Копты
Копты (ад грэц. αιγυπτος — эгіпцянін, па-арабску: قبط, мн. л. араб. أقباط) — эгіпецкія хрысьціяне, складаюць каля 8-9% насельніцтва Эгіпту, гэта значыць прыкладна 6 млн чалавек (гэтая лічба, магчыма, заніжаная; па іншых дадзеных — каля 8 млн чалавек). Большасьць коптаў вызнаюць хрысьціянства, належаць, галоўным чынам, да Копцкай праваслаўнай царквы з ліку дахалкідонскіх цэркваў. Частка коптаў (каля 100 тыс. чалавек) належыць да Копцкай каталіцкай царквы.
Копты | |
Агульная колькасьць | 7 млн |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | ~6,5 млн ~0,5 млн |
Рэлігіі | Копцкая праваслаўная царква (97%), Копцкая каталіцкая царква (1,5%) |
Копты — прадстаўнікі аднае з найстарэйшых галінаў хрысьціянства, якія захавалі ў сваёй гісторыі і культуры рысы продкаў з глыбіні стагодзьдзяў, з часоў фараонаў і іхніх падданых.
Як лічаць копты, хрысьціянства ў Эгіпце зьявілася праз іхняга першага патрыярха — апостала-эвангеліста Марка[1].
У VII стагодзьдзі ў Эгіпет уварваліся арабы, якія рэдка выкарыстоўвалі назву «эгіпцянін», пераважна ўжываючы тэрмін «копт». Такім чынам эгіпцяне сталі вядомыя як «копты», а нехалкідонская эгіпецкая царква — Копцкай царквой.
Выбітныя копты
рэдагавацьГалерэя
рэдагаваць-
Копцкі крыж
-
Копцкі і арабскі надпісы ў Старым Каіры
-
Копты па ўсім сьвеце
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Как помолодеть на семь лет (рас.). «Частный корреспондент» (7 студзеня 2009).