Апостраф
Апо́страф (’) (ад стар.-грэц. ἀπόστροφος — «зьвернуты ўбок, назад») — надрадковы знак у выглядзе коскі[1], нялітарны артаграфічны сымбаль.
Апостраф | |
’ | |
◄ ~ ⹀⸗ . , ’ • .... … : ► | |
Беларускі альфабэт: | |
---|---|
◄ Ь Э Ю Я ’ А Б В Г ► | |
У лацінцы | j |
Зьвесткі | |
Тып | друкарскі знак; |
Назва ў Юнікодзе | right single quotation mark
|
Юнікод | U+2019 |
HTML | ’, ’ |
UTF-16 | 0x2019 |
URL-код | E2%80%99 |
Мнэмоніка | &rsquo
|
Гісторыя | |
Варыяцыі | ' ‘ |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
У беларускай мове
рэдагавацьУ клясычным правапісе беларускае мовы апостраф пішацца паводле збору правілаў «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя»[2]:
§ 16. ПРАВАПІС РАЗЬДЗЯЛЯЛЬНЫХ ЗНАКАЎ.
44. Апостраф пішацца перад е, ё, ю, я, і:
- пасьля зычных (апроч с, з, л, н, в, ў): б’е, п’е, вераб’іны;
- у тым ліку пасьля прыставак і фармантаў не на зь- (сь-): аб’ява, ад’езд;
- калі зь іх пачынаецца няпершая частка складаных і складанаскарочаных словаў: двух’юаневы (ад два юані), Мін’юст;
- у пазычаньнях і ў іншамоўных уласных імёнах пасьля д і т, якія перад гукам [j] не зьмякчаюцца: парт’ера, парт’е;
- у іншамоўных уласных назвах накшталт О’Конар, О’Ніл, Жанна д’Арк, д’Артаньян, д’Алямбэр, М’Боў і пад.; а таксама Кур’ан.
45. Разьдзяляльныя знакі ня пішуцца:
- пасьля ў, в: аліўе, міжрадкоўе, паўімбрыка, віетнамец, Віетнам, інтэрвію;
- у асабовых формах дзеяслова ліць: лію й льлю, ліеш і льлеш, ліе й льле, ліем і льлем, ліяце й льляце, ліюць і льлюць;
- у даўно асвоеных пазычаньнях, дзе л, м, д і т, асымілюючы (паглынаючы) наступны [j], зьмякчаюцца: базылянін, булён, мадзяр, Наталя, Тацяна;
- у прыналежных прыметніках, у прозьвішчах ды імёнах па бацьку, утвораных ад уласных імёнаў з асноваю на мяккі зычны, перад суфіксальным -еў- / -ев- (-ёў- / -ёв-), у тым ліку на -іч (-евіч, ‑ёвіч);
- у дзеясловах закончанага трываньня з прыстаўкаю з- і коранем на пачатковы галосны ды ў вытворных ад іх: загітаваць, зараць.
У іншых мовах
рэдагавацьАзэрбайджанская мова
рэдагавацьУ азэрбайджанскай мове да 2004 году апостраф выкарыстоўваўся для дзьвюх мэтаў[3]:
- у становішчы пасьля галоснага й перад зычным падаўжаў галосны гук;
- у словах, якія перайшлі з арабскай мовы, у становішчы пасьля зычнага й да галоснага падзяляў гэтыя гукі для больш дакладнага вымаўленьня.
23 верасьня 2003 году, паводле новага Артаграфічнага слоўніка азэрбайджанскае мовы, апостраф быў адменены.
Ангельская мова
рэдагавацьУ ангельскай мове апостраф выкарыстоўваецца для дзьвюх асноўных мэтаў[4]:
- маркіроўка пропуску адной або некалькіх літар, напрыклад скарачэньне «do not» на «donʼt»;
- адзначэньне прыналежнага склону назоўнікаў, напрыклад, «the eagleʼs feathers», «in one monthʼs time», «the twinsʼ coats», (па-беларуску: «арліныя пёры», «празь месяц», «паліто блізьнятаў»).
Апостраф таксама выкарыстоўваецца ў некалькіх адметных выпадках для абазначэньня множнага ліку, напрыклад: «pʼs and qʼs» ці «Oakland Aʼs».
Нідэрляндзкая мова
рэдагавацьУ нідэрляндзкай мове часам выкарыстоўваецца скарачэньне ’t, якое пазначае артыкль het. Множны лік назоўнікаў, якія сканчаюцца на галосныя, утворыцца даданьнем ʼs да слова ў адзіночным ліку[a]: opaʼs, babyʼs, autoʼs.
Прыналежны склон назоўнікаў утворыцца таксама даданьнем ʼs.
Нямецкая мова
рэдагавацьАфіцыйны збор правілаў нямецкай мовы рэглямэнтуе абавязковае выкарыстаньне апострафа ў § 96, неабавязковае выкарыстаньне ў якасьці пропуску ў § 97 і (§ 97 E) для ўдакладненьня асноўнай формы асабістага імя. § 62 рэглямэнтуе ўжываньне апострафа ў вытворных прыметніках уласных імёнаў, а § 54 (6) рэгулюе ўплыў апострафа ў пачатку сказа на вялікія і малыя літары.
Eisenberg-Wahrig 2013 рэгулюе выкарыстаньне апострафаў у R61 і за выключэньнем R55. Рэзюмэ ў канцы кнігі на старонцы 94 абвяшчае[5]:
Апостраф пішацца:
- для абазначэньня Роднага склону назоўнікаў з канчаткам s, ß, z, x: Delacroix’ Gemälde, Peter Weiss’ Familie;
- калі прапушчаны часткі слова: musst’ es eben leiden; das war ’ne Katastrophe;
- для вытворных назваў, якія ўтвараюцца з -sch: Schubert’sche Lieder таксама: schubertsche Lieder;
Апостраф нельга выкарыстоўваць для разьдзяленьня «s» Роднага склону. Дазваляецца толькі ўдакладняць асабістыя імёны: Christina’s Blumenshop.
Расейская мова
рэдагавацьПаводле правілаў маскоўскае артаграфіі й пунктуацыі, апостраф выкарыстоўваецца[6]:
- на месцы іншамоўнага апострафа ў замежных уласных імёнах, часьцей за ўсё пасьля пачатковых элемэнтаў д’, О’ і л’;
- для аддзяленьня расейскіх канчаткаў і суфіксаў ад пачатковай часткі слова, запісанай лацінскімі літарамі (E‑mail’ом, перевод A. Préchac’а). Некаторыя аўтары паказваюць на нязручнасьць запісу спалучэньня іншаальфабэтнага слова з расейскім «наращением»[7].
У 1920—1930-я гады (у ґазэтах — да 1950-х гадоў) у расейскай артаграфіі (у межах Савецкае Расеі й СССР) апостраф вельмі часта ўжываўся таксама замест літары «Ъ» («об’явление» замест «объявление»). Пэрыядычна такое ўжываньне сустракалася (хоць ужо па-за кнігамі й прэсай) і пазьней, на працягу ўсяго XX стагодзьдзя. Выкарыстаньне апострафа было сьледзтвам распаўсюджанай у першыя гады савецкай улады практыкі поўнага вынятку з друкарскага набору літары «Ъ», а таксама тым, што ў некаторых танных мадэлях пішучых машын літара «Ъ» наогул адсутнічала (яе, апостраф і ўсе выгляды двукосьсяў замяняў адзіны знак «"»).
Старажытнагрэцкая мова
рэдагавацьУ старажытнагрэцкай мове апострафам можа пазначацца элізія, гэта значыць нявымаўленьне кароткага канчатковага галоснага перад пачатковым галосным наступнага слова. Такі апостраф не адрозьніваецца ад знака тонкага прыдыханьня (псылі), аднак, у адрозьненьне ад апошняга, ставіцца замест элідаванага галоснага, а ня над літарай. (Апострафам таксама называецца злучэньне знакаў тонкага прыдыханьня й цяжкага націску; гэты знак ужываецца й у царкоўнаславянскай).
Украінская мова
рэдагавацьНапісаньне апострафа ва ўкраінскай мове рэгулюецца правіламі сучаснага ўкраінскага правапісу[8]:
Ва ўкраінскай мове перад я, ю, є, ї: пішацца апостраф:
- пасьля губных зычных (б, п, в, м, ф). Апостраф ня пішацца, калі перад губным гукам, які адносіцца да кораня, стаіць зычны (акрамя р);
- пасьля р: бур’ян, міжгір’я, пір’я, матір’ю, кур’єр, на подвір’ї;
- пасьля прыставак і першай часткі складаных словаў, якія заканчваюцца на цьвёрды зычны (я, ю, є, ї): без’язикий, від’їзд, з’єднаний, з’їхати. Апостраф ня пішацца пасьля прыставак з канцавым зычным перад наступнымі і, е, а, о, у;
- пасьля першай часткі складаных словаў: дит’ясла, транс’європейський;
- для словаў іншамоўнага паходжаньня з гэтых правіл ёсьць і іншыя выключэньні з правапісу.
Француская мова
рэдагавацьУ францускай мове апостраф служыць друкарскім знакам, які адзначае вылучэньне канцавых галосных a і e некаторых словаў, а таксама i для злучэньня si, за якім ідзе il. Вымаўленьне адбываецца, калі за гэтымі словамі ідзе слова, якое пачынаецца з галоснай або ціхай h[9]. Такім чынам: la + apostrophe → l’apostrophe, le + oiseau → l’oiseau, si + il → s’il, que + elle/il → qu’elle/qu’il, presque + île → presqu’île, le + homme → l’homme, le + hôtel → l’hôtel, le + hôpital → l’hôpital.
Эспэранта
рэдагавацьУ мове эспэранта апостраф выкарыстоўваецца паводле агульнага правіла №16[10]:
§ C) АГУЛЬНЫЯ ПРАВІЛЫ.
16. A у артыклі й канчатковае o у субстантывах часам могуць быць апушчаны euphoniae gratia, напрыклад: de l’ mondʼo для de la mondʼo; Ŝiller’ для Ŝillerʼo; у такіх выпадках адкінутую галосную варта замяніць апострафам.
Кадаваньне апострафа
рэдагавацьСымбаль | Код | Назва ў Юнікодзе | HTML-код |
---|---|---|---|
' | U+0027 | apostrophe | ' |
’ | U+2019 | right single quotation mark | ’ |
ʼ | U+02BC | modifier letter apostrophe | ʼ |
Заўвагі
рэдагаваць- ^ З гэтага правіла ёсьць выключэньні.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тлумачэньне слова «Апостраф». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
- ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с.
- ^ A. Axundov Azərbaycan dilinin orfoqrafiya lüğəti — Баку: «Lider», 2004 — Рэспубліка Азэрбайджан — Döv. Dil Komissiyası, AMEA, Nəsimi ad. Dilçilik İn-tu (азэрб.)
- ^ Rodney Huddleston, Geoffrey Pullum The Cambridge Grammar of the English Language. — Кэмбрыдж, Нью-Ёрк: Cambridge University Press, 2002. — С. 1330—1332. — ISBN 0-521-43146-8 (анг.)
- ^ Wahrig: Grundregeln der deutschen Rechtschreibung. Die deutsche Orthografie auf einen Blick. Wissen-Media-Verlag, Gütersloh/ München 2007. (2. Auflage unter dem Titel Wahrig: Rechtschreibung auf einen Blick. Grundregeln der deutschen Orthografie. 2013) (ням.)
- ^ Правила русской орфографии и пунктуации. Полный академический справочник / Под ред. В. В. Лопатина. М.: Эксмо, 2006. С. 114—115. ISBN 5-699-18553-4. (рас.)
- ^ Р. С. Гиляревский, Б. А. Старостин. Иностранные имена и названия в русском тексте. Справочник. М.: Международные отношения, 1969. С. 3: «теперь этот способ [включение иностранного имени в русский текст с сохранением исходной графики, но с добавлением, при необходимости, русских окончаний] признан неудобным и применяется мало». Интересно, что в 3-м издании этого же справочника (М.: Высшая школа, 1985, с. 11) пишут уже так: «этот способ и сейчас применяется некоторыми издательствами („Медицина“), хотя окончания уже не добавляются». (рас.)
- ^ Апостраф // Украінскі правапіс. — К.: Наук. думка, 2012. — С. 9, С. 123. (укр.)
- ^ Maurice Grevisse et André Goosse
- ^ Gramatiko // FUNDAMENTO DE ESPERANTO (анг.)
Літаратура
рэдагаваць- Maurice Grevisse et André Goosse, Le Bon Usage, de Boeck Duculot, 1986, 12e éd. (фр.)
- Maurice Grevisse et André Goosse, Le Bon Usage : grammaire française, Bruxelles, de Boeck Duculot, 2011, 15e éd., 1666 p. (ISBN 978-2-8011-1642-5, BNF 42532492). (фр.)
- Maurice Grevisse et André Goosse, «Le Bon Usage». (фр.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сымбаль апострафа (’) на сайце Scriptsource.org (анг.)