Домінік Кубалік
До́мінік Ку́балік (па-чэску: Dominik Kubalík; нар. 21 жніўня 1995 году) — чэскі хакеіст, левы скрайні нападнік клюбу «Атава Сэнатарз» з Нацыянальнае хакейнае лігі.
Домінік Кубалік | ||
---|---|---|
Рост | 185 см[1] | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 21 жніўня 1995[2] (28 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Атава Сэнатарз | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 191, 2013 Лос-Анджэлес Кінгс | |
Гульнявая кар’ера | 2012 — цяпер |
Кар’ера рэдагаваць
Кубалік пачаў займацца хакейнем у роднай Пльзені. За родны клюб «Шкода» гулец дэбютаваў у сэзоне 2011—2012 гадоў. У наступным сэзоне далучыўся да клюбу «Садбэры Ўулвз» з Хакейнай лігі Антарыё. Пасьля таго як у новым клюбе займеў статыстыку ў 34 пункты ў 67 матчах, гулец быў абраны клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс» на драфце НХЛ у 7 раўндзе пад агульным нумарам 191. Пасьля драфту нападнік застаўся ў клюбе, але ў студзені 2014 году быў абменены ў «Кітчэнэр Рэйнджарз» на земляка Радка Факсу. Тым ня менш, ужо ў красавіку чэх вярнуўся ў родную «Шкоду»[3]. Празь некалькі сэзонаў Кубалік перайшоў у швайцарскі клюб «Амбры-Піёта». Паводле вынікаў апошняга сэзону з клюбам хакеіст зарабіў 57 пунктаў за 50 гульняў у рэгулярным сэзоне, а таксама 6 пунктаў у 5 матчах плэй-оф. Такім чынам чэх стаўся самым каштоўным гульцом Нацыянальнай лігі Швайцарыі. У студзені 2019 правы на гульца ў НХЛ перайшлі да «Чыкага Блэкгокс»[4]. 29 траўня 2019 году спартовец склаў аднагадовы кантракт на 925 тысяч даляраў[5]. Сваю першую шайбу чэх закінуў 10 кастрычніка таго ж году ў матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс»[6]. 27 студзеня 2020 году хакеіст учыніў свой першы хет-трык у НХЛ, зрабіўшы ўнёсак у перамогу над «Тампа Бэй Лайтнінг». Пры гэтым усе тры шайбы Кубалік улучыў у трэцім пэрыядзе. У ліпені 2022 году ўжо як вольны агент склаў дзьвюхгадовую дамову з «Дэтройт Рэд Ўінгс» на 5 млн даляраў[7].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ а б в г Kubalík, Dominik, 1995- // regional database of the Pilsen City Library (чэс.)
- ^ «Dosavadní vývoj hráčského kádru». HC Škoda Plzeň.
- ^ «Blackhawks acquire Dominik Kubalik». Chicago Blackhawks.
- ^ «RELEASE: Blackhawks agree to terms with Kubalik». Chicago Blackhawks.
- ^ Roumeliotis, Charlie. «Instant reaction: Sharks overcome four deficits as Blackhawks drop home opener». NBC Sports Chicago.
- ^ «Detroit Red Wings’ Steve Yzerman adds forward Dominik Kubalik in NHL free agency». Detroit Free Press.