Падрыў Кахоўскай ГЭС

ваеннае злачынства, учыненае войскамі Расеі ў Херсонскай вобласьці Ўкраіны 6 чэрвеня 2023 году

Падрыў дамбы Кахоўскай гідраэлектрастанцыі — ваеннае злачынства, учыненае акупацыйнымі войскамі Расеі ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны каля 2:50 уначы 6 чэрвеня 2023 году.

Падрыў Кахоўскае ГЭС

Паводка ў выніку разбурэньня
Месца атакі Кахоўская ГЭС
Каардынаты 46°46′40″ пн. ш. 33°22′13″ у. д. / 46.77778° пн. ш. 33.37028° у. д. / 46.77778; 33.37028
Дата 6 чэрвеня 2023
~ 02:50 (UTC+3)[1]
Падазраваныя Узброеныя сілы Расеі

У выніку падрыву зьнішчылі 11 з 28 пралётаў дамбы. Партызаны руху «Атэш» паведамілі, што мінаваньне і падрыў дамбы ўчынілі вайскоўцы 1-га батальёну 205-й мотастралковай брыгады Ўзброеных сілаў Расеі. Яшчэ летась у красавіку расейскія вайскоўцы дадаткова замінавалі апоры і шлюзы, а на самой дамбе ўсталявалі тэнтавыя грузавікі з выбухоўкай. Наступствам падрыву стала падтапленьне 24-х вызваленых украінскім войскам паселішчаў у Хэрсонскай вобласьці, дзе пражывала звыш 20 000 чалавек. Дарогі да часткі з іх апынуліся пад вадой. На захопленых расейскім войскам землях на левым беразе Дняпра падтапіла 20 паселішчаў з насельніцтвам каля 25 000 чалавек[2].

Падрыў плаціны Кахоўскае ГЭС на Дняпры каля Новай Кахоўкі выклікаў моцную паводку. Плаціна, разьмешчаная ў Хэрсонскай вобласьці, знаходзілася пад кантролем расейскіх вайскоўцаў, якія захапілі яе ў першыя дні расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы павышаўся на працягу некалькіх месяцаў з-за адсутнасьці рэгуляваньня на плаціне і электрастанцыі, якія кантралююцца Расеяй, і дасягнуў максімуму за 30 гадоў, калі дамбу падарвалі[3]. Тысячы жыхароў ніжэй па плыні былі эвакуяваныя, і паводкі затапілі некалькі вёсак і местаў у раёнах, кантраляваных Украінай і Расеяй. Велізарная страта вады з Кахоўскага вадасховішча можа пагражаць водазабеспячэньню падкантрольнага Расеі Крыму і Запароскае АЭС, але непасрэднай рызыкі няма.

Перадгісторыя

рэдагаваць
 
Рэчышча і дэльта Дняпра ніжэй Кахоўскае ГЭС

У лютым 2022 року расейскія акупанты захапілі Кахоўскую ГЭС і пачатак Паўночна-Крымскага каналу. У першы тыдзень верасьня 2022 року працавалі чатыры з шасьці блокаў ГЭС, гэта значыць станцыя працавала на 2/3 устаноўленай магутнасьці. У жніўні 2022 року аператыўнае камандваньне «Поўдня» паведаміла, што пасьля кропкавых удараў Узброеных сілаў Ўкраіны масты на Кахоўскае ГЭС прыйшлі ў непрыдатнасьць.[4]

Інфармацыя аб магчымым падрыве Кахоўскай ГЭС пачала з’яўляцца ў СМІ восеньню 2022 року. Абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў падрыхтоўцы дыверсій.[5] Інстытут вывучэньня вайны (ІВВ) паведаміў, што расейскія войскі маглі прыкрыць адступ з правабярэжжа Дняпра і Хэрсону падрывам плаціны, і вінаваціць у гэтым Украіну.[6]  Пазьней, пасля адступу расейскіх войскаў з Хэрсону, з’явіліся паведамленьні аб пашкоджаньні аўтамабільнага і чыгуначнага мастоў праз плаціну Кахоўскае ГЭС.[7] Акрамя таго, за тыдзень да тэракту ўрад Расеі прыняў пастанову, якая дазваляе не расьсьледаваць аварыі на небясьпечных аб’ектах, якія адбыліся ў выніку баявых дзеяньняў, у тым ліку тэрактаў.[8]

Спецыялісты сышліся на меркаваньні, што пры разбурэньні дамбы Кахоўскай ГЭС будзе пераважна затоплены левы бераг Дняпра.[9] Таксама будуць затопленыя або падтопленыя каля 80 населеных пунктаў (у прыватнасьці, частка Хэрсону), якія ляжаць ніжэй па плыні. Акрамя таго, паведамлялася, што разбурэньне дамбы можа прывесці да зьніжэньня ўзроўню вады ў Кахоўскім вадасховішчы, што, у сваю чаргу, прывядзе да праблем з астуджэньнем Запароскае АЭС.[10]

Храналёгія падзеяў

рэдагаваць
 
Паводка ў Хэрсоне

У ноч на 6 чэрвеня 2023 року аператыўнае камандваньне «Поўдзень» Узброеных сілаў Украіны паведаміла, што расейскія акупацыйныя войскі падарвалі дамбу Кахоўскае электрастанцыі. Пры гэтым расейскія крыніцы распаўсюджваюць фэйк аб яго зьнішчэньні «ў выніку нападу УС Украіны»[11]. Выбух адбыўся каля 2:50 па мясцовым часе (UTC+3)[12]. Як паведамляе «Укргідраэнерга», выбух адбыўся ў машыннай зале электрастанцыі, аднаўленьню яна ўжо не падлягае [13]. Як паведаміла прэс-сакратар АК «Поўдзень» Натальля Гумянюк, характар ​​пашкоджаньняў сьведчыць аб тым, што дэтанацыя адбылася знутры, і абвяргае сьцьвярджэньні расейскае прапаганды аб «ракетным абстрэле з боку Ўзброеных сілаў Украіны»[14].

У 06:45 начальнік Хэрсонскае АВА Аляксандр Пракудзін выступіў з заявай, дзе адзначыў, што праз 5 гадзін вада дасягне крытычнага ўзроўню[15]. Таксама ён заклікаў людзей зьбіраць рэчы і чакаць эвакуацыі[16].

У 8 гадзін Хэрсонскі гарсавет абвясьціў аб адключэньні мікрараёну Карабель з-за пагрозы затапленьня, а таксама абвясьціў аб адключэньні газазабесьпячэньня[17]. А ўжо каля 9 гадзін яго пачало заліваць[18].

Кіраўнік савета абароны горада Крывога Рога Аляксандр Вілкул паведамляў аб экстранай нарадзе па пытаньнях водазабесьпячэньня ў месцы[19]. Начальнік Нікапальскае РВА Яўген Еўтушэнка паведаміў, што ўзровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы стаў хутка падаць, прыкладна на 15 см у гадзіну[20].

Прыкладна ў сёмай гадзіне Прэзідэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі склікаў экстранае пасяджэньне Рады нацыянальнае бясьпекі ў сувязі з тэрактам на Кахоўскае ГЭС[21].

Акупацыйны лідэр Новае Кахоўкі Уладзімер Лявонцьеў заявіў, што дэтанацыя ГЭС можа прывесьці да праблем з водазабесьпячэньнем Крыму[22].

На афіцыйнай старонцы ГП «Энэргаатам» зьніжэнне ўзроўню вады назвалі дадатковай пагрозай для Запароскае АЭС. Таксама адзначалася, што «па стане на 8:00 раніцы ўзровень вады складае 16,6 метра, і гэтага дастаткова для патрэб станцыі»[23]. Таксама МАГАТЭ пацьвердзіла, што непасрэднай пагрозы для АЭС няма[24].

Каля 10 гадзіны Генпракуратура заявіла аб узбуджэньні крымінальнае справы па фактах экацыду і парушэньня законаў і звычаяў вайны[25].

Мэр Новае Кахоўкі Уладзімер Каваленка агучыў сітуацыю ў горадзе па стане на 6.30 раніцы. Паводле яго слоў, тады былі падтоплены наступныя аб’екты: заапарк «Казкова Дзіброва», летні тэатар, помнік Шаўчэнку, кавярня, дзіцячая пляцоўка ў горадзе, лодкавая станцыя, яхт-клюб. Ён таксама паведаміў аб падыходзе вады да Дняпроўскага праспэкту, аб нестабільнай працы інтэрнэт-сеткі ў горадзе. На яго думку, расейцы «глушаць сувязь», каб пакінуць гараджанаў у інфармацыйным вакуўме[26].

«Кіеўводаканал» абвясьціў, што дэтанацыя ГЭС не паўплывае на водазабесьпячэньне Кіеву і заявіў, што гідратэхнічныя збудаваньні працуюць у штатным рэжыме і сітуацыя стабільная[27].

7 чэрвеня на пасту Хэрсон з моманту аварыі ўзровень вады падняўся прыкладна на 5 метраў. У Нікапалі (над разбуранай плацінай) зафіксавана зьніжэньне вады да 2,2 метраў[28].

Паводле папярэдняга прагнозу «Укргідраэнерга», чакаецца, што вада з Кахоўскага вадасховішча цалкам сьцячэ па Дняпру да 12 чэрвеня 2023 року. Аб’ём вады складае 18,2 км³.[29]


  Кахоўскае вадасховішча апусьцее вельмі хутка. Гэтае голае дно з глеем і гібельлю сотняў відаў расьлінаў і жывёлаў. Гэта пацягне за сабой нястачу пітнае вады і засуху на ўсім поўдні, які забясьпечваўся вадой менавіта з Кахоўскае ГЭС. Гэта размытыя жывёльныя могільнікі, могілкі, пахаваньні, якія апынуцца ў паверхневых водах нізіны Дняпра  

—— кіраўнік Нацыянальнага экалягічнага цэнтру Ўкраіны Руслан Гаўрылюк

 
gif, які паказвае ГЭС перад і пасьля зьнішчэньня

8 чэрвеня Прэзідэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі прыбыў з рабочым візытам у Хэрсонскую вобласьць. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важна падлічыць страты і вылучыць сродкі на кампэнсацыю пацярпелым ад стыхіі жыхарам, а таксама распрацаваць праграму кампэнсацыі страт або пераносу прадпрыемстваў у межах Хэрсоншчыны[30][31][32].

Увечары ўзровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы склаў 12,5 метра, што ніжэй за так званую «мёртвую кропку», ніжэй за якую забор вады немагчымы, паведаміў кіраўнік «Укргідраэнэрга» Ігар Сырота. Ён дадаў, што цяпер палова станцыі цалкам знаходзіцца пад вадой, другая палова — на 70%. Земляная ўстаўка паміж шлюзам і станцыяй таксама знаходзіцца пад вадой і размываецца[33].

9 чэрвеня Кахоўскае вадасховішча працягвала мялець, агульны перапад вады дасягнуў 4,7 метра. На раніцу 9 чэрвеня ўзровень вадасховішча ў раёне Нікапаля складаў 11,74 метра[34].  Штосэкундна з вадасховішча выцякала каля 40 000 кубічных метраў вады[35].

Выканаўцы

рэдагаваць

Партызанскі рух «Атэш» апублікаваў у сваім Telegram-канале сьпіс прозьвішчаў рашыстаў, якія на іх думку падазрваныя ў тэракце на Кахоўскае ГЭС, і заявіў, што ў тэракце ўдзельнічалі вайскоўцы 1-га батальёну 205-е мотастралковае брыгады УС РФ[36].

Старшыня Рады нацыянальнае бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў пацьвердзіў, што таксама лічыць выканаўцамі злачынства 205-ю мотастралковую брыгаду УС РФ[37].

Фіксацыя прыладамі

рэдагаваць
  • Фізык Рычард Кордара зафіксаваў на магнітометры ў Бухарэсьце выбух дамбы ў Новае Кахоўцы . Ён таксама адзначыў, што Цэнтральна-Ўсходнеэўрапейская Інфрагукавая сетка (CEEIN — Central and Eastern European Infrasound Network) таксама пацьвердзіла інфрагукавое выяўленьне выбуху на ГЭС. Рэгістрацыя адбылася ў раёне Букавіны. І яна, па словах фізыка, «адпавядае 30-хвіліннаму ходу сыгналу магнітнае анамаліі»[38][39].
  • Спадарожнікі ЗША, абсталяваныя інфрачырвонымі датчыкамі, зафіксавалі цеплавы выбліск, які адпавядае моцнаму выбуху незадоўга да разбурэньня дамбы[40].
  1. ^ https://suspilne.media/498505-zertv-nemae-urad-proviv-zasidanna-komisii-teb-ta-ns-cerez-pidriv-kahovskoi-gidroelektrostancii/
  2. ^ Улады Ўкраіны: расейскія войскі падарвалі дамбу акупаванай Кахоўскай ГЭС // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 чэрвеня 2023 г. Праверана 8 чэрвеня 2023 г.
  3. ^ https://www.nytimes.com/live/2023/05/17/world/russia-ukraine-news?name=styln-russia-ukraine%C2%AEion=TOP_BANNER&block=storyline_menu_recirc&action=click&pgtype=Article&variant=undefined
  4. ^ https://nv.ua/ukr/ukraine/events/kahovska-ges-istoriya-rol-pid-chas-vtorgnennya-rf-yak-srsr-pidirvav-dniproges-novini-ukrajini-50329761.html
  5. ^ https://www.ukrinform.ua/rubric-ato/3598421-rosia-gotue-terakt-na-kahovski-ges-oskilki-rozumie-so-ne-utrimae-pivden-zelenskij.html
  6. ^ https://fakty.com.ua/ua/ukraine/20221022-rf-hoche-pidirvaty-greblyu-kahovskoyi-ges-shhob-prykryty-svij-vidhid-iz-hersonshhyny-isw/
  7. ^ https://www.cnn.com/2022/11/11/europe/russian-troops-leave-kherson-region-intl/index.html
  8. ^ https://www.unian.ua/economics/energetics/za-tizhden-do-vibuhu-na-kahovskiy-ges-vlada-rosiji-dozvolila-ne-rozsliduvati-avariji-na-nebezpechnih-ob-yektah-12283659.html
  9. ^ https://explainer.ua/apokalipsis-skasovuyetsya-shho-bude-yakshho-vijska-rf-zrujnuyut-greblyu-kiyivskoyi-ges/
  10. ^ https://www.bbc.com/ukrainian/news-63342063
  11. ^ https://www.reuters.com/world/europe/nova-kakhovka-dam-kherson-region-blown-up-by-russian-forces-ukraines-military-2023-06-06/
  12. ^ https://suspilne.media/498505-zertv-nemae-urad-proviv-zasidanna-komisii-teb-ta-ns-cerez-pidriv-kahovskoi-gidroelektrostancii/
  13. ^ https://defence-ua.com/people_and_company/scho_mozhe_buti_dali_pislja_pidrivu_kahovskoji_ges_z_vodopostachannjam_zaes_i_krimskim_kanalom-11802.html
  14. ^ https://www.unian.ua/war/okupanti-pidirvali-kahovsku-ges-zseredini-gumenyuk-12283536.html
  15. ^ https://www.pravda.com.ua/news/2023/06/6/7405479/
  16. ^ https://tsn.ua/ato/rosiyski-okupanti-pidirvali-kahovsku-ges-2344243.html
  17. ^ https://www.ukrinform.ua/rubric-regions/3718781-u-hersoni-cerez-pidriv-dambi-kahovskoi-ges-znestrumlenij-mikrorajon-korabel.html
  18. ^ https://focus.ua/uk/voennye-novosti/570846-herson-pochalo-zatoplyuvati-pislya-pidrivu-grebli-kahovskoji-ges-foto-video
  19. ^ https://www.ukrinform.ua/rubric-regions/3718779-pidriv-kahovskoi-ges-u-krivomu-rozi-provodat-ekstrenu-naradu-pro-zabezpecenna-mista-vodou.html
  20. ^ https://www.ukrinform.ua/rubric-regions/3718768-cerez-pidriv-kahovskoi-ges-u-vodoshovisi-strimko-padae-voda.html
  21. ^ https://hromadske.ua/uk/posts/zelenskij-sklikav-ekstrene-zasidannya-rnbo-cherez-pidriv-kahovskoyi-ges
  22. ^ https://glavcom.ua/country/incidents/pidriv-kakhovskoji-hes-okupanti-viznali-v-krimu-bude-bida-z-vodoju-932384.html
  23. ^ https://www.slovoidilo.ua/2023/06/06/novyna/bezpeka/pidryv-hrebli-kaxovskoyi-hes-enerhoatomi-rozpovily-yaki-naslidky-mozhut-buty-zaporizkoyi-aes
  24. ^ https://www.ukrinform.ua/rubric-economy/3718816-magate-zagrozi-adernij-bezpeci-na-zaporizkij-aes-nemae.html
  25. ^ https://www.ukrinform.ua/rubric-ato/3718822-pidriv-kahovskoi-ges-ukraina-porusila-spravu-za-statteu-ekocid.html
  26. ^ https://www.pravda.com.ua/news/2023/06/6/7405493/
  27. ^ https://www.unian.ua/society/kahovska-ges-u-kmda-zrobili-zayavu-shchodo-vodopostachannya-stolici-novini-kiyeva-12283473.html
  28. ^ https://www.radiosvoboda.org/a/news-riven-vody-kherson-dsns/32448276.html
  29. ^ https://www.dw.com/uk/pidriv-kahovskoi-ges-voda-pribuvae-ludej-evakuuut-so-bude/a-65840066
  30. ^ https://glavcom.ua/country/politics/zelenskij-prijikhav-na-khersonshchinu-video-933032.html
  31. ^ https://www.president.gov.ua/news/prezident-u-hersoni-vidvidav-punkt-evakuaciyi-postrazhdalih-83469
  32. ^ https://www.president.gov.ua/news/u-hersoni-prezident-proviv-naradu-shodo-likvidaciyi-naslidki-83465
  33. ^ https://zn.ua/ukr/war/riven-vodi-v-kakhovskomu-vodoskhovishchi-vpav-nizhche-kritichno-mezhi.html
  34. ^ https://ua.korrespondent.net/ukraine/4596796-riven-kakhovskoho-vodoskhovyscha-znyzyvsia-sche-na-metr
  35. ^ https://ua.korrespondent.net/ukraine/4596826-znyschennia-hes-nazvano-vtrachenyi-obiem-vody
  36. ^ https://24tv.ua/partizani-diznalisya-hto-pidirvav-kahovsku-ges-obitsyayut-rozplatu_n2328796
  37. ^ https://www.dw.com/uk/kahovsku-ges-pidirvala-205ta-motostrilecka-brigada-vijsk-rf-danilov/a-65839276
  38. ^ https://24tv.ua/pidriv-kahovskoyi-ges-6-chervnya-2023-fizik-pidtverdiv-shho-yiyi_n2329441
  39. ^ https://twitter.com/Lyla_lilas/status/1666227010815815680
  40. ^ https://www.slovoidilo.ua/2023/06/09/novyna/bezpeka/amerykanski-suputnyky-zafiksuvaly-vybuxy-kaxovskij-hes-yiyi-rujnuvannya-nyt