Выдма
пясчаны пагорак
- Запыт «дзюна» перанакіроўваецца сюды.
Вы́дма, часам дзюна[1] (па-нямецку: Düne) — форма рэльефу пяскоў, утвораныя ветравой акумуляцыяй. Трапляюцца на ўзьбярэжжах мораў, азёр, на рачных тэрасах, зандравых раўнінах, напрыклад, на ўзьбярэжжах Балтыйскага, Белага, Аральскага, Каспійскага мораў, на берагах Балхаша і інш.
У адрозьненьні ад барханаў «рогі» выдмы накіраваныя супраць ветру. Наветраны схіл доўгі і спусьцісты, падветраны — стромкі і пукаты. Вышыня да 30 мэтраў, зрэдку да 100 мэтраў. Не замацаваныя расьліннасьцю выдмы могуць перамяшчацца ў напрамку пануючых вятроў са скорасьцю 1—20 мэтраў за год. Адрозьніваюць папярочныя, падоўжаныя і парабалічныя выдмы.
У Беларусі старажытная выдмы трапляюцца на Палесьсі, Полацкай, Нарачанска-Вялейскай і Нёманскай нізінах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |