Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году — 33-і розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў першай лізе, які праходзіў з 1 красавіка па 26 лістапада.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году
Спаборніцтва Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Даты 1 красавіка 202326 лістапада 2023
Колькасьць удзельнікаў 17
Пераможца Арсэнал Койданаў
Найлепшы бамбардзір Юры Клачкоў (Дняпро) — 22 галы
2022
2024

Лідэрства ў табліцы хутка захапіў койданаўскі «Арсэнал», які здабыў перамогі ў першых дзесяці турах і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. Некаторы час канкурэнцыю яму складаў гомельскі «Лякаматыў», аднак у верасьні 2023 года АБФФ патлумачыла, што клюб ня зможа прэтэндаваць на далучэньне да Найвышэйшай лігі[1]. Пасьля гэтага «чыгуначнікаў» у табліцы абышлі магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», якія згубілі шмат пунктаў у пачатку турніру. Змагаючыся за другі радок, яны ў выніку набралі роўную колькасьць пунктаў, аднак паводле дадатковых паказьнікаў (перавага ў асабістых сустрэчах) другім стаў «Дняпро», які такім чынам наўпрост кваліфікаваўся ў Найвышэйшую лігу, а паўночнікі мусілі гуляць стыкавыя матчы за выхад у элітны дывізіён.

Склад удзельнікаў

рэдагаваць

Першапачаткова плянавалася, што ў турніры возьмуць удзел 16 камандаў, бо ў параўнаньні з папярэднім сэзонам у найвышэйшую лігу падняліся наваполацкі «Нафтан», «Смаргонь», а з найвышэйшай лігі ў першую перайшлі койданаўскі «Арсэнал», «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро». Зь першай лігі ў другую аніхто ня выбыў, а з другой лігі ў першую плянавалася павышэньне трох клюбаў зь першых васьмі месцаў, каб павялічыць склад лігі з 13 да 16 камандаў.

28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб ёсьць сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[2]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[3]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[4]. 10 студзеня 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў «Макслайну» было вырашана, што клюб у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[5]. 2 сакавіка 2023 году «Макслайн» афіцыйна абвесьціў, што пераяжджае ў Віцебск[6].

Сярод першых васьмі клюбаў другой лігі паводле вынікаў сэзону 2022 году ў лістападзе 2022 году была праведзеная апытанка, згодна зь якой павысіцца былі гатовыя чатыры клюбы: «Ніва» з Доўбізна (1 месца), менскія «Крумкачы» (2 месца), мар’інагорская «Вікторыя» (4 месца) і «Жодзін-Паўднёвы» (5 месца)[7]. 6 студзеня 2023 году паводле вынікаў нарады клюбаў першай лігі ў АБФФ было вызначана, што да ліцэнзаваньня будуць дапушчаныя 18 клюбаў[8]. Клюбы пагадзіліся пашырыць лігу да 18 удзельнікаў, пры гэтым у выпадку адмовы некаторых каманд яна магла вярнуцца да схемы пры 16 удзельніках, таксама ў якасьці запасных варыянтаў раглядалася запрашэньне ахвочых клюбаў, якія саступілі ў 1/8 фіналу другой лігі — гомельскага «Паперпрама» і віцебскага «Вялеса-2020».

13 студзеня «Крумкачы» адмовіліся ад праходжаньня ліцэнзаваньня і ўдзелу ў першай лізе[9], 27 студзеня тое ж зрабіла «Вікторыя»[10]. 16 лютага «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзаваньня замест клюбаў, якія адмовіліся[11]. «Вялес-2020» жа ў выніку не пайшоў у першую лігу, такім чынам атрымалася 17 патэнцыйных удзельнікаў. 10 сакавіка паводле вынікаў паседжаньня камітэту па клюбным ліцэнзаваньні АБФФ усе яны атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у першай лізе ў сэзоне 2023 году[12].

6 сакавіка 2023 году была зацьверджаная схема ратацыі, то бок зь першай лігі ў найвышэйшую лігу наўпрост выходзяць дзьве найлепшыя каманды, а трэцяя каманда першай лігі згуляе пераходныя матчы з 14-й камандай найвышэйшай лігі. У сваю чаргу з найвышэйшай лігі наўпрост выбывае ў першую апошняя 15-я каманда. Выбывае зь першай лігі апошняя каманда, а з другой лігі ў першую павышаюцца тры клюбы[13]. Такім чынам, у сэзоне 2024 году плянуецца, што ўдзел у першай лізе возьмуць 18 дружынаў. 16 сакавіка 2023 году было зладжанае лёсаваньне Першай лігі[14].

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Арсэнал 32 26 3 3 86-30 81 Павышэньне ў Найвышэйшую лігу
2 Дняпро 32 22 7 3 75-24 73
3 Віцебск 32 23 4 5 68-22 73 Плэй-оф за месца ў Найвышэйшай лізе
4 Лякаматыў 32 19 5 8 55-40 62
5 Макслайн 32 19 4 9 84-52 61
6 Баранавічы 32 14 6 12 46-49 48
7 Жодзін-Паўднёвы 32 13 7 12 62-52 46
8 Хваля 32 12 7 13 41-49 43
9 Ніва 32 12 5 15 53-66 41
10 Ліда 32 12 5 15 44-48 41
11 Маладэчна 32 11 8 13 51-56 41
12 Астравец 32 10 9 13 54-62 39
13 Паперпрам 32 10 8 14 45-62 38
14 Ворша 32 8 7 17 50-62 31
15 Слонім-2017 32 5 7 20 26-63 22
16 Шахцёр Петрыкаў 32 6 4 22 33-72 22
17 Асіпавічы 32 1 2 29 21-85 5 Паніжэньне ў Другую лігу

Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі:

  • вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
  • лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
  • большая колькасьць перамог ва ўсіх матчах чэмпіянату
  • большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату

Вынікі гульняў

рэдагаваць
Гаспадары↓ \ Госьці→ Арс Асі Аст Бар Віц Вор Дня Жод Лід Ляк Мак Мал Нів Пап Сло Хва Шах
Арсэнал 4:0 4:0 3:0 4:0 4:3 2:0 3:2 7:2 0:1 1:4 6:0 4:1 1:0 1:1 1:0 5:1
Асіпавічы 0:2 1:3 1:3 0:4 1:3 2:8 2:3 0:3 0:2 1:2 0:1 1:4 0:1 0:0 0:2 0:1
Астравец 2:4 2:4 0:1 1:2 4:4 0:0 0:3 1:0 0:2 2:5 1:1 1:1 2:1 1:0 1:4 3:1
Баранавічы 2:2 2:0 1:1 0:4 3:2 0:4 1:1 4:2 1:1 2:3 2:0 0:2 2:1 2:1 3:1 2:0
Віцебск 0:1 5:1 3:0 0:1 3:2 0:1 0:0 0:0 2:0 1:0 3:0 3:0 2:1 4:1 3:0 2:1
Ворша 1:2 3:0 0:1 1:0 2:3 1:1 2:5 0:3 0:3 2:1 1:2 1:1 2:2 1:2 0:1 3:2
Дняпро 2:0 1:0 2:2 1:0 0:0 3:1 0:1 2:1 1:1 2:1 3:0 2:1 5:0 3:1 3:0 6:1
Жодзін-Паўднёвы 0:2 2:0 3:3 2:2 1:2 1:1 0:4 1:2 2:3 4:1 5:1 4:1 2:3 1:0 0:0 3:0
Ліда 1:2 4:1 4:0 0:1 1:2 0:0 0:3 1:2 0:0 3:2 0:3 0:1 4:1 2:2 1:1 3:1
Лякаматыў 1:3 2:0 2:1 3:1 2:0 1:2 0:3 2:1 3:0 4:1 2:2 3:4 4:0 1:0 1:0 2:0
Макслайн 2:2 2:1 3:1 5:0 0:4 0:2 5:2 2:2 1:0 4:0 4:2 6:3 2:0 5:1 1:1 0:2
Маладэчна 1:3 3:0 1:2 2:1 0:0 1:3 0:0 5:1 2:3 5:0 2:3 1:2 4:0 1:0 2:1 2:1
Ніва 0:3 3:1 1:1 4:3 1:2 3:1 3:4 1:2 1:2 1:1 0:5 1:1 0:4 1:0 5:2 1:3
Паперпрам 1:2 3:1 0:7 0:2 0:1 2:2 1:1 3:2 2:0 0:2 2:2 2:0 3:2 3:3 0:0 2:1
Слонім-2017 1:5 4:1 0:5 0:3 0:3 2:1 0:5 2:0 0:1 1:2 0:5 1:1 0:1 2:2 0:0 0:1
Хваля 1:2 2:1 2:2 1:0 0:4 3:2 0:2 2:1 2:0 4:2 2:4 2:2 1:0 1:4 1:0 3:0
Шахцёр Петрыкаў 0:1 1:1 2:4 1:1 1:6 2:1 0:1 1:5 0:1 1:2 1:3 3:3 1:3 1:1 0:1 2:1
  1. ^ Гомельский "Локомотив" точно не выступит в следующем сезоне высшей лиги (рас.)
  2. ^ "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
  3. ^ АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
  4. ^ "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
  5. ^ "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
  6. ^ https://football.by/news/172461 (рас.) Праверана 2023-03-25 г.
  7. ^ "Нива", "Крумкачы", "Виктория" и "Жодино-Южное" хотят идти в первую лигу (рас.) football.by Праверана 2023-01-13 г.
  8. ^ В лицензировании для участия в первой лиге в сезоне примут участие 18 клубов (рас.) football.by Праверана 2023-01-13 г.
  9. ^ "Крумкачы" отказались от прохождения лицензирования для первой лиги (рас.) football.by Праверана 2023-01-13 г.
  10. ^ Футбол. "Виктория" из Марьиной Горки останется во второй лиге. Власти города не нашли финансов для участия в Д2 (рас.) pressball.by Праверана 2023-01-27 г.
  11. ^ "Бумпром" допущен к лицензированию для участников первой лиги (рас.) football.by Праверана 2023-03-25 г.
  12. ^ Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (рас.) pressball.by Праверана 2023-03-25 г.
  13. ^ БФФ утвердила механизм ротации на 2023 год между высшей и первой, а также между первой и второй лигами (рас.) Праверана 2023-03-25 г.
  14. ^ Впервые 17. Прошла жеребьевка первой лиги (+ полный календарь) (рас.) Праверана 2023-03-25 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць