Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі ПАР

Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі — міжнародны памятны дзень, які адзначаецца штороку 11 кастрычніка. Абвешчаны ў 1976 року Генэральнай Асамблеяй ААН.

Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі ПАР
Тып міжнародны дзень[d]
Дата 11 кастрычніка

Мінуўшчына рэдагаваць

9 лістапада 1976 року Генэральная Асамблея Арганізацыі аб’яднаных нацыяў сваёй рэзалюцыяй A/RES/31/6C[1] абвясьціла 11 кастрычніка Днём салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі[2]. У рэзалюцыі:

  • выказвалася глыбокая заклапочанасьць жорсткасьцю кіроўнага паўднёваафрыканскага рэжыму ў дачыненьні прадстаўнікоў чужых расаў ды іншых праціўнікаў апартэіду;
  • выказвалася салідарнасьць з усімі паўднёваафрыканцамі, якія змагаюцца за правы чалавека і супраць кіроўнага рэжыму;
  • выказвалася патрабаваньне неадкладнага вызваленьня ўсіх зьняволеных за ўдзел у вызвольнай барацьбе;
  • абвяшчаўся штогадовы дзень салідарнасьці.

Палітыка апартэіду скончылася толькі пасьля вызваленьня Нэльсана Мандэлы з турмы ў 1990 року і абраньнем яго на пасаду кіраўніка дзяржавы. На выбарах 1994 року ягоная партыя Афрыканскі нацыянальны кангрэс набрала пераканаўчую большасьць галасоў (62,65%). Цяпер дзень выбараў 27 красавіка адзначаецца ў ПАР як сьвята Свабоды.

У 1995 паўстала Камісія праўды і паяднаньня(d), якая занялася зборам сьведчаньняў пра парушэньні правоў чалавека ў часы апартэіду і амністыяй тым зладзеям, што добраахвотна прызналіся ва ўчыненым.

Пасьля апартэіду ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы колькасьць дзяржаўных моваў была павялічаная да адзінаццаці. Яшчэ адным сымбалем сканчэньня апартэіду стала зруйнаваньне будынку арсэнала.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Policies of apartheid of the Government of South Africa : resolutions / adopted by the General Assembly (анг.) Digital Library. United Nations (1977). Праверана 10 чэрвеня 2023 г.
  2. ^ Solidarity with South African political prisoners (анг.) Digital Library. United Nations (9 лістапада 1976). Праверана 10 чэрвеня 2023 г.

Літаратура рэдагаваць