Тутанхамон
Тутанхамо́н — фараон Старажытнага Эгіпту з XVIII дынастыі, панаваў каля 1332 — каля 1323 году да н. э. у часы эгіпецкай гісторыі, вядомыя як Новае царства.
Тутанхамон | |
Фараон | |
---|---|
Пахавальная маска Тутанхамона | |
каля 1332 да н.э. — каля 1323 да н.э. | |
Папярэднік | Смэнхкара |
Наступнік | Ай |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 1341 да н. э., |
Памёр | каля 1323 да н.э., |
Дынастыя | XVIII дынастыя |
Сужэнец | Анхэсэнамон[d] |
Бацька | Амэнхатэп IV (Эхнатон) |
Біяграфія
рэдагавацьЗяць Амэнхатэпа IV (Эхнатона) і, магчыма, ягоны сын ці малодшы брат. Заступіў на трон у 12-гадовым узросьце пад імём Тутанхатон, памёр, ня дажыўшы да 20 гадоў. Фактычна ўлада знаходзілася ў руках візыра Эе і іншых шляхцічаў. Пры Тутанхамоне былі адмененыя рэлігійныя рэформы Эхнатона, адноўлены культ бога Амона, сам фараон адмовіўся ад імя Тутанхатон і вярнуў рэзыдэнцыю фараона з Эхэтатона ў горад Тэбы.
Магільня
рэдагавацьУ 1922 годзе была выяўлена магільня Тутанхамона — адзінае амаль не разрабаванае пахаваньне фараона, дзе захаваліся цудоўныя помнікі мастацтва.
Літаратура
рэдагаваць- James T.G.H. Tutankhamun. — Cairo, 2001.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТутанхамон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Grim secrets of Pharaoh's city. BBC News