Легкавы аўтамабіль

прызначаны для перавозкі людзей і багажу аўтамабіль умяшчальнасьцю да 8 чалавек
(Перанакіравана з «Легкавік»)

Легкавы́ аўтамабі́ль (легкавік) — прызначаны для перавозкі людзей і багажу аўтамабіль умяшчальнасьцю да 8 чалавек.

Легкавы аўтамабіль
аўтамабіль
Падкляса адматорны транспартны сродак, дарожны транспартны сродак, шматкалейны самаход, колавы транспартны сродак Рэдагаваць
Прызначэньнепасажырскія перавозкі Рэдагаваць
ІмяAuto, Automobil Рэдагаваць
Кароткая назваPKW, легкавік Рэдагаваць
Папярэдніктрохколавік Рэдагаваць

Мае закрыты (купэ, лімузін, сэдан і ўнівэрсал) або адкрыты кузаў (кабрыялет, ландо і фаэтон). Найбольш пашыраныя 4—5 мясцовыя легкавікі з закрытым кузавам. Вылучаюць мікра- і малалітражныя легкавікі паводле аб’ёму рухавіка, а таксама іх групы і клясы паводле вагі, мэтавага прызначэньня і ўтульнасьці. У 1997 годзе завод «Форд Юніён» пачаў першую ў Беларусі вытворчасьць легкавікоў у Менскім раёне[1].

Беларусь

рэдагаваць

У 2011 годзе ў Барысаўскім раёне заснавалі аўтазавод «Белджы», які ў 2019 годзе вырабіў 20 151 лекавы аўтамабіль і заняў 4-е месца паводле аўтапродажаў у Беларусі. На заводзе выпускалі 3 мадэлі аўтамабіляў: красовэры «Джылі Атлас» і «Джылі Эмгранд Х7», а таксама сэдан «Джылі Эмгранд 7»[2]. На канец 2020 году на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 335 легкавых аўтамабіляў. Пагатоў, забясьпечанасьць легкавікамі па абласьцях на 1000 жыхароў складала: 385 — для Гарадзенскай вобласьці, 357 — для Берасьцейскай, 346 — для Менскай, 334 — для Віцебскай, 326 — для Менску, 315 — для Магілёўскай вобласьці і 295 — для Гомельскай. Найбольш пашыранымі легкавікамі ў асабістай уласнасьці грамадзянаў былі: 1) «Фольксваген» (Нямеччына) — 422 815 аўтамабіляў, 2) «ВАЗ» (Расея) — 380 991, 3) «Рэно» (Францыя) — 212 094, 4) «Аўдзі» (Нямеччына) — 198 126, 5) «Форд» (ЗША) — 192 567, 6) «Пэжо» (Францыя) — 122 320, 7) «БМВ» (Нямеччына) — 89 870[3].

За 2022 год продажы новых аўтамабіляў у Беларусі скараціліся з 46 837 ў 2021 годзе на 63 % да 17 234. Сярод іх было 86 % (14 843) легкавікоў, а рэшту склалі лёгкія камэрцыйныя самаходы. Пры гэтым найбольш прадалі самаходаў «Джылі» — 25 % (4355), якія вырабляў завод «Белджы» ў Барысаўскім раёне[4]. У 2024 годзе ў Беларусі прадалі 49 626 легкавікоў, якія склалі 93 % ад агульнага ліку аўтапродажаў у Беларусі. Продажы «Белджы» ў краіне вырасьлі да 25 239 самаходаў, якія склалі 51 % продажаў легкавікоў. Пры гэтым на выпушчаныя «Белджы» і «Джылі» прыпала каля 90 % продажаў кітайскіх марак[5].

  1. ^ Легкавы аўтамабіль // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 183. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
  2. ^ Сяргей Залескі. Летась у Беларусі і Расеі прадалі аўтамабіляў «Джылі» на чвэрць мільярда даляраў // Радыё «Рацыя», 16 студзеня 2020 г. Праверана 9 сьнежня 2021 г.
  3. ^ Забяспечанасць насельніцтва легкавымі аўтамабілямі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 лістапада 2021 г. Праверана 9 сьнежня 2021 г.
  4. ^ Аўтамабіль «Джылі» стаў лідэрам продажаў у Беларусі ў 2022 годзе // БелТА, 21 лютага 2023 г. Праверана 22 лютага 2023 г.
  5. ^ Віталь Піваварчык. Лідэрам продажаў на аўтарынку Беларусі ў 2024 годзе стаў «Джылі» // БелТА, 15 красавіка 2025 г. Праверана 16 красавіка 2025 г.