Кубізм
авангардны кірунак пачатку XX стагодзьдзя
Кубі́зм (франц. cubisme) — аванградысцкая плынь у выяўленчым мастацтве першай чвэрці XX стагодзьдзя[1], якая характарызуецца выкарыстаньнем падкрэсьлена геамэтрызаваных умоўных формаў і імкненьнем «раздрабіць» рэальныя аб’екты на ўстойлівыя геамэтрычных прымітывы — куб, конус, цыліндар.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D1%96%D0%BD%D0%B0_%D1%9E_%D0%91%D0%B0%D0%B1%D1%80%D1%83%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%83._%282020_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%29.jpg/240px-%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D1%96%D0%BD%D0%B0_%D1%9E_%D0%91%D0%B0%D0%B1%D1%80%D1%83%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%83._%282020_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%29.jpg)
Сфармавалася як выклік і непрыняцьце пэўнымі коламі мастакоў стандартнай прыгажосьці сымбалізму і позьняга імпрэсіянізму[2]. Кубісты таксама сьвядома парушалі законы пэрспэктывы, агульнапрынятыя нормы прапорцыяў, выкарыстоўваючы разнастайныя фактурныя эфэкты і прасторавыя пабудовы на роўніцы[2].
Асноўныя прадстаўнікі — Паблё Пікаса і Жорж Брак.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кубізм // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. / Укладальнік: Эдуард Дубянецкі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
- ^ а б Кубізм // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Б. А. Лазука. — Мн: Беларусь, 2001. — С. 74. — 158 с.