могуць зьмяняць адценьне[3].

Фізыка-мэханічныя ўласьцівасьці

рэдагаваць

Галоўныя характэрныя рысы алмаза — найвышэйшая сярод мінэралаў цьвёрдасьць, найбольш высокая цеплаправоднасьць сярод усіх цьвёрдых целаў 900—2300 Вт/(хв·К)[4], вялікія паказчыкі пераламленьня і дыспрэміі. Алмаз зьяўляецца дыэлектрыкам. У алмаза вельмі нізкі каэфіцыент трэньня па мэталу на паветры — усяго 0,1, што зьвязана з утварэньнем на паверхні крышталя тонкіх плёнакадсарбаванага газу, якія выконваюць ролю своеасаблівай змазкі. Калі такія плёнкі не ўтвараюцца, каэфіцыент трэньня ўзрастае і дасягае 0,5—0,55. Высокая цьвёрдасьць абумоўлівае выключную зносастойкасьць алмаза на сьціраньне. Для алмаза таксама характэрны самы высокі (у параўнаньні зь іншымі вядомымі матэрыяламі) модуль пругкасьці і самы нізкі каэфіцыент сьціску. Энэргія крышталя складае 105 Дж/г-ат, энэргія сувязі 700 Дж/г-ат — менш за 1% ад энэргіі крышталя.

Тэмпэратура плаўленьня алмаза складае 3700—4000 °C. На паветры алмаз згарае пры 850—1000 °C, а ў пылні чыстага кіслароду гарыць квола-блакітным полымем пры 720—800 °C, цалкам пераўтвараючыся ў выніку ў вуглякісты газ. Пры награваньні да 2000 °C бяз доступа паветра алмаз пераходзіць у графіт за 15—30 хвілінаў. Сярэдні паказчык пераламленьня бясколерных крышталяў алмаза ў жоўтым колеру роўны прыкладна 2,417, а для разнастайных колераў спэктру ён вар’юецца ад 2,402 (для чырвонага) да 2,465 (для фіялетавага). Здольнасьць крышталяў разлагаць белае сьвятло на асобныя складнікі называецца дыспрэсіяй. Для алмаза дыспрэмія роўная 0,063.

Адной з істотных уласьцівасьцяў алмазаў зьяўляецца люмінэсцэнцыя. Пад узьдзеяньнем сонечнага сьвятла і асабліва катоднага, ультрафіялетавага і рэнтгенаўскага праменьня алмазы пачынаюць люмінэсцыраваць — мігціць рознымі колерамі. Пад узьдзеяньнем катоднага і рэнтгенаўскага выпраменьваньня мігцяць усе разнавіднасьці алмазаў, а пад узьдзеяньнем ультрафіялетавага — толькі некаторыя. Рэнтгеналюмінэсцэнцыя шырока выкарыстоўваецца на практыцы для здабываньня алмазаў з пароды.

Вялікі паказчык пераламленьня, у шэрагу з высокай празрыстасьцю і дастатковай дыспрэсіяй паказчыка пераламленьня (гульня колеру) робіць алмаз адным з саміх дарагіх каштоўных камянёў (у шэрагу са смарагдам і рубінам), якія супернічаюць з алмаз па кошце). Алмаз у натуральным выглядзе ня лічыцца прыгожым. Прыгажосьць надаецца алмазу аграньваньне, якая стварае ўмовы для шматразовых нутраных адлюстраваньняў. Гранёны алмаз называецца брыльянтам.

  1. ^ а б Ralph J., Nikischer T., Mineralogy H. I. o. Mindat.org (анг.): The Mineral and Locality Database[Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
  2. ^ webmineral.com
  3. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Калі вам прапануюць «брыльянты са зніжкай», гэта падман // Зьвязда : газэта. — 9 кастрычніка 2013. — № 190 (27555). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Phys. Rev. Lett. 70, 3764 (1993): Thermal conductivity of isotopically modified single crystal diamond