Віктар Радамысьльскі
Архімандры́т Віта́ль, сьвецкае імя Ві́ктар Алякса́ндравіч Радамы́сьльскі (нар. 13 красавіка 1953[4], Ленінград[5], РСФСР, СССР) — праваслаўны манах-архімандрыт, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР XII скліканьня.
Віталь | |
Архімандрыт | |
---|---|
Адукацыя | |
Сапраўднае імя | Віктар Радамысьльскі |
Нарадзіўся | 13 красавіка 1953[2] (71 год) |
Прыняцьце сьвятога сану | 27 верасьня 1981 |
Прыцяцьце манаства | 28 сакавіка 1991 |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПершыя пяць гадоў правёў у дзіцячым доме.
У 1974 року скончыў Ленінградзкі інстытут тэатру, музыкі і кінэматаграфіі(d) па спэцыяльнасьці «актор драматычнага тэатру і кіно»[6]. У 1978 року быў паслушнікам і чытцом Сьвята-Лазараўскай царквы ў Волагдзе. У 1979—1980 роках — сакратар пісьменьніка Дзьмітрыя Балашова(d)[5].
Рукапакладзены ў дыяканы ў Сьвята-Духавым саборы Менску мітрапалітам Менскім і Беларускім Філарэтам 27 верасьня 1981 року. 11 кастрычніка рукапакладзены ў прэсьбітары япіскапам Афанасіем, вікарыем Менскага экзархату, і прызначаны настаяцелем Сьвята-Траецкай царквы ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці. Тут выйграў суд супраць канфіскацыі царкоўнай хаты і перадачы яе міліцыянту[5].
З 1986 року служыў сьвятаром у арэхаўскай царкве(d) Віцебскай вобласьці. У 1986—1988 знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Аўстраліі[5].
У 1988 року зьняўся ў дакумэнтальным фільме Сяргея Лук’янчыкава «Боль», прысьвечанага лёсам воінаў-аўганцаў[7][5].
У 1990 року стаў першым сьвятаром, абраным у беларускі парлямэнт за ўсе часы дзейнасьці савецкай улады[8]. Падчас дэпутацтва ўваходзіў у склад парлямэнцкіх камісіяў па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[9] і па рассьледаваньні фактаў выкарыстаньня псыхіятрыі ў палітычных і рэпрэсіўных мэтах[10]. Удзельнічаў у мітынгу каля Дома Ўраду ў Менску супраць жнівеньскага путчу ГКЧП[11][12][13].
28 сакавіка 1991 року мітрапалітам Філарэтам пастрыжаны ў ераманахі пад імем Віталь[5]. У 1994 року ў часе першых прэзыдэнцкіх выбараў выступіў на баку Вячаслава Кебіча[14] супраць кандыдата ад БНФ, заклікаўшы не галасаваць за «здрадніка і фашыста Пазьняка»[15].
20 траўня 1998 року мітрапаліт Філарэт надаў ераманаху Віталю сан ігумена. 20 красавіка 2001 року ўзнагароджаны правам нашэньня крыжа з упрыгажэньнямі[5]. Служыў у менскім храме сьвятой Марыі Магдаліны[16].
12 красавіка 2011 року стаў духаўніком(d) Сьвята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу[17][4]. 6 красавіка 2012 узьведзены ў сан архімандрыта[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ В фойе Театра имени Ленсовета откроется третья выставка из серии «Исцеление реализмом» — 2021.
- ^ архимандрит Виталий (Радомысльский Виктор Александрович)
- ^ Свято-Троицкая Александро-Невская Лавра // Духовнику Свято-Троицкой Александро-Невской Лавры 60 лет
- ^ а б архимандрит Виталий (Радомысльский Виктор Александрович) (рас.) Глобус митрополии. Санкт-Петербургская митрополия. Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ а б в г д е ё ж Духовнику Свято-Троицкой Александро-Невской Лавры 60 лет (рас.) Санкт-Петербург. Беzформата (13 красавіка 2013). Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ В фойе театра имени Ленсовета откроется третья выставка из серии „Исцеление реализмом“ (рас.) Комитет по культуре Санкт-Петербурга. Администрация Санкт-Петербурга (16 лютага 2021). Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Шур, Галіна (5 ліпеня 2018) Чалавек у кантэксьце ўзрушэньняў: погляд дакумэнталістаў Кіно. Звязда. Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Лютынскі, Віктар (26 жніўня 2016) Гісторыя выбараў на Аршаншчыне Ч. 3 Ворша, грамадзтва. Аршанскі рэгіянальны партал. Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 1 июня 1990 г. №17-XII «Об избрании Комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по проблемам последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС и обеспечения безопасного проживания населения республики» (рас.) Право. Законодательство Республики Беларусь. Верховный Совет Белорусской ССР (1 чэрвеня 1990). Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 29 июня 1990 г. №69-XII «Об избрании Временной комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по расследованию фактов использования психиатрии в политических и репрессивных целях» (рас.) Право. Законодательство Республики Беларусь. Верховный Совет Белорусской ССР (29 чэрвеня 1990). Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Карней, Ігар (19 жніўня 2019) Мітынгі супраць маскоўскага путчу ў Менску 20—21 жніўня 1991 году. Відэа Гісторыя. Радыё „Свабода“. Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Радамысльскі Віктар Вытокі Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Віктар Радамысльскі, жнівень 1991, Плошча Леніна Вытокі Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Шрамко, Александр (14 красавіка 2004) Куда исчезают люди? (рас.) Частное мнение. LiveJournal. Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Пазьняк, Зянон (23 жніўня 2011) Сэсія незалежнасьці. Радыё „Свабода“. Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Состоялось отпевание Андрея Борисовича Гойко, которое совершил клирик Марие-Магдалининского храма игумен Виталий Радомысльский (рас.) Собор.by Праверана 25 жніўня 2023 г.
- ^ Мельнікаў, Андрэй (3 лютага 2020) Сто словаў пра Воршу-1990 Толькі пра літаратуру. Facebook. Праверана 25 жніўня 2023 г.