Эндзі (гусь)
Э́ндзі (па-ангельску: Andy, 1987 — 19 кастрычніка 1991) — шэрая гусь, якая нарадзілася безь перапончатых частак лапаў(en). Эндзі атрымаў вядомасьць як «Гусь у красоўках». Быў забіты ў 1991 годзе невядомым злачынцам.
Эндзі | |
анг. Andy | |
Гусь Эндзі й ягоны гаспадар Джын Флемінг | |
Від | шэрая гусь |
---|---|
Плоць | самец |
Дата нараджэньня | 1987 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 19 кастрычніка 1991 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | забойства |
Краіна | |
Гаспадар | Джын Флемінг |
Колер | шэры |
Гісторыя
рэдагавацьЭндзі вылупіўся ў 1987 годзе безь перапончатых частак лапаў і жыў на фэрме ў Гарвардзе (штат Нэбраска). Калі Эндзі было два гады, Джын Флемінг з суседняга места Хэйстынгс даведаўся аб цяжкім становішчы птушкі. Флемінг быў чальцом мясцовай дабрачыннай арґанізацыі для дзяцей-інвалідаў і вынаходнікам. Флемінг перавёз Эндзі й ягоную сяброўку, гуску Полі, на сваю фэрму ў Хэйстынгс[1].
Першыя спробы забясьпечыць Эндзі большую мабільнасьць пры дапамозе пратэзаў, падобных на скейтборды, не ўвянчаліся посьпехам. Затым Флемінг надзеў Эндзі спэцыяльна падабраны абутак дзіцячага памеру й пасьпяхова навучыў птушку хадзіць у ім[2][3]. Пасьля Эндзі прыцягнуў увагу сродкаў масавай інфармацыі й вытворцы спартыўнага адзеньня Nike, які прапанаваў пажыцьцёвую ўгоду па пастаўцы абутку: птушка зношвала пару прыкладна за месяц[4].
Эндзі стаў прыкладам для перайманьня, асабліва для дзяцей-інвалідаў[5][6]. У сваіх красоўках Эндзі мог хадзіць, плаваць і лётаць, што ўсяляла надзею ў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі[1].
19 кастрычніка 1991 году Эндзі зьнік, а празь дзень яго знайшлі мёртвым у мясцовым парку, без галавы й крылаў[7][8]. Мясцовая супольнасьць сабрала 10 000 амэрыканскіх даляраў ў якасьці ўзнагароды за злову забойцы. Устанавіць асобу злачынца не ўдалося[9][10], але паводле былога прэзыдэнта гандлёвай палаты Дона Рэйнальдса, паліцыя ведала, хто забіў Эндзі, але не раскрыла ягоную асобу грамадзкасьці[11].
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ 2000 годзе два мясцовыя жыхары, Ян і Эд Фаўлеры, паставілі гусі Эндзі помнік на фэрме Флемінга. У некаторых хатніх гаспадарках Амэрыкі гусей сталі абуваць у чаравічкі, па прыкладзе Эндзі, для абароны лапаў ад пашкоджаньняў.
Цікавыя факты
рэдагаваць- Эндзі й ягоны гаспадар Джын зьявіліся на The Tonight Show with Johnny Carson (Вячэрняе шоў з Джоні Карсанам).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Danny Kringiel (23 ліпеня 2018) Schräger Vogel: Das blutige Ende der Sneaker-Gans (ням.). Spiegel Online. Праверана 12 лістапада 2023 г.
- ^ Mark Bricklin Pets, Part of the Family: The Total Care Guide for All the Pets in Your Life. — Rodale, 1999. — ISBN 9781579541255 (анг.)
- ^ The Reader’s Digest. — Reader’s Digest Association, 1989. (анг.)
- ^ Duncan Fyfe (2 красавіка 2018) The Killing of an American Goose (анг.). Medium. Праверана 12 лістапада 2023 г.
- ^ Andy, the Footless Goose (анг.) // History Nebraska Праверана 12 лістапада 2023 г.
- ^ A Footnote On Andy The Goose (анг.) // tribunedigital-chicagotribune Праверана 12 лістапада 2023 г.
- ^ Murder Most Fowl (анг.) // People.com Праверана 12 лістапада 2023 г.
- ^ Beloved Footless Goose is Slain (анг.) // Apnews.com Праверана 12 лістапада 2023 г.
- ^ The Goose Who Wore Nikes, and the Mystery of Who Murdered Him (анг.) // Atlas Obscura, 19 кастрычніка 2016 г. Праверана 12 лістапада 2023 г.
- ^ W. E. (анг.) // Nypress.com Праверана 12 лістапада 2023 г.
- ^ Cara Giaimo. The Goose Who Wore Nikes, and the Mystery of Who Murdered Him (анг.) // Atlas Obscura Архіўная копія ад 23 ліпеня 2018 г. Праверана 12 лістапада 2023 г.